• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Адзін месяц 2000 году

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Адзін месяц 2000 году» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2003, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Адзін месяц 2000 году: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін месяц 2000 году»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Адзін месяц 2000 году? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін месяц 2000 году — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін месяц 2000 году», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне ўжо колькі гадоў карціць напісаць пра сельсавет, пра мае начныя дзяжурствы там за 100 рублёў, пра хворага на сухоты Чувака, сакратара, пра нач. вайскова-ўліковага стала Андросіка, пра старшыню Рудзька, былога, зьбітага каля Баранавічаў, лётчыка, з апаленымі рукамі і леваю шчакою, узброенага самадура і псіхапата, які ноччу правяраў, ці ня сьплю я. Званіў ён звычайна п’яным пасьля якой-небудзь раённай нарады. Страшна гразіўся і, як кожны савецкі начальнік, брыдкасловіў.

Ня менш каларытнаю фігураю быў участковы Шчарбак, што на работу зьяўляўся нападпітку, яшчэ з ранку, прыцемкам, абышоўшы ўсіх местачковых самагоншчыц.

Тармасіў ён для блізіру нібы ўсіх, нават прыводзіў і садзіў у пограб, не заўважаючы толькі, што ў доме з высокай падмуроўкай і ганкам, які стаяў на другі бок вуліцы і ледзьве не насупраць сельсавету, дрыготка віўся з коміну сіняваты лёгкі дымок. Сіпаватая, сутулая Аблажэіха, што хадзіла ў нейкіх атопках на босую нагу, кожнага дня гнала атрутны, з дамешкам сіняга каменю, пяршак. Дзябёлы, шыракаплечы і насаты, як Шылер, участковы, позьняй ноччу завітаўшы да Аблажэіхі, адужаў ажно літр, але з гасьціннага дому ўжо ня выйшаў. Тут жа, каля самагоннага апарата, і памёр.

Драбнюткай, мусьлінавай пражай за акном цягнецца, плыве сьнег і сівым пухам засьцілае дахі.

16.15. Абкураныя сьнегам чорныя ліпы, і ўжо мякка бялеюць дахі, а сьнег паціху сеецца і сеецца.

У І.Эрэнбурга сказ, які таксама прыгад[вае] тую казу, што закрычала нечалавечым голасам: “Наташа бежала к заводам; под ногами кричали осколки шкла”.

Цытата з яго “Буры” і разьдзелу пра бамбёжку Менску. Сцэна трохі тэатральная, умоўная. А “пожилой человек тащил тюк с книгами”. Гэта пра ўцёкі з палаючага Менску. Мог быць і такі чалавек, але наўрад ці здаровы на голаў.

І неверагодны дыяпазон падзеяў: СССР, Нямеччына, Францыя, Англія…

Аднак пра найпершае і важнае. Мястэчка. Драўляны дамок пошты з тэлефоннай станцыяй па адзін бок калідора і канторай (два аконцы) — прыём карэспандэнцыяў і пасылак з бандэролямі — па другі. І ў канцы калідора пры закратаваным акне масіўная кабіна для міжгародніх перагавораў. А між ёю і акном, на сьцяне, зашклёная рамка з новымі выданьнямі. Там два часопісы. Аднак помніцца “Новый мир” № 8, 1947. Блакітная, з сіне-густым шрыфтам, тоўстая і для мяне, школьніка, зусім недаступная па цане кніжка. Мяне, тады прагнага да ўсяго новага, асабліва друкаванага слова, найбольш спакушала і цікавіла: а што там, за вокладкай, у зьмесце? Я, помніцца, упрасіў знаёмага хлопца ў цёмна-сіняй фуражцы паштовага работніка адкрыць зашклёную скрыначку. І ён зьлітаваўся — падаў мне ключык. Усхваляваная рука разгарнула часопіс, я нібы расчараваўся: “Илья Эренбург. Буря. Части пятая и шестая”. Аўтар аказаўся ня вельмі яшчэ мне знаёмы. Але зьбівала з тропу найперш загадкавае слова — “Буря”. Пра што гэта? Пра буран, віхуру, вецер? А прозьвішчы — Габлер, Рыхтэр.

— Ты ня купіш. Стаўляй на месца, — абрывае маю ўсхваляванасьць голас з зашалёванага аконца.

У адным са сваіх інтэрв’ю Жорж Сіменон прызнаўся: “Інтэрас маю, якім будзе 2000 год, як людзі сустрэнуць і чым адзначаць гэтую падзею, што чакае чалавецтва за парогам у трэцяе тысячагоддзе”.

А тым і адзначылі людзі трэцяе тысячагоддзе, што вядуць забойчую вайну ў Ічкерыі (Чачні). А Беларусь засыпана сьнегам і махлярствам.

Усё, як было шмат вякоў назад, каб паўтарыцца зноў. Вяртаньне пройдзенага, як кажуць.

“Я раманіст, — ганарыўся той жа Сіменон. — Раман — хто яго піша, ён яшчэ і Вызваленьне”.

Праўда, з 28-мі гадоў раманаў чужых ужо не чытаў, а толькі, здаецца, мемуары і эпісталярыі.

І пісаў свае дэтэктывы за адзінаццаць дзён, выдаючы на-гара за дзьве гадзіны дваццаць старонак машынапіснага тэксту.

Цікава, за стол садзіўся ранютка і яшчэ нашча.

А мне, грэшнаму няўмеку, патрэбна кароткая разьбежка — дзёньнік. А бывае, што кароткая разьбежка забярэ і захопіць увесь доўгі дзень.

Але я ўжо бяз дзёньніка не магу, як той жа Жорж Сіменон бяз файкі (люлькі).

І яшчэ адно: ён любіў маніфестантаў, як называлі іх — “доўгавалосую свалату з бруднымі пазногцямі”.

Тут у нас, як кажуць, поўная згода. Я ня толькі паважаю маніфестантаў, але і сам бываю на мітынгах і пікетах. Маніфестанты ў Беларусі самая сьвядомая і адукаваная частка моладзі. Усе астатнія збольшага пакорныя калабаранты альбо чыста прадаўцы.

Друкуецца са скарачэньнямі. Падрыхтаваў да публікацыі — М. В. Адамчык.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін месяц 2000 году»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін месяц 2000 году» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Чэслав Адамчик
Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына
Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
Отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.