Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мы сустрэліся са Стральцовым у Каралішчавічах наступным разам, ён ужо моцна выпіваў, што мяне дужа непакоіла. Калі б графаман які, дык няхай бы, але графаманы звычайна не п’юць. Ім няма калі, яны нішуць, пішуць, пішуць... А тут Стральцоў... Са Сцяпанам Гаўрусёвым на пару яны адзначалі святы жыцця. Кожны дзень - свята. Абодва ж таленавітыя, чэрці... Шкада. Дык я што прыду- маў? Аднойчы зачыніў Стральцова ў пакоі на ключ, каб не “святкаваў”, а пісаў. Са сталовай прынёс паесці, а ён у фортку насустрач мне прагаўкаў. Адзін толькі раз: “Гаў!..” І тым самым усё мне пра мяне сказаў. Мяне на плямы пабіла - гэтак сорамна стала. Адамкнуў пакой і ключ на цвічок павесіў...

Пазней ён у так званы ЛТП патрапіў. Гэта была, па сутнасці, драма. Я пом- ніў пра ягонае “гаў!” і пастанавіў у лёс ягоны болей не лезці. Дасюль сябе за гэта дакараю. Ён быў старэйшы за мяне, я не быў ягоным сябрам, думаў: буду замінаць яму, ці некаму там замінаць... Пасля аказалася, што ездзіў да яго ў той ЛТП, вазіў яму нешта, найперш тытунь, бо Стральцоў зацята смаліў, адзін Леанід Дранько-Майсюк. Яшчэ Ала Сямёнава... І болей ніхто. Ніводны з тых, хто пры жыцці і па смерці называў сябе ягоным сябрам, у той найсмутны для Стральцова час да яго не зазірнуў. Кнігі пісалі - не было калі.

Між іншым, у яго была шыкоўная бібліятэка - у ёй не было нічога выпад- ковага, ніякага “смецця”. З гэтай бібліятэкі Стральцоў падараваў мне “Толковый словарь живаго великорусского языка” Даля. Увесь расцярэблены, ён і цяпер у мяне ёсць - чатыры тамы. Мы доўга сядзелі з Міхасём Лявонавічам, гартаючы гэты слоўнік, і ён паказаў мне процьму слоў, якія захаваліся на сённяшні дзень толькі ў беларускай мове, у рускай іх нямашака. Ці ёсць, але не ўжываюцца. Значыць, ці сам Даль, ці карэспандэнты ягоныя збіралі гэтыя словы на нашай, беларускай зямлі. І Стральцоў, кажучы пра гэта, дужа засмучаўся, што ў дуж­ках не пазначана ў слоўніку: “беларускае”. І прапаноўваў слоўнік перавыдаць у адпаведнасці, як ён казаў, са статусам акадэмічнага выдання. «Павінна, - казаў ён, - павінна быць у дужках: “беларускае”, “беларускае”.» Але з беларускім - у дужках і без дужак - і сёння кепскавата. Нават у Беларусі няма ў беларускага адпаведнага статусу.

Але ў Міхася Стральцова статус ёсць. І аўтарытэт. Не толькі літаратурны, але і маральны. Ён адзін з нямногіх - гэтаксама, як Караткевіч, - каго няма ў чым папракнуць. Не ў побыце, не ў тым, што выпівалі, а ў творча-чалавечым, калі можна гэтак сказаць, жыцці, якое яны пражылі бездакорна. Гэта вызначальныя постаці ў нашай літаратуры. Знакавыя».

***

Міхасю Стральцову

Восень. Сівізна ды пазалота.

Веерам раскінецца лістота.

Змеценая ветрам да акна.

Адзінота, друг мой, адзінота.

Налівай віна.

Сядзем. Памаўчым ды пагаворым.

Дзякуй Богу тут ніхто не хворы

І няма пытання: піць ці не?

Апрыёры, друг мой, апрыёры:

Ісціна ў віне.

Хораша сядзім. І п’ём са смакам.

За сцяной сусветнага барака

Вые недарэзаны сабака

У глухія, шэрыя палі.

А на шклянках - знакі задыяка,

Вершы па кутах - хоць печ палі.

Будзь.

Як той казаў:

Хай скажуць дзякуй нам, што мы пілі.

1986

І зноў з Някляева: «- У нечым знакавым сталася для мяне і пахаванне Міхася Стральцова. Менавіта ў дзень развітання з ім Генадзь Бураўкін і Рыгор Бара- дулін узялі з мяне слова, што я ўсё зраблю, каб часопіс “Крыніца”, пра стварэнне якога ўжо ўсе ведалі, не патрапіў, як яны казалі, “у чужыя рукі”. Тады даволі багата было ахвочых узначаліць новае выданне - і мне не надта хацелася лезці ў кагал... Барадулін сказаў: “Лічы, што з намі Міхась, і мы ўтрох пастанавілі: трэба!” Супраць трох не папрэш... Мы яшчэ пагаварылі, што ды як, і я згадзіўся. “Клясціся, - сказаў, - не буду, але паспрабую зрабіць так, як мы тут, над гэтай магілай, дамовіліся”. Не ўсё, канечне, удалося, але спадзяюся, што за “Крыніцу” Стральцоў на мяне не наракае. Зрэшты, спаткаемся - скажа».

РЭДАКТАР

«Новы час, новыя павевы паэт Уладзімір Някляеў адчуў і чыста эмпірычна, і, так бы мовіць, арганізацыйна. Ён у 1987 годзе становіцца ініцыятарам стварэння маладзёжнага часопіса “Крыніца” і яго галоўным рэдактарам». Але часопісы ствараюцца не за адзін дзень: восенню 1986-га Някляева выклікалі ў Маскву ў ЦК камсамола, вясной 1987-га - у ЦК КПБ да тагачаснага першага сакратара Яфрэма Сакалова, урэшце новаму часопісу далі зялёнае святло. Някляеў тлу- мачыў на старонках першага нумара «Крыніцы», чаму ён узяўся за стварэнне новага часопіса. «Калі я пытаюся ў сваёй дачкі: “Што ты любіш больш за ўсё ў све- це?” - яна адказвае: “Усё, што ў свеце ёсць”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x