Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод супрацоўнікаў часопіса - Анатоль Сідарэвіч, з яго энцыклапедычнымі ведамі і літаратурным талентам, Леанід Екель і Міхась Кацюшэнка - з іх трыва- лай адміністрацыйна-наменклатурнай загартоўкай, і - “тутэйшыя” і “нетутэйшыя” літаратары “новай хвалі”: Алесь Асташонак, Адам Глобус. Сярод аўтараў - больш прадстаўнікі прыгожага пісьменства той самай “новай хвалі”: Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Пятро Васючэнка, Анатоль Сыс, Уладзімір Сцяпан. У кожнага - свой характар, свой гонар - зайздросная самапавага. Не Ноеў каўчэг, але, скажу вам, э-кі-паж.

На старонках часопіса з’яўляюцца і сур’ёзныя, а часам эпатуючыя артыкулы, і гарэзлівая інфармацыя, проза і паэзія, што сведчылі адначасова аб замаху і на геральдычную адзнаку “духоўнага пралетарыяту” (Б. Пастарнак), і на ролю выбраннікаў рамяства. Эгацэнтрысты і прэтэндэнты на духоўнае ратаванне нацыі, эксцэнтрыкі думкі і акрабаты формы - аўтары “Крыніцы” зрабілі яго стракатым, пазнавальным, будзіруючым, папулярным сярод пэўных колаў. Але ўсё гэта трэба было сабраць, узяць на сябе рызыку, дабіцца на ўсё дазволу, адстаяць - яшчэ была цэнзура, былі шматлікія кіруючыя і назіраючыя арганізацыі, дзе галоўнаму рэдактару Уладзіміру Някляеву даводзілася аспрэчваць, адстойваць, пераконваць. Роля для яго была новай, але ён бліскуча яе выконваў. Часопіс - той - застаўся ў летапісе беларускага друку. І - па сутнасці страціў свой першапачатковы кіру- нак праз некалькі год. Можа, не вытрымаўшы цяжару самапавагі супрацоўнікаў і аўтараў, можа, таму, што час даў шырокія творчыя, арганізцыйныя і камерцыйныя магчымасці, і многія вырашылі выкарыстаць іх незалежна ад часопіса “Крыніца”. Кожны развітваўся з той мерай разумения літаратурнага этыкету, якая была яму ўласцівая. [.]

І вось недзе на пачатку 94-га года пачалі хадзіць чуткі - “Крыніца” ўзнаўляецца ў новым выглядзе. Часопіс не пераставаў выходзіць, і перафармаваць яго, як кажуць, “на хаду”, было, мабыць, нялёгка. Але зноў - набраць штат - гэтым разам з высокім, сталым літаратурным рэнамэ, аднак з не меншай самапавагай да сябе ў кожнага, узяць столькі літаратурных сапернікаў: на гэта мала хто рызыкнуў бы. Асабліва калі згадаць кепікі-жарцікі далёка не бяскрыўднага кшталту некаторых з яго нядаўніх калег. Аднак Уладзімір Някляеў - рызыкнуў! І даў ім магчымасць ажыццяўляць свае ідэі, друкавацца, выяўляць сваю творчую асобу. Беларуская перыёдыка ведала бліскучы склад рэдакцый, новая “Крыніца” - безумоўна, явіла сабою сузор’е імёнаў: сам Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Алесь Асташонак, Леанід Дранько-Майсюк, Юрась Залоска. Пайшлі з рэдакцыі Алесь Асташонак і Юрась Залоска - з’явіўся Леанід Галубовіч.

Новая “Крыніца” іншага кірунку, але з захаваннем - больш літаратурна і эстэтычна забяспечаным - арыентацыі на новыя павевы ў беларускай літаратуры, на тыя творчыя эксперыменты ў прозе і паэзіі, калі сыходзяцца філасофскі розум

і пісьменніцкая фантазія, а часовае ўсяляк імкнецца перастварыцца ў вечнае».

Някляеў пісаў у першым нумары новай «Крыніцы»:

«Адчуванне, што літаратура сталася марнай, непатрэбнай нават самой сабе, - наўрад ці ў мяне аднаго.

Не ў аднаго мяне асцярога, што ўжо зараз літаратурныя выданні ахопліваюць спусцелую прастору. А тут яшчэ адзін часопіс, фактычна новы, бо “Крыніца” - толькі знаёмая назва, намінальны знак, які, Бог дасць, зменіцца на сутнасны.

Дзеля чаго?

Асабіста - дзеля таго, каб тое, чым жывеш, хоць вектарна супадала з тым, што робіш; каб займелася воля адольваць марнасць і пустату. Жыць, звыкаючыся з імі, немагчыма, калі літаратура - спосаб існавання.

Ён аказаўся не з найлепшых - у цьмяным часе на скамечанай прасторы. У папярэднікаў прастора існавання звузілася да страты, у наступнікаў - да безвы- ходнасці. Зноўку, як фантом, як міраж у пустэчы, паўстаюць гістарычныя мэты і задачы, але ўжо ведаеш, што гісторыя не мае мэты. Ёсць толькі гістарычны кантэкст, цьмянасці, шыфры і згадкі якога ўдакладняюцца найперш літаратурай. Так наканавана, гэткае ў нас светапачуванне, стан. Можна вагацца, добра яно ці не, але мы - вярбальная нацыя, нацыя Слова.

Не названых нас няма. Цяпер, як раней у летапісах, пазней у “Нашай Ніве” і “Узвышшы”, мусім назваць і назвацца.

Менавіта ў відавочнай незапоўненасці нішы “ўзвышэнства” - задума ўзнаўлен- ня часопіса. [.]

У падмурку задумы новай “Крыніцы” - актуалізацыя спадчыны ў повязі з сённяшнім літаратурным жыццём, без чаго тэксты беларускай літаратуры ёсць і застануцца глуханямымі, неасэнсаванымі і незасвоенымі. Раскіданае павінна сабрацца, разрозненае - прыйсці ў сістэму. Тады і ўваскрэснуць постаці. [.]

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x