Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

дакументы. Якою вясельнаю зграяй нас, Адамчыкаў, акружыла каляпрэзідэнцкая і

калялітаратурная дружына.

Для сыноў паўстала пытанне: як выжыць?

16.20. Каб купіць што-небудзь з сабою на дачу (заўтра вязе на сваім джыпе

нявестка Таня), мусіў размяняць — і нарэшце абмяняць дваццаць даляраў. Каля аконца

абменнага пункту чарга на пакупку “зялёных”.

Дарэчы, як пачынаю заўважаць, знікаюць беларускія назвы харчовых прадуктаў

і з’яўляюцца сыр сусанінскі, каўбаса маскоўская, сыр волжскі. Між іншым, каўбаса

маскоўская вырабляецца на Ваўкавыскім мясакамбінаце, сыр сусанінскі — ці [не] на

Дзятлаўскім маслазаводзе (малачарні).

Серада, 27 мая 1998 году.

Сёння ў Доме літаратара, які ўжо па загадзе прэзідэнта зрабіўся корпусам № 5

оперупраўлення, засядае кнесет, ці вялікі хурал новай рады Саюзу пісьменнікаў.

Выбары чарговых сакратароў. Тут ужо нібы на даўнейшай палескай бяседзе,

калі ў хаце быў адзін стол, адна лава, адзін відэлец і адна чарка, што ішла па крузе,

нехта сядзеў за бяседным сталом, а нехта цярпліва чакаў сва<���ёй> раты, тулячыся на

прызбе.

Сёння той-сёй, нарэшце выпакутаваўшы пэўны час, з прызбы пяройдзе ў хату за

бяседны стол. На покуць, зарослы павучынаю сплетняў, святы ўгоднік ужо пасаджаны

з’ездам літаратараў месяц назад.

Дзіўная, аднак, рэч: усе ганарыстыя кіраўнікі, што хадзілі задзёршы нос,

страціўшы пасаднае крэсла, раптам уцінаюць голаў у плечы і нябожацца, як свіныя

таткі.

Вось і сёння — адзін стары, згорблены, а калісьці з выпучанай грудзінай вядомы

фраер, нястомны бабнік, выбірае на камяністых сотках палявы шпат, раз за разам

наступае на лапату, другі, трохі маладзейшы, насунуўшы кепачку, ссутулена стаіць на

зялёнай мяжы і таксама раз за разам нагінаецца, выцікоўваючы на букеце што толькі

ўгледзелася бульбы каларадскіх жукоў.

18.45. Нарэшце выбрана кіраўніцтва суполкі бел. літаратараў: тры срулі і пры іх

Іпатава.

Чацвер, 28 мая 1998 году.

7.30. Як бы гэта не хадзіць у Саюз пісьменнікаў, ні з кім там не знацца і нікога

не бачыць.

Ад учарашняй рады я, кажучы ў рыфму, не рады. Адчуванне такое, нібы я нешта

ўкраў, некага аблаяў ці валяўся да непрытомнасці п’яным.

У сакратары <���і літфонду> выбралі авантурыстаў і круцялёў. Пры чым яны да

нас, літаратараў, і мы да іх, злыдухоў.

Але ці палучу нарэшце ганарар, каб паехаць сёння на дачу. Другі месяц не

выплачваюць грошай.

“О, як трудна грош даецца!” — ці не так запісаў у сваім дзённіку Язэп

Драздовіч?

І яшчэ яго: “Усюдых фальш, манеўр, стратэгія на выйгрыш”. Гэта нібы пра

новае кіраўніцтва суполкі літаратараў, якое будзе дзейнічаць пад эгідаю трох Б:

будзінаса, бядулі, бураўкіна. А пры іх тая ж кароценькая Іпатава, што змяніла, кажуць,

чацвёртага мужа. У свой гарэм чэмярыс Някляеў назбірае маладзенькіх паэтэсаў. Шлях

дзяўчатак, што забаўляюцца вершамі, на старонкі “Крыніцы” ляжыць праз ложа.

Чалавецтва, вядома, перажыло і горшыя часы (часіны), але сёння, як ніколі,

напладзілася даўганосікаў-цветаедаў, што амаль у кожнай кветачцы на беларускай

безабароннай яблыні яны вывелі чарвячка. Толькі і бачыш, як плаўна пагойдваюцца на

павучынах, раскалыханыя лёгкім ветрам, светла-зеленаватыя пярсцёначкі.

Брыджуся ісці ў Дом прэсы, каб не напаткаць там кароткага і тоўстага, як

свінабой, Ліпскага альбо такога выблядка, як Ягуда-Ягоўдзік.

Але трэба — безграшоўе змушае. Сёння нарэшце плацяць ганарар.

Чацвер, 4 чэрвеня 1998 году.

Перачытваючы Кузьму Чорнага, бачыш, што беларуская проза на пачатку сваім

экспрэсіўнае, зіхатлівае і эфектнае слова шчодра і, як кажуць, па поўніцы чэрпала з

народнае гутаркі. Чым больш было прыгадана і ўжыта народных, а прынамсі і

дыялектных выразаў, параўнанняў, прымавак і прыказак, тым і больш беларускім,

уласна-праўдзівым рабілася апавяданне ці раман.

Цяпер проза вымагае іншых задач: не страціўшы слова з народных гаворак,

знайсці не менш экспрэсіўнае сваё. Стылізацыя пад народнасць паніжае ўзровень

прозы, як апрашчае яе да прымітыву літаратурна-газетны стыль, асабліва калі ісці

ўслед за моваю бел. газет, калькаванаю з расійскай — не дай Божа парушыць

інтэграцыю! — ненатуральнаю, немілагучнаю, іншы раз нават з адваротным сэнсам.

Гэтак калісьці нашкодзілі нам пераклады Леніна, уладна, па загадзе з непісьменных

вярхоў набліжаючы да арыгіналу, усякаючы і нявечачы бел. стылістыку, бел. пабудову

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x