Вячеслав Адамчик - Адзін месяц 2000 году

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Адзін месяц 2000 году» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзін месяц 2000 году: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін месяц 2000 году»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін месяц 2000 году — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін месяц 2000 году», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

11.20. Цёплае на руках сонца. За акном іскрыць сьнег. І адсьвечвае, як сьлюда, сіняватымі блішчыкамі (блёсткамі) з блізкага даху.

Сіні цень у глыбокіх дварах. Двое мужчынаў (адзін пакручвае праз адчыненыя дзьверцы руль) падпіхаюць цяжкі бэжавы “мерседэс”, што заглух на марозе. Але вось засьвяціліся чырвона-жоўтыя стоп-сігналы — матор завёўся.

Белая кучма дыму над паласатым дахам. З аднога боку ён сіваваты.

14.00. Ня вецер, а разак. Такі калючы і пякучы. А зухаватая моладзь — хлопцы і дзяўчаты — бяз шапак. Мне, покуль дайшоў ад ГУМу да свайго дванаццатага дома, ледзьве не адмерзла левае вуха. Ці вухо, як у нас даўней казалі. Назапасіўся малаком і батонамі. Праўда, чэрствымі.

Да апавяданьня ніяк не дайду. Пэўна, выпісаўся ўчора.

І бываюць жа такія гіпнатызёры ці чараўнікі-прапаведнікі, ад прамоваў якіх ледзьве не вар’яцеюць разумныя і нязрушныя людзі. Бо пасьля агністых і перуновых пропаведзяў манаха Саванаролы чысты душою і ня грэшны целам Леанарда пайшоў у дамініканскі кляштар (манастыр), а Батычэлі збавіўся ад язычніцкай ношы, якую ўзваліў яму на сьпіну гуманізм, і спаліў занадта “зямныя” палотны.

А колькі ж наўкруга нас такіх людзей ці нелюдзяў у чорных сутанах, што, услаўляючы божае хараство і рай, штурхаюць нас у чорную прорву пекла, адкуль назад ужо дарогі няма.

16.15. Канчаецца дзень, асьвяціўшы ружовасьцю небасхіл і гарадскія карычневыя і мутна-цынкавыя дахі ў белых рваных пасках сьнегу. Каўкі імклівымі грумадкамі ляцяць нанач у парк на шарыя дрэвы.

Двое мужчынаў — адзін у вязаным каптурыку, нацягнутым на вушы, другі ў шапцы-вушанцы — вядуць пад пахі нізкую сутулую кабету ў лёгкім плашчавым паліто. Яна ледзьве ступае на правую нагу. Пэўна, упаўшы, падвярнула ці моцна пабіла яе.

16.25. У доме насупраць у цёмных вокнах ужо запаліліся тры залацістыя калючыя ліхтары. Не, ужо шэсьць. Націскаю на кнопку настольнай лямпы. У вочы пырскае і сьлепіць занадта зыркая стосьвяцовая лямпачка.

Згасла ясная ліловасьць на вечаровым небе, і яно зрабілася непрытульным шэра-папяловым. Вецер раскалыхвае дзяркатую верхавіну голага топаля і нясе, зьбівае чорных гракоў. І яны ляцяць неяк бокам.

Пішу і прыгадваю словы манаха Саванаролы: “Вы хочаце ўбачыць сапраўднае хараство (прыгажосьць) — займіцеся вывучэньнем пабожнага чалавека…” А я цэлы дзень не дабяру хвіліны, каб паназіраць за сваім Косьцем Мазуркевічам і каб убачыць, як зьменіцца чало яго пад маім пяром. Усё гультую, займаючыся ўсім зямным і дробным.

Масьці коней: белы з сівым (шпак, шпакаваты), сіва-шэры, цёмна-чырвоны (руды), сівы (мышак), карычневы, цёмна-чырвоны (гняды), каштанавы (буланы).

Масьці кароў: чорная (ластаўка), палавая (ясна-жоўтая, як сьпелае жыта), пярэстая падласка (похвы белыя), чырвоная (вішня), зорка (з лысінкай на лбе).

Колер: папяловы (як неба перад зьмярканьнем), жары (ясна-чырвоны, агністы), паджары (з чырванаватым, рыжым жыватом), мурогі (цёмна-шэры), марагі (паласаты), расовы бык (племянны бык), дэраш (стракаты).

Сьцякаючы крывёю (бо рускія з гарматаў расстрэльваюць дамы, дзе туляцца жанчыны і дзеці), Грозны яшчэ змагаецца. Баевікі бяруць у палон нават генералаў.

Нядзеля, 23 студзеня 2000 году.

4.45. Нават ужо згатаваў чай. Ня сьплю з чатырох. Хоць належнага, глыбокага сну і не было. Ён перабіваўся дачнымі малюнкамі, дзе мы галасавалі па нейкіх картках за саюз з Расеяй, і на верталёце прылятаў сам Ельцын.

У двары цяжкі, натужна-падземны вуркат аўтамабіля, які нарэшце, нізка засьвяціўшы фарамі і рубінавымі стоп-сігналамі, выпаўз на косы завулак.

Хаджу па кватэры, як інвалід, асьцерагаючыся, каб мяне не пахіснула на стэлажы, дзе шмат шкла, і на люстраныя дзьверы ў калідоры.

Галавакружэньне яшчэ не прайшло, як не прайшлі спазматычныя болі ў скронях і цемені (цемі).

Пішу “Косьцю Мазуркевіча” і не ўяўляю, які выснуецца і вытчацца твор. Нешта ўсё раздвоілася.

Перада мною вырваная часопісная старонка з пісьмом Цішкі Гартнага з Ленінграду (1934 г.) да партыйных сакратароў Беларусі.

Западозраны ў нац. руху, выключаны з партыі, ужо, як казалі, сасьпелы вораг, каб нарэшце апынуцца ў катоўнях НКВД, ён, капыльскі гарбар, выцягнуты ў свой час на божы сьвет “Нашаю Ніваю”, піша ці, праўдзівей, даносіць, дзвэнгае на яе: “Я пісаў па-беларуску, і гэта зманіла мяне да супрацоўніцтва ў “Нашай Ніве”, у якой супрацоўнічалі, як пазьней даведаўся, нацыяналістычныя элементы — цяперашнія нацыянал-фашысты і шпіёны дэфензівы[”]. А там жа вядома ж хто быў — Янка Купала, Уласаў, Ластоўскі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін месяц 2000 году»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін месяц 2000 году» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x