Вячеслав Адамчик - Адзін месяц 2000 году

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Адзін месяц 2000 году» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзін месяц 2000 году: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін месяц 2000 году»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін месяц 2000 году — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін месяц 2000 году», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Страх пераходзіў у хваробу. Успаміналі, што Цішка Гартны ўжо [ў] мінскай “амерыканцы” хаваўся пад лаву і плакаў. Ня вытрымаўшы катаваньняў і допытаў, ён звар’яцеў. І гэта таксама страшна: і памёр у псіхіятрычнай бальніцы (у Печах пад Магілёвам). Там, кажуць, лячылі і сёньняшняга вар’ята (…).

Які неразгаданы і фатальны лёс дамоклавым мячом завіс над намі — мы зноў лезем у пашчу той самай забойчай імперыі, каб паміраць у Печах пад Магілёвам ці на Лубянцы.

Панядзелак, 24 студзеня 2000 году.

8.00. На чыстае неба сінявата-папяловымі мазкамі наплываюць хмары. На шарым топалі чарнеюць надзьмутыя грак[і]. Мароз. –15 °C. Сіняваты дым ад каміноў ТЭЦ, як далёкія горы, засланяе ўсход сонца. Чэсік з цяжкаю, пакоўнаю сумкаю за плячыма недзе ўжо бяжыць у метро.

За клубкамі дыму загарэліся ў пякучы малінавы колер валакністыя хмаркі. Вышай яны дымна-ліловыя.

Над паласатымі дахамі нізка і натужна кудысь на поўдзень ляцяць гракі. Нялёгка ім перазімаваць зіму. Толькі каўкі, болей прызвычаеныя да халадоў, вясёла кружаць у двары, даганяючы ў лёце адна адну.

Ужо чырванаватым золатам засьвяціліся гарбатыя краі сіняга дыму, што марудна плыве над засьнежаным горадам, — узышло сонца. 8.15. І неба ў зеніце набыло ясна-блакітны, анёльскі колер.

Той хаты, дзе радзіўся, я ня помню.

Помніцца тая, ужо трохі абноўленая, якую дзед Тодар “перасыпаў”, дадаўшы колькі новых дзеравін. Яна згарэла ў вайну разам з нашаю новаю. У новай, аддзяліўшыся ад дзеда, мы пажылі няпоўны год — з восені саракавога да лета сорак першага.

Але ў маіх вачах стаяць яны абедзьве — адна шэрая, з патрэсканымі дзеравінамі за яловым пераплеценым частаколам, другая смолка-жоўтая за новым шчыкетавым (штакетавым) плотам. У іх абедзьве і трапіў запальны нямецкі снарад, падпаліўшы сухія акалотавыя стрэхі. Другі ўзарваўся ў сенях, сарваўшы дзьверы і дыхнуўшы ў хату смуродным тратылам. А ў хаце схаваліся мы, дзеці (пад печчу), і нашыя мацяркі.

За акном на сонцы, як калючы шкляны пыл, іскрыцца намаразь. Чамусьці яна віхрыць ня ўніз, а ўгору. Нібы хто б’е крэсівам па крэмені, высякаючы яе.

З коміну над цынкавым дахам у белых палосах уецца, курыць ня то сівы дым, ня то пара.

Аўторак, 25 студзеня 2000 году.

10.15. Ноччу сьніўся ўраган. Вецер быў такі моцны, што я ледзьве здужаў утрым[аць] дзьверы з пакою ў калідор. Іх ірвалі скразнякі. І так наўкола дома ўсё гуло, дрыжала, і так зьвінелі шыбы ў вокнах, што думалася, віхура пераверне дом. Але шыбы засталіся цэлымі, і вецер праз колькі парываў аціх. Дзень зноў быў поўны яснасьці, вышыні, спакою. Засталіся толькі ўспаміны.

10.30. З высокіх папяловых хмараў з белаватым сонцам і сінімі прагаламі (неба) сеецца пухкі лятучы сьняжок. На зьмену пагоды боль цісьне на цемя. Ці магчыма пісаць? –11 °C. Шчымяць у каленях ногі. Цягне ляжаць.

Калісьці Соф’я Андрэеўна Талстая (2.04.1898) запісала ў сваім дзёньніку: “…калі я жывая, займаюся мастацтвам, захапляюся музыкаю, кніжкаю, людзьмі, — тады мой муж нешчасьлівы, трывожны і сярдзіты. Калі ж я… шыю яму блузы, перапісваю і ціха, смутна завядаю (вяну) — ён спакойны і шчасьлівы, нават вясёлы…[”] І далей пакутная мальба і скарга: “І вось у чым мая сардэчная зламанасьць (ломка). Задушыць, у імя шчасьця мужа, усё жывое ў сабе, задушыць гарачы тэмперамент, заснуць і — ня жыць, а durer, як сказаў Сенека аб незьмястоўным жыцьці”.

Серада, 26 студзеня 2000 году.

9.00. Смутная, прыцішаная раніца з паласатымі, як тканая ў балонкі радзюжка, карычнева-белымі дахамі. Папяловае неба. У двары на чорнай, скалечанай ліпе сумуе прытоены грак. Чакае, як і я, недалёкай вясны. –13 °C.

Чытаючы “Бунтоўнага чалавека” Альбера Камю, вяду спрэчку, хоць з шмат якімі высновамі згаджаюся.

“Раней злачынства было адзінокім, як крык, цяпер яно такое універсальнае, як навука”. Згаджаюся, але што “самазабойства — гэта ўцёкі ад навакольнага сьвету”, няпраўда. Гэта перш збавіцца ад самога сябе, ад сваіх пакут, а не пакутаў сьвету.

І вось зноў спрэчнае: “Заявіць, што жыцьцё абсурднае, здольны толькі жывы сьвядомы чалавек”.

І ўсё ж жыцьцё не абсурд, а дзейнасьць, заключаная ў логіку і сэнс кругазвароту прыроды, неспазна[на]га яшчэ да канца сусьвету.

А Гітлер зьнішчаў сябе і наўкруга сябе нямецкі народ ня толькі таму, што ён быў вар’ят і злачынец, а што навакольны сьвет быў злачынны, і ў асобе Сталіна ён наткнуўся на звадыяша з больш халоднай крывёю. Па сутнасьці, загрудкі ўзяліся дзьве забойчыя сістэмы, і адна з іх нарэшце мусіла быць збаруканаю. Сістэма Сталіна, можа, больш жорсткая і прадуманая ў забойстве людзей, больш людажэрная, нарэшце перамагла. Самае страшнае, што ў гэтай вайне трыумфавала не дабро, а тая ж злавешчасьць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін месяц 2000 году»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін месяц 2000 году» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін месяц 2000 году» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x