9. Даручыць Дзяржкамдруку стварыць пісьменніцкае выдавецтва “Літара- турны фонд” шляхам выдачы ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць Беларускаму літаратурнаму фонду, забяспечваць выдавецтва дзяржзаказамі, прыбытак ад якіх скарыстоўваць на выданне твораў сучаснай беларускай літаратуры.
10. Хадайнічаць перад Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь аб падатковых льготах на фінансава-гаспадарчую дзейнасць Беларускага літаратурнага фонда.
11. Хадайнічаць перад Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аб вы- дзяленні грашовай дапамогі альбо беспрацэнтнай пазыкі ў суме 7,3 млрд. рублёў для капітальнага рамонту і ўзнаўлення круглагадовай работы пісьменніцкага Дома творчасці “Іслач”.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Уладзімір Някляеў».
Праўда, ужо тады ён разумеў, што без кантактаў з віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Замяталіным, які курыраваў пытанні культуры, не абыйдзецца. І якраз у гэтым палягала вялікая праблема: «С Владимиром Петровичем можно разговаривать и на том языке, которым владеет он, и на том, которым владеешь ты. Только в результате всё равно будет так, как положено быть в его понимании, независимо от самого разговора». Аднак ні Някляеў, ні хтосьці іншы, мусібыць, не прад- бачыў, чым абернецца ўрэшце супрацьстаянне старшыні Саюза пісьменнікаў і намесніка старшыні ўрада...
Пазбегнуць уцягвання ў палітыку Някляеву не ўдалося, сам ён гаварыў: «Мне пришлось на собственном опыте убедиться, что означает включение национальной культуры, национального языка в сферу антинациональной по сути политики. Я никогда не думал, что у нас дойдёт до таго, что само пользование белорусским языком уже будет означать твою принадлежность к оппозиции. И я, может быть, чересчур самонадеянно решил, что вот таким крепким ребятам, как, скажем, тот же Гончар, не удалось повлиять на власть, а у меня получится». І іншым разам: «Амаль усё, за што я ні браўся, мне тады ўдавалася, і гэта давала адчуванне ўпэў- ненасці і сілы. А з такім адчуваннем часта ўдаецца зрабіць нават большае ад таго, на што ты здольны. І мне падалося, што я, мы, калі ўсе згуртуемся і будзем біць у адно, здольныя выправіць сітуацыю». Так Някляеў напіша ўжо ў эміграцыі, бо ў хуткім часе будзе змушаны з’ехаць з Беларусі. Тады ж прызнаецца: «Вдруг к горлу подошло - всё, хватит, больше не могу...»
Раней за Някляева з краіны з’ехаў Васіль Быкаў, які ў інтэрв’ю перад ад’ездам сказаў, што ў тым складаным становішчы, у якім апынуўся Саюз пісьменнікаў, яго старшыня «ничего и не намерен менять. По крайней мере, это не следует из его заявлений. Его целиком устраивает данная ситуация. [...] Он встречается с полковником Заметалиным, с другими идеологами режима. Он - любимый писатель президента. И этим всё сказано.»
Калі б такое сказаў нехта іншы, але тое сказаў Васіль Быкаў. Гэтае ягонае «любимый писатель президента» магло развесці Някляева з Быкавым на ўсё жыццё. Але - не развяло.
БЫКАЎ
«Я не быў з Васілём Уладзіміравічам у блізкім сяброўстве, - напіша Някляеў ва ўспамінах. - Гэтага не магло стацца ні праз розніцу ў гадах, хоць з часам яна сцягвалася, меншылася, ні праз рознасць характараў. Нават не столькі характа- раў, колькі светаадчуванняў. У аснове майго - змяшанасць колераў, паўтоны. Іх недавыказанасць, неадназначнасць... У тым, як жыў і пісаў Быкаў, чыстыя фарбы. Іх кантрасты. Сябар - вораг, герой - баязлівец, праўда - мана. Паміж гэтымі палярнасцямі, як між полюсамі магніту, і наструніліся лініі ягонага лёсу. Быць побач з Быкавым у такім сілавым полі было няпроста. [...]
Нашы адносіны вызначала, бадай, узаемная зацікаўленасць. Прастора, якая падзяляла нас, то сціскалася, то пашыралася, але не рвалася. Як для мяне жыццё ягонае не было староннім, так і яму было не абыякава, што я пішу, што раблю, як жыву. Гэта я і сам адчуваў, і ён даваў мне пра тое знаць.
Можна згадаць, як ён даваў знаць пра тое неспадзяваным клопатам, спагадай, словамі і жэстамі падтрымкі. Але ўсё яно - звычайнае, што водзіцца паміж нар- мальнымі людзьмі. З чаго нічога не вынікае. Ну, быццам бы.»
Калі напярэдадні чэрвеня 1998 г. Быкаў зазбіраўся ў Хельсінкі, Някляеў патэлефанаваў яму, хоць, па ўласным прызнанні, не надта таго хацеў, але быў вымушаны, у тым ліку і таму, што быў старшынёй СП. Праўда, перад тым Ка- наплёў (тагачасны намеснік старшыні так званага парламента, але што важней -паплечнік і сябар Лукашэнкі) папрасіў Някляева, каб той не дапусціў ад’езду Быкава за мяжу і давёў яму, што ўлада зробіць для яго абсалютна ўсё. Але пры адной умове - Быкаў павінен сустрэцца з Лукашэнкам. Някляеў сказаў Канаплёву, што Быкаў сустрэчы шукаць не стане. «А вось калі б Лукашэнка адкрыта сам яго запрасіў, карона б не звалілася - і выйшла б зусім іншае. Калі б нават Быкаў адмовіўся... Тады можна было б публічна развесці рукамі: народны прэзідэнт, не зважаючы на палітыку, паклапаціўся пра народнага пісьменніка, хацеў як най- лепш, а той, заядлы, заўпарціўся, дык што ж. Тады ў Лукашэнкі і па-чалавечы, і палітычна адны плюсы, ніякіх мінусаў».
Читать дальше