Пытацца: “Чаму - я?” - не выпадала. “Дзякуй за гонар”. Сапраўды ж: адзін з усіх.
Напісаў і паехаў у Менск. Праз месяц зноў выклікаюць. “Твае вершы зацверджаны ў ЦК КПСС. Ты выбраны з усіх, каб прачытаць з трыбуны з’езда.”
Да канца эпохі Брэжнева і яго паслядоўнікаў, абвешаных зоркамі і анекдотамі, заставалася чатыры гады. Гарбачоў ужо быў сакратаром ЦК. У грамадстве, не для ўсіх заўважны, блукаў прывід таго, што пасля назвалася перабудовай. І ў гэткі час мне чытаць на ўсю краіну: “Плыви, страна, эпохи ледокол!..” [.]
Пайшлі бясконцыя рэпетыцыі. На радыё, тэлебачанні, у Крамлёўскім Палацы з’ездаў. З усіх бакоў гэбісты, загадчыкі цэкоўскіх аддзелаў і сектараў - чалавек сто за гэта адказвала. Я ў соты раз чытаў пра ледакол эпохі - і ў соты раз думаў.
Кожнаму чалавеку дае жыццё шанец на выйгрыш. Некаму - выйграць грошы, некаму - лёс. Калі шанец такі вялікі, дык ён, звычайна, адзін. Але большасць людзей, мяркуючы, што ён не апошні, яго прапускаюць.
Мой шанец выглядаў, як лёс. І ў соты раз падумаўшы, я вырашыў яго не прапусціць: сказаць не пра тую краіну, якая плыве, а пра тую, якая патанае. Расстраляць мяне, прыкінуў, наўрад ці расстраляюць, часы ўсё ж не сталінскія. Канешне, пасадзяць, але шанец таго варты.
Ды адно - падумаць, іншае - зрабіць.
Не змог. Не здолеў.
Не знайшлося ў апошні момант сілы, мужнасці. І не толькі таму, што на крамлёўскую сцэну, якую ў тры шэрагі аточвала ахова, выпусцілі не ў прызначаны час, а гадзіны паўтары пазней, нібы нешта западозрылі. І не таму, што папярэд- зілі, каб не надта хваляваўся, чытаючы: усё адно пойдзе фанаграма, запісаная ў студыі на Шабалаўцы. Якая розніца: пачулі б мяне ці не?.. Проста не здолеў, не змог. Не хапіла мяне на гэта. Выйшаў: “Плыви, страна, эпохи ледокол!..” І вяла запляскалі ў далоні Брэжнеў, Суслаў, Гарбачоў.
Я не быў тады (і нават не мысліў, што буду) дысідэнтам, не збіраўся высту- паць (беларускі савецкі паэт) супраць савецкай улады. Мяне не задавальнялі ў ёй канкрэтныя асобы і - адпаведна - іх канкрэтныя дзеянні. Гэткай матывацыі аказалася недастаткова, каб з разлікам, запланавана здзейсніць тое, на што здо- льныя толькі людзі апантаныя. Якія ні на што не разлічваюць.
Шкадаваць пра гэта позна, а прызнацца ў гэтым - не. Хай яно і без патрэбы. Хіба толькі дзеля таго, каб праясніць адну з прычын, па якіх не склаліся ў мяне адносіны з новай беларускай уладай, з Лукашэнкам. Я не мог дапусціць, каб тое, што адбывалася са мной некалі на імперскай сцэне Савецкага Саюза, праз паўжыцця паўтарылася на местачковай сцэне. На ўзроўні фарса. Хоць і на крамлёўскай сцэне была не такая ўжо высокая трагедыя, але ўсё ж.»
В. Дзяменцьеў пісаў не без пафасу: «В Кремлёвском Дворце съездов продолжает работу XXVI съезд партии. [.] Во время одного из заседаний к трибуне выходит худощавый, невысокого роста молодой человек с волевым, открытым лицом. Он читает свои стихи, и в убеждённости его голоса слышится твёрдая вера в единство поколений, в наследие всего самого лучшего, героического и правдивого, что завещано нам отцами. Его имя - Владимир Некляев, белорус, лауреат премии Ленинского комсомола».
Таксама і Я. Юферава, прадстаўляючы Някляева на старонках «Комсомольской правды» ўсесаюзнаму чытачу, падавала гэты факт як найгалоўнейшы ў яго біяграфіі: «Трибуна - рабочее место поэта. Один раз в жизни она стала пьедесталом, на котором от имени советской молодёжи он прочитал 8 звонких, как сталь, строчек делегатам XXVI съезда партии».
Гэтыя «8 звонких, как сталь, строчек» Някляеву ўспаміналі болей, чым паэму пра БАМ. Але асабліва папікалі тым, што цалаваўся з Брэжневым. «Усе графа- маны паўскоквалі: “А мы малайцы! Мы з Брэжневым не цалаваліся!” - успамі- наў Някляеў. - Невядома было, што яшчэ ім удалося ў жыцці, але вось гэта, не выступіць на з’ездзе і не пацалавацца з Брэжневым - удалося!» І дадаваў: «Это одна из... не знаю, как сформулировать... Ну, я много в чём виноват. В том числе виноват и в том, что целовался с Брежневым».
У гутарцы з філосафам Валянцінам Акудовічам Някляеў казаў: «О том, что принимал участие в создании антуража съезда, я не сожалел и не сожалею. Хотя бы потому, что там на самом малом расстоянии я увидел и почувствовал реальную силу власти, действительно огромной, пугающе беспредельной, сталистоознобной, как североморский ракетный крейсер. Увидел, почувствовал - и ужаснулся её. За тот месяц я прожил столько, сколько иной за жизнь не проживёт».
У іншым інтэрв’ю Някляеў прызнаваў: «Наше поколение интеллигентов нельзя рассматривать без ссылки на советское прошлое. [.] В ту пору творческая интеллигенция играла очень значимую общественную роль - поэты выступали на стадионах, печатались миллионными тиражами, нам всякий раз указывали на нашу значимость.»
Читать дальше