Разам з тым Дзяды-88 сталіся прычынай і для несуцяшальных роздумаў паэта: «“Як ні горка і ні смешна, калі мы пачынаем гаварыць аб адраджэнні беларускага народа, аб патрэбе для яго нацыянальнага і палітычнага жыцця, нам задаюць пытанне: чы мы, беларусы, у сапраўдзі ёсць жывы народ, чы не маем мы намеру стварыць нейкую штучную нацыю і штучнае палітычнае ўладарства?..” - пачаў сваю кнігу пра праблемы самавызначэння беларусаў Фабіян Шантыр.
Было гэта ў 1918 годзе.
У 1998-м - праз 80 гадоў, праз цэлае жыццё! - мы чуем тое самае пытанне.
Чаму беларусы так і не здолелі давесці, што яны “ў сапраўдзі ёсць жывы народ?” Пачынаючы не ад Шантара і не ад Купалы - ад Каліноўскага? Толькі таму, што Каліноўскі быў павешаны, Шантыр расстраляны, Купала скінуты з 9-га паверха гатэлю “Масква”? Толькі праз тэрор, толькі праз знешні ціск нам так дасюль і не ўдалося здзейсніць нацыянальную мару?..
Не.
Я раптам зразумеў гэта дзесяць гадоў таму - 30 кастрычніка 1988 года, на Дзяды, убачыўшы, як побач з могілкамі, дзе ў зямлі ляжалі мёртвыя, паслаліся на гэтай жа зямлі, хто стаўшы на калені, хто сеўшы на кукішкі, жывыя. Паслаліся перад сілай, шэрай у шэрых шынялях, што насоўвалася на іх па полі, дзе яны спыніліся на мітынг. Нехта спрабаваў выпрастацца, падняцца, каб прарваць тую сілу, яе шэрыя ланцугі, але ўсе астатнія крычалі: “Сядайце! Няхай яны ідуць - сядзем перад імі! Нічога не робім! Сядай, Беларусь!”
І Беларусь села. У халодным полі пад сцюдзёным ветрам, пад колкім, што ляцеў дробным шротам, снегам...
З усяго, што адбылося тады каля Усходніх могілкаў і па дарозе на Курапаты, гэты сядзячы мітынг уразіў мяне найбольш. Уражаны, я хацеў напісаць, што нельга перамагчы на каленях, на кукішках! Але я быў разам з усімі... і напісаў не пра сядзячы мітынг, а пра маўклівы.
Мы ведалі, пра што маўчалі з імі,
Жывыя з мёртвымі і мёртвыя з жывымі.
І ўпершыню, маўклівы сцяўшы рот,
З натоўпу глянуў люд. Амаль народ.
У тым і праблема, што амаль» .
ДАВЕРАНАЯ АСОБА
У 1990 г. Уладзімір Някляеў - давераная асоба кандыдата ў народныя дэпутаты СССР Алеся Адамовіча. Перад тым ён, праўда, даў згоду быць даве- ранай асобай Васіля Быкава, але так ста- лася, што Адамовіч з Быкавым яго без яго «перадзялілі».
У хуткім часе і сам Някляеў стаў канды- датам у дэпутаты Вяр- хоўнага Савета БССР.
Прычым, па ўласным прызнанні, даволі не- чакана для сябе - яго вылучылі камсамоль- цы. Адмаўляцца не выпадала, бо - лаўрэ- ат прэміі Ленінскага камсамола, на БАМ ездзіў. За ўсё ў жыцці рана ці позна даводзіцца разлічвацца. Камсамольцы ж у дадатак папрасілі, каб на сходзе, на якім вылучаўся Някляеў, прадставіў яго Васіль Быкаў. І Быкаў «прый- шоў на сход, - прыгадвае Някляеў, - расхваліў мяне і пайшоў.
Выступіў так, што ўзнікла паўза - і нехта ўскочыў: “Някляеву пісаць трэба, а не на палітыку час марнаваць!..”
І мяне не вылучылі, прагаласавалі супраць. Усё наогул магло добра скончыцца, але апамяталіся: “Чакайце, мы ж тады без кандыдата застанемся!..” - і аднага- лосна перагаласавалі».
Далей пайшло, як і прадбачыў Быкаў: Някляева паклікалі ў гаркам партыі, дзе тагачасны сакратар па ідэалогіі Пётр Краўчанка прапанаваў акругу, па якой ад Беларускага народнага фронту абіраўся Міхась Ткачоў. Чалавек, якога Някляеў паважаў і таму рэгістравацца па яго акрузе адмовіўся і «выбраў акругу пад нумарам 13, дзе ад БНФ абіраўся Алесь Емяльянаў, які рабіў палітычную кар’еру на публічным прызнанні ў тым, што быў стукачом».
Дэпутатам Вярхоўнага Савета Някляеў не стаў, бо, не адчуваючы ў той час памкненяў да палітыкі і не маючы палітычных амбіцый, ніякіх старанняў для таго, каб стаць дэпутатам, не прыклаў: пасля першай жа сустрэчы з выбаршчыкамі з’ехаў з Мінску ў дом творчасці пісаць вершы.
У ЧАС МАЎЧАННЯ. «ПРОШЧА»
«...На перападзе 80-90-х гадоў, пазначаных агульным грамадска-палітычным і культурным крызісам, творчая актыўнасць Уладзіміра Някляева перапыняецца даволі працяглай паўзай: не выдаюцца ягоныя кнігі, рэдка з’яўляюцца публікацыі ў перыядычным друку. “Ператрываць гэты боль, перамаўчаць гэты час”, - так патлумачыць прычыну паўзы сам паэт». І пасля ўдакладніць: «Вы разве скучаете без моих стихов, вам чего-то без них не хватает? Полагаю, что нет. И никто не скучает, всем всего хватает. Почти десять лет все истошно, надрывно о чём-то кричат - и никто никого не слышит. Люди оглохли от собственного крика, оглушили время, пространство. В эту “чёрную дыру” бессмысленно вбрасывать стихи, они погибнут, как новорождённые в пустыне. Жалко».
Читать дальше