Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

слоў і сказаў, яе рытм.

І тым не менш з Чорнаўскіх апавяданняў хочацца выпісаць — усё ж такі цягне

сваё, змалку чутае слова — некалькі забытых ужо выразаў:

Два браты — дзве натуры (характары)

Падтуліўшы плечы

Зыначыла ўсё жыццё

Зводдаляк

Цвёрдым крокам

Прыджгаў

Завіхаўся

Дзіўная рэч

Угрунтаваўся

Смутак, жальба

Зяленіва ядлаўцу

Заказваў на сход

Што мае да мяне?

Знаку няма

Ушчэнт разбіў

За чалавека не мелі (не лічылі)

Пляц

Паспрыяць

Як маецца?

Гадоў два таму

Цвеліцца

Абнямог

Вобмаль

Меркнуў дзень. Схмурнеў алешнік

Грэбля чарнела торпам

Звыклым парадкам

Наўпрасты (у Чорнага — напрамік)

Цярэспаля

Літасць

Замінацьме

Гаматны (вялікі) піджак

Як бачыш, насяку

Без жадных разваг

Леташняй зімою

Не зашкодзіць

Нястраўнасць

Дзень перагораць

Тры гады — вялікі час у чалавечым веку

Дубэльты ў вокны

Маладзік і сходныя дні

Панядзелак, 8 чэрвеня 1998 году.

16.45. Папраўдзе, панядзелак цяжкі дзень. У выдавецтве не прачытаны рэдактарам

(Шупенька) рукапіс (машынапісны тэкст) майго зборніка. У магазіне мяне аблічылі на

40 тыс. руб. У тэлефонным апараце забыўся размоўную картку. Са столі ў ванным пакоі

цячэ вада. “Куратнік, — смяяўся водаправодчык, зайшоўшы ў кватэру. — Хто зверху,

той…” У домакіраўніцтве (ЖЭС) быў непрыёмны дзень.

Словам, на сонцы за дзень добра напёкся, наштурхаўся ў задушлівых тралейбусах,

а карысці ніякай.

Балазе памаглі хлопцы, падкінуўшы на беднасць.

Серада, 1 ліпеня 1998 году.

7.00. Сёння ноччу запісаў на полі старога часопісу з дзённікамі Твардоўскага:

“Прачнуўся ў 2.30 ад невыносна моцнага галаўнога болю. Шукаю таблеткі (клафелін і

берліпрыл)”.

Галава цяжкая і цяпер. У дадатак левы бок ніжай рэбраў працінае востры, як іголкі

ці лязо брытвы, падазроны агонь. Нырка, посік? Не разбяру, што баліць.

Хацеў паскардзіцца Ніне, але ёй ужо слова не скажы. Крыўдуе за кожную дробязь,

наракаючы на сваю старасць. А яна, старасць, і праўда ўжо чуецца і ў нашых бясконцых

хваробах, і [ў] недакладных рухах, калі ўсё падае з рук, і ў страце памяці, калі іншы раз

ідзеш, забываючыся, куды і па што ідзеш.

Сарваўшыся з электраправадоў, на чарэшню ў нашым двары злятае цэлая грумадка

пісклявых драздоў. Ягад на ёй ужо няма. Тую жменю, што яны яшчэ не падзяўблі, я

ўчора абабраў. Але ім напэўна помніцца, што (днямі) надоечы яны добра тут ласаваліся.

Пазаўчора іх апярэдзіла сойка. Яна сядзела на дрэве, не баючыся нават Нінінага крыку.

Рэч простая — кожная істота хоча жыць. А раз жыць, то і жывіцца.

Калісьці Жорж Сімэнон не мог гаварыць з Андрэ Жыдам пра яго кніжкі, бо

ніводнай з іх, апрача дзённікаў, да канца дачытаць не мог. А ўсё, як прызнаваўся

Сімэнон, праз яго стыль — занадта правільны і занадта элегантны.

Але ж і заскарузлы і зусім не элегантны, а хутчэй — абшарпаны і галеча-жабрачы

стыль нашых раманаў я не магу ўспрымаць. Душа вымагае дакладнасці, інтэлігентнасці,

элегантнасці, нарэшце, пісьменнай літаратурнай мовы, прасеянай хоць збольшага на

першае, негустое сіта ад русізмаў (урон), дыялектызмаў (ейны і ягоны) і ўсечаных

наркомаўкай ненатуральных слоў (зроблен).

Чацвер, 2 ліпеня 1998 году.

14.20. Патэлефанаваў у Мінск Ніне. І што ні дзень, то найгоршая навіна: Міраславу

не далі ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць, Наташу выганяюць з працы ў Доме

літаратара. Не дзіва, што нашы кніжкі могуць скласці касцёр на Круглым пляцы.

Бібліятэку ў суполцы літаратараў ліквідуюць. Там загаспадарылі тры невядомыя срулі

і кіргізка Іпатава. Ці ім да нацыянальнай беларускай культуры?

Рука сапраўды ўжо шукае гранату ці спуск у гранатамёце. І шкада, што іх у мяне

няма. А наўкруга — бандытызм, хабарніцтва, распуста, махлярства і здрадлівыя

лукашэнкі з малафейкінымі /…/

21.10. Як хвалюецца, як шапоча, як кіпіць раскалыханы і ўзбунтаваны ветрам наш

малады сад. Як шугае, густа шуміць, раскалыхвае з парыпваннем франтон (веранды)

мансарды парыўны вецер. Ён дзьме з-пад сівых, набрынялых дажджом, ацяжэлых

хмараў, што засцяць неба. Мільгае лямпачка, нібы папярэджваючы, што ноччу электрыкі

не будзе. Яна то прыгасае, свецячы толькі чырвонымі валаскамі, то ўспыхне ярчэй,

ператварыўшыся ў сонца…

Субота, 4 ліпеня 1998 году.

9.15. Учора дзікая гульба на праспекце: бубны, гармоні і электрагітары. Гурты

п’янай моладзі. З магазінаў прывезлі не толькі гарэлку, а чамусьці сантэхніку: ракавіны і

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x