Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэба дадаць, што прыкладна ў гэты ж самы час Някляеў актыўна працуе ў песенным жанры - музыку на яго вершы пішуць вядучыя беларускія кампазітары: Уладзімір Буднік, Яўген Глебаў, Эдуард Зарыцкі, Леанід Захлеўны, Валерый Іваноў, Ігар Лучанок, Васіль Раінчык. Някляеў супрацоўнічае таксама з найвядомейшымі беларускімі ансамблямі: з «Песнярамі» (разам з калектывам Уладзіміра Мулявіна ён стварыў праграму «Вольніца»), «Сябрамі», «Чараўніцамі»; ансамбль «Верасы» дык наогул запісаў некалькі альбомаў на някляеўскія вершы. Колькі ж было напісана тых песень, Някляеў ніколі не лічыў - можа, паўтысячы, а можа, болей. «Не скажу, што ўсе яны - шэдэўры, - прызнаецца ён шчыра. - Далёка не ўсе. Здаралася, я падхалтурваў, папросту зарабляў грошы. Пісаў на замову... Для паэта гэта быў адзін са спосабаў заробку. Як, скажам, для мастака - намаляваць ці выляпіць Леніна. На выставе ў Менску той мастак - авангардыст, а недзе ў Доме культуры калгаса “Шлях да камунізму” вісіць намаляваны ім партрэт нейкага правадыра. Бо авангардызмам сям’ю не пракорміш.

У гэтым накірунку асабліва ўдарнымі тэмпамі працавалі мы з Ігарам Міхайла- вічам Лучанком. І пра медыкаў пісалі, і пра міліцыянтаў, і пра пажарнікаў - пра ўсіх. Ну, каб ніхто не крыўдаваў...»

Дарэчы, сам Ігар Лучанок скажа пра Някляева дый пра напісаную разам з ім песню «Світанак»: «Ніколі б не праспявалася, не прагучала пад нябёсамі ні гэтая песня, ні многія-многія іншыя, што ўвайшлі ў народ, сталі часцінай яго жыцця, калі б не было ў нашай сённяшняй культуры бліскучага паэта Уладзіміра Някляева. Неяк ён сказаў быў, што працуе ў жанры песні выпадкова, ды наўрад ці гэта так. Ім напісаныя выдатныя вершы і паэмы, але ў кожнай хаце спяваюць на свяце “Гуляць дык гуляць!” і выпадкова такое не здараецца. Людзей можна падмануць чым заўгодна: законамі, газетнымі артыкуламі, тэлевізійнымі праграмамі, толькі нікога не падманеш песняю. Песню або спяваюць, або не, і для таго, каб яна заспявалася, ой колькі душы і сэрца, колькі таленту трэба ўкласці ў кожны гук, у кожнае слова.

Уладзіміру Някляеву ўдавалася і ўдаецца здзяйсняць гэты цуд, талент у яго ад Бога, душа і сэрца - ад бацькоў, ад роднай зямлі [...]».

Таксама і Генадзь Бураўкін гаварыў: «Някляеў - паэт вельмі яркі і арыгінальны.

Гэта відно ў тым ліку ў ягоных песнях. Я даўно лічу, што сярод паэтаў, якія пішуць вершы для песень, нумар адзін - Уладзімір Някляеў. Я перакананы ў гэтым яшчэ з тых часоў, калі музыку на яго вершы толькі пачыналі пісаць Ігар Лучанок, Васіль Раінчык, Валерый Іваноў... На жаль, цяпер стала звычайнаю справа, калі не аб’яўляюць, хто аўтар, дый і сам часам не цікавішся гэтым - проста слухаеш песню. Дык вось многія песні, якія мяне закраналі, якія заставаліся ў маёй душы, былі напісаны якраз на вершы Уладзіміра Някляева. Той жа “Світанак” на музыку Ігара Лучанка - у ім не толькі добрая мелодыя, а і вельмі душэўны, паэтычны настрой, які быў закладзены ў вершы Някляева. І тое, што ён рабіў пасля, таксама было выдатна, з абсалютна дакладным адчуваннем патрабаванняў песеннай творчасці. Гэта было не толькі паэтычна - гэта яшчэ і гучала. І цяпер мне не абавязкова чуць у эфіры ці са сцэны, што Някляеў - аўтар той ці іншай песні, - яго вершы я ўгадваю адразу, бо ведаю яго інтанацыі. Някляеў - паэт вельмі самабытны».

«Світанак», «Гуляць дык гуляць», «Янка Купала», «На мяжы расстанняў і сустрэч», «Белае віно і чырвонае», «Лодка белая», «Раз ды разок», «Гора за гарой», «Віншавальная», «Зямля мая белакрылая», «Родны мой горад», «Вянок», «Коло­кола», «Музыка для всех», «Карнавал», «Любви прощальный бал» - гэта толькі некаторыя песні Някляева. А між тым асобныя яго «калегі», відаць, жадаючы зняважыць, называлі Някляева не інакш, як толькі «паэт-песеннік». Не здолеўшыя стварыць у паэзіі хоць бы нешта блізкае да някляеўскіх радкоў, яны ці ніколі ўсур’ёз не чыталі Някляева, ці трывіяльна зайздросцілі яму. Хоць «паэт-песеннік» Някляеў - ва ўнісон з Ігарам Лучанком і Генадзем Бураўкіным - перакананы, што для таго, каб напісаць добрую песню, таксама патрэбны талент, дый не абы які: «Заўважу, што пісаў я заўсёды на так званую “рыбу”, - распавядаў ён аднойчы, прыадчыняючы дзверы ў сваю «творчую кухню». - А што такое пісаць на “рыбу”? Гэта значыць, падбіраць словы на ўжо гатовую мелодыю, што зусім няпроста. Памятаю, як для першай сваёй песні (на музыку Эдуарда Зарыцкага) я падбіраў словы больш за тыдзень. Удзень і ўночы. Каб кожная лексічная фанема адпавядала кожнай музычнай долі, слабой ці моцнай. Усё ж павінна гучаць выразна - і зруч- на для выканаўцы. Голас павінен ляцець. Ніводная фанема не павінна прападаць, з’ядацца. Асабліва небяспечныя ў гэтым сэнсе глухія зычныя, якім проста не месца напрыканцы фразы - асабліва пры хуткім рытме. Карацей, гэта прафесія, якой не авалодаеш без таленту. Але хто сёння на тое звяртае ўвагу?.. [...]

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x