Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Між іншым, некаторыя з «тых і гэтых», якія ў літаратуры «подвизаются», звярнуліся да новага кіраўніка СП з прапановай... данасіцельства. «Эти люди, может, как никто понимают, что жизнь - это борьба всех против всех. И лучшее оружие в борьбе со всеми - это информация. И чем больше у тебя информации, тем ты сильнее. Причём каждый из стукачей, очевидно, думает, что коль человек стал начальником, то это место для него дороже всего. Вот и приходят: “Я знаю, что такой-то и такой-то встречался с тем-то и тем-то, а тот был в Совмине и о тебе произошёл следующий разговор.” Правда, я в услугах подобного рода не нуждался», - рэзюмуе Някляеў.

Вядома, не ўсім новаабраны старшыня прыйшоўся даспадобы. Але дзіўна было не гэта, а тое, як яно выяўлялася: спачатку садралі шыльду над уваходам у рэдакцыю «Крыніцы», пасля - шыльду «ЛіМа», затым - шыльду з дзвярэй някляеўскага кабінета ў СП (тут ужо было вядома, што зрабіў гэта адзін народны паэт). Такім чынам, Някляеў стаў, мусібыць, чэмпіёнам СП па садраных шыльдах. А можа, не толькі СП. Пасля ж «пачалі ўзломваць замкі, біць сантэхніку, нават сабачыць на ганку».

Зразумела, гэта не дадавала імпэту ў працы, якая аказалася больш чым няпростай. Някляеў стаў на чале Саюза пісьменнікаў «без аніякіх папярэдніх дамоўленасцяў з уладай, маючы свой план выпраўлення сітуацыі, у якой аказаліся пісьменнікі. Палягаў ён на тым, каб не толькі вярнуць пісьменніцкую маёмасць, а стварыць на яе падмурку камерцыйныя структуры і пазбавіцца татальнай залеж- насці ад дзяржавы, займець хоць нейкую свабоду. А свабода, калі ўбаку пакінуць балбатню пра яе, гэта эканамічная самастойнасць».

Зыходзячы з акрэсленай задачы, старшыня Саюза пісьменнікаў пачаў гульню з уладай (забягаючы наперад, можна сказаць, што ўрэшце яна, гэтая гульня, не танна яму абыйшлася).

«№ 133/1 8 ліпеня 1998 г.

ГЛАВЕ АДМІНІСТРАЦЫІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ МЯСНІКОВІЧУ М. У.

Паважаны Міхаіл Уладзіміравіч!

Як Вы, напэўна, ведаеце, нядаўні XII з’езд Саюза пісьменнікаў заклаў трывалую аснову для кансалідацыі пісьменніцкай арганізацыі і актывізацыі творчай дзейнасці майстроў пяра і літаратурнай моладзі, скіраваўшы іх на больш глы- бокае асэнсаванне і мастацкае адлюстраванне гістарычнага і сённяшняга жыцця народа і краіны.

Апроч творчых пытанняў, Саюз пісьменнікаў, як і любая іншая ўстанова, мае ар- ганізацыйныя, фінансава-гаспадарчыя праблемы, якімі павінна займацца кіраўніцтва пісьменніцкай арганізацыі і ў вырашэнні якіх мы просім Вас аказаць дапамогу:

1. Устанавіць, што дні нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня), Якуба Коласа (3 лістапада) і Максіма Багдановіча (9 снежня) - знакавых велічынь беларускай нацыянальнай культуры - з’яўляюцца знамянальнымі датамі і адзначаюцца на дзяржаўным узроўні; закласці ў бюджэт і накіроўваць праз Міністэрства культуры сродкі, неабходныя для правядзення мерапрыемстваў, звязаных з названымі датамі.

2. Узнавіць пры Саюзе пісьменнікаў дзейнасць бюро прапаганды беларускай літаратуры і метадычнага кабінета, увёўшы ў штат СБП адзінкі дырэктара бюро прапаганды, намесніка дырэктара і метадыста-арганізатара, загадчыка метадычнага кабінета і метадыста, забяспечыўшы гэтыя адзінкі дадатковым фондам зарплаты.

3. Перадаць ва ўласнасць Саюза пісьменнікаў будынак па вул. Фрунзе, 5, ці пры немагчымасці гэтага - выдзяліць у карыстанне СБП трэці паверх, кабінет старшыні Саюза пісьменнікаў на другім паверсе, бібліятэку, а таксама для гаспадар- чых патрэб падвальнае памяшканне і гараж з пагашэннем арэнды і камунальных паслуг за кошт бюджэтных сродкаў.

4. Надаць будынку па вул. Фрунзе, 5 ранейшы статус Дома літаратара, пера- вёўшы адзінку начальніка корпуса ў штатную адзінку дырэктара Дома літаратара.

5. Устанавіць, што ўсе творчыя і арганізацыйныя мерапрыемствы Саюза пі- сьменнікаў праводзяцца ў Доме літаратара прыярытэтна і без аплаты за арэнду памяшканняў, неабходных для іх правядзення.

6. Перадаць ва ўласнасць Літаратурнага фонда Саюза пісьменнікаў будынак па вул. Румянцава, 4 для ўзнаўлення дзейнасці паліклінікі і супольнага карыстання ёю членаў усіх творчых саюзаў.

7. Хадайнічаць перад Мінскім гарвыканкамам аб выдзяленні за кошт дзяр- жаўнага фінансавання штогод двух-трох кватэр для паляпшэння жыллёвых умоў членаў Саюза і супрацоўнікаў літаратурна-мастацкіх выданняў, заснавальнікамі якіх з’яўляецца Саюз пісьменнікаў.

8. Даручыць Дзяржкамдруку распрацаваць і ўнесці ў Савет міністраў Па- станову аб адлічэнні Беларускаму літаратурнаму фонду 5% ад ганарару па ўсіх выдавецтвах і 1,5% ад прыбытку па ўсіх друкарнях - на выданне беларускамоўнай літаратуры і матэрыяльную падтрымку літаратараў, на медыцынскую дапамогу, дапамогу па старасці і г. д.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x