Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Палявыя межы і дарогі горка і вязка пахнуць белым рамонкам, упрыгожаным лёгкімі,

сінімі, як матылькі, валошкамі…

Серада, 15 ліпеня 1998 году.

9.00. Адстаяў, ці, праўдзівей, прагаварыў чаргу па малако з ліпкім Спрынчаном. І

заварыў сабе манную кашу. Чакаю Ніну. Але наўрад пад марасісты дождж, што крадком

пасыпаў і разышоўся, пабольшаў, яна прыедзе.

Надвячоркам разгортваў Брыля, але чытаць яго куртаценькія, кволыя, націнныя

апавяданні не мог. У свой час, працуючы ў “Мінскай газеце”, іх, напэўна, адрэдагаваў

Антон Адамовіч. Бо тое, што было ім выбракавана, выпраўлена і надрукавана ў той жа

газеце — цыкл дзіцячых навелак, — выдатна.

Чацвер, 16 ліпеня 1998 году.

Прыгадалася мая астатняя сустрэча, праўдзівей, гутарка па тэлефоне з Кандратам

Крапівою, ці, па-нашаму ды, можа, і па-ўздзенскаму, — Крапівом. Блізілася яго 90-

годдзе. Але пра гэта трохі ніжэй…

З ім, ужо даволі сталым, хворым на вочы (катаракта), я сустракаўся і гутарыў не

раз. Як памятка пра гэтыя кароткія сустрэчы застаўся блакітны, пасярэбраны на карашку

пяцітомнік з тым няроўным дарчым подпісам, які яму, невідушчаму, даўся даволі цяжка.

Ён доўга і навобмацак, адцягнуўшы сярэднюю шуфляду стала, шукаў стрыжань:

— Недзе ж тут.

Я прапанаваў сваю аўтаручку.

— Дзякую. Знайду. Павінен быць, — яго доўгія пальцы таропка кешкаліся на

днішчы шуфляды і нарэшце знайшлі белую кантовую ручку, прымітыўна-простую,

шарыкавую.

Ён ганарыста падняў свой старэчы, хударлявы, перакрэслены зморшчынамі, але

яшчэ ружаваты твар і, зморшчыўшы нос і прыўзняўшы (закапыліўшы) верхнюю губу, як

гэта робяць падслепаватыя людзі, пераможна паглядзеў на мяне. Вядома, праз складаныя

лінзы акуляраў. Не ведаю, ці ўбачыў ён мой твар, бо доўга, на вобмацак, пэўна, ішоў

адчыняць дзверы, накінуўшы на плечы ці не байкавы бальнічны халат, як гэтак жа,

абапіраючыся растапыранаю рукою аб сцяну, вяртаўся ў свой кабінет з калодаю

вычасанага красналюдка ці лесавіка і стэлажамі беларускіх кніжак, асобна ад расійскіх,

якія стаялі злева і ў цэнтры, нібы намёк на інтэграцыю.

— Чытаю ваш раман. Толькі ўжо зрок слабы — губляю радкі. Ого, колькі вы

ведаеце зёлак. Але ў адным месцы ўсё ж паўтарыліся.

Ён быў карэктны, а можа, трохі афіцыйны. Але помніцца, калі з нагоды залатое

зоркі мы сфатаграфавалі яго на лаўцы ў акадэмічным садзе ў сівым старамодным

капелюшы і збіраліся былі развітацца, ён нечакана запрасіў да сябе на кватэру.

Мне было няёмка і сорамна, і я знайшоў адчэпку:

— У грыбы сабраўся.

— Ідзі, пасядзі за сталом, грыбы падрастуць, — ён, падняўшы абедзвюма рукамі

і перакінуўшы за борт сваю правую нагу, пачаў паволі выбірацца з машыны.

І перад гэтым таксама жартаваў, учуўшы, як на зялёнай выспе сярод нерухомага

азярка гарланіць певень.

— Во, чуеце, спявае.

— А што, тут і пеўні ёсць? — здзівіўся наш шафёр.

— Усяго адзін. А курыцу на лодцы яму не падвезлі, таму і крычыць.

Астатняя ж наша гутарка аказалася не толькі не жартаўлівай, а нейкай адчужана-

невясёлай, калі не сказаць горкай. Патэлефанаваўшы Крапіве — дзякуй Богу, слых у яго,

як і памяць, быў яшчэ не скарэжаны старасцю, — я папрасіў яго, папярэдне, вядома,

распытаўшы пра здароўе, напісаць зварот да моладзі: часопіс “Бярозка”, дзе я працаваў

тады на пасадзе рэдактара, меўся прысвяціць яму некалькі сваіх сціплых разгорткаў

(разваротаў).

Але ў слухаўцы зацягнулася падазронае маўчанне, патрэсквала разрадамі толькі

правадная адлегласць, дарэчы, кароткая — наўскос праз праспект — ад Дому друку, дзе

знаходзілася рэдакцыя часопісу, да магазіну “Сінтэтыка”, над якім ён жыў.

Нарэшце пачуўся яго слабы і ўжо даволі глухаваты голас. Мяне кінула ў

недаўменне яго кароткая, трохі нават асцярожная, але катэгарычная фраза:

— Тут ёсць нюанс.

— А ў чым справа, Кандрат Кандратавіч? Танк, напрыклад, у свае семдзесят нам

напісаў.

— У семдзесят можна, а ў дзевяноста…

І раптам нечакана страшнае і крыўднае, напэўна, да болю ў скронях, раздражнёнае

запытанне:

— Хіба вы жадаеце мне смерці, што вымагаеце гэты зварот ці запавет?

Я, мусіць, таксама доўга маўчаў, пераводзячы дых.

Было, вядома, і маё прабачэнне і за трывогу, і за тэлефонны званок, і за сваю,

мусіць, неабдуманую прапанову і некарэктнасць.

— Даруйце яшчэ раз, — нарэшце я змогся ў сваёй мальбе і просьбе.

— Нічога, бывае, — адклікнуўся ён, як мне здалося, паспакайнелым, а ўсё ж

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x