Траекторыя поспеху паэта Уладзіміра Някляева была амаль вертыкальнай, яго нібыта запусцілі на арбіту славы і вядомасці». Так пісала пра гэты час у жыцці паэта Ала Сямёнава, якая дзесяцігоддзем раней прысвяціла Някляеву раздзел у кнізе літаратурных эсэ, што пачынаўся наступным чынам: «“Самая трывалая аснова, над якой працуе мастак, - гэта ўспамін пра ўсё, што ён бачыў і адчуў як чалавек...” - адзначаў некалі Гюйё. Мабыць, у гэтым моц экспрэсіўнага, грамад- зянска-асабістага пісьма Уладзіміра Някляева. Ёсць у беларускага паэта вось гэтая важная выснова для таго, каб пульс часу адчуваўся ў яго вершах, не аслаблены вобразна-паняційнай анеміяй, але напоўнены паўнакроўнай эмоцыяй, жывым уражаннем. І гэта не мітуслівая тахікардыя охаў і ахаў, усплёскаў настрояў, не рэгламентаваных і не кантралюемых дысцыплінай думкі. Уладзімір Някляеў заўсёды імкнецца да грамадзянскага гучання паэзіі, выходзіць да філасофскіх абагульненняў, не губляючы адкрытай энергіі пачуцця. Адкрыта абвяшчаючы:
А вершы пішуць - як жывуць.
Як дыхаюць. Як паміраюць.
(“Мне трыццаць...”)».
Таксама і Таіса Бондар, прысвяціўшы паэзіі Някляева вялікую рэцэнзію, пісала ў той час: «Стала звыклым, што ў гаворцы пра паэта згадваюцца імёны тых, чыйму слову абавязаны ён сваім ростам, сваім рухам. Я не буду рабіць гэтага. І не таму, што ў Някляева не было, ці было мала, настаўнікаў. Былі. І нямала. Уся беларуская літаратура, уся паэзія была і ёсць зарукай з’яўлення паэта. Яго. І іншага. І новага - заўтра і ў будучым. Паэзія, пры ўсёй яе сацыяльнай сутнасці, адрасуецца да вечнай ісціны, прыцягваючы асацыятыўныя рады, назапашаныя ёю за доўгія стагоддзі свайго існавання. Жыццяздольнае ў ёй найперш тое, карані чаго - у здаровай глебе традыцыі. А слова. Паэты - усе! - абавязаны сваім ростам, сваім рухам слову народнаму, песеннаму слову народа.
Велічыня, значэнне паэта, пісьменніка вызначаецца якраз тым, колькі зачэр- пнуў, колькі змог зачэрпнуць ён з гэтай крыніцы. Узяць жа можна столькі, колькі адпушчана таленту. Адсюль і цяжкасць...
Уладзіміру Някляеву адпушчана таленту багата. І - што, мажліва, яшчэ бо- льш важна! - талент яго надзейна ўмацаваны верай. Верай паэта ў сябе. У сваё прызванне. У свой талент. [...]
Маюць рацыю тыя, хто лічыць, што сёння, як і заўсёды, “вялікая місія пісьмен- ніка - быць не столькі выразнікам грамадскай думкі, колькі яе арганізатарам”. Не тым арганізатарам, што мітусіцца, кідаецца ад аднаго да другога, рух і шум вакол сябе ствараючы, а тым, хто імкнецца зрушыць, рассунуць рубяжы духоўнага зроку, свайго і сваіх сучаснікаў.
Уладзімір Някляеў належыць да апошніх. Усім, што зрабіў і робіць у паэзіі. Сваімі радкамі, якія сведчаць пра няспыннае жыццё душы. Жаданнем наблізіцца да ісціны. Высілкам, бо кожны раз трэба пераадольваць у сабе - найперш у сабе! - інерцыю звыклага (сёй-той зацята думае: традыцыйнага):
Прызнаць віну якой не варты ты, —
Адчэпка толькі для суда людскога...
Калі душа, як за сцяной астрога,
І сочыш ты за ёй, як вартавы, —
Не абвяшчай: я вінаваты ў тым,
Што ёсць мана, што пыл яе і дым
Твар праўды захінае, як аблога.
Не словамі, а справай пачынай:
Астрог паруш - і ў сэрцы паламай
Нож асцярогі, зброю вартавога.
“Калі душа, як за сцяной астрога...” - вось найвялікшая трывога паэта. І найвялікшы яго клопат. Кожны стварае сябе сам. Кожны. І ён, паэт. Уладзімір Някляеў. Але ён - і ў жыцці, і ў слове - змагаецца не адно за сябе. Ён змагаецца за чалавека. За Чалавека ў чалавеку. Тым паэт і значны».
Вось і Алесь Бадак прыкмячаў пазней ужо не ў паэзіі Някляева - у яго асобе, мабыць, найістотную рысу: «Знаходзячыся навідавоку, ён у той жа час трымаецца наводдаль ад усіх і ўсяго. Ці - над усім. [...]
Яго іранічная ўсмешка - гэта ўсмешка чалавека, які няхай сабе далёка не першы - даўно прыйшоў да высновы, што жыццё, з усёй мітуснёй, усімі прабле- мамі, драмамі і трагедыямі, - гэта гульня, і таму ставіцца да яго трэба адпаведна.
Часам здаецца, што і свае вершы Уладзімір Някляеў піша як бы гуляючы, пакручваючы калейдаскоп з рознакаляровымі шкельцамі-словамі [...].
Яшчэ на пачатку сваёй творчасці, спасцігнуўшы адну з самых важных таямніц паэзіі - як знайсці шлях да папулярнасці, - Ул. Някляеў не згубіў гэты шлях і сёння. Ён ніколі не прыкідваўся, што піша для сябе, што ён абыякавы да таго, які рэзананс выкліча ў шырокага чытача яго кожная новая кніга, і нават у нашых сённяшніх умовах дамагаецца, здавалася б, немагчымага - чытацкага “голаду на Някляева”».
Читать дальше