• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2003, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Дзённік 1998? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

яўрэйскія сем’і зганялі ў гета, па польскіх, як тады называлі (казалі), зэшытах. Мы

выбіралі спісаныя да палавіны, асабліва па арыфметыцы ў двайную клетку: у большым

квадраце змяшчаўся меншы, выдзелены гусцейшай фарбай. Сшыткі былі з яркімі

чырвонымі палямі. Гэта нас зайздросна здзіўляла.

Там жа, на падворках, у грудах паперы і купах лахманоў, у друзе бітага посуду

валяліся загадкавыя кніжкі з незразумелым, нечытэльным густавата-чорным, нібы

знарок крыўленым і ламаным, шрыфтам.

Я выцягнуў з-пад смецця, узрадавана схапіўшы за кончык, чорную скураную

папружку, але чамусьці без спражкі, а з усечаным конусам-калодкай, абабітай гэтым жа

самым чорным скурацікам. Але ўсё ж пахваліўся:

— А во — папружку знайшоў.

— Гы-гы, — зарагатаў таўстагаловы, з пляскатым носам, старэйшы за нас усіх

Стась Нагорскі. — Гэта ж жыдоўскае багамойла. Выкідай.

Але я моўчкі, скруціўшы чорны скураны пасак з калодкай, заціснуў у кулаку.

Стасевыя кішэні адтапырваліся ад чарачкаў і кілішкаў. Ён ускораў праз выбітае

акно ўскочыць у хату да буфета, падпільнаваўшы, калі паліцыянт па пільнай патрэбе

схаваўся ў дашчатай будачцы з двума ромбікамі, што стаяла ў глыбі двара. Малады

рослы хлопец, здаецца, яшчэ без уніформы, у хатнім шарачковым пінжаку, у дзюбатай

кепцы, дагнаўшы ўжо на вуліцы, доўгаю/чорнаю гумаю, а дакладней, канчаром

адсечанага кабелю два разы аперазаў сутулаватую Стасеву спіну. Стась ад моцнага і

нечаканага ўдару ажно прысеў.

— Ну, Саладуха, пачакай, — Стась, мусіць, ведаў паліцыянтаву мянушку і

гразіўся ціханька здалёк, не падыходзячы болей да прыгожага, на высокім падмурку і

выфарбаванага ў карычневы колер дому маленькага Давідоўска[га], уладальніка

тартака і дравяных прыстанцыйных складаў, самага багатага яўрэя ў мястэчку. — Сам,

нябось, золата нагроб.

Стася злавілі. Напіўшыся на вяселлі, ён спаў у возе каля гумна. На гэтым возе яго і

прывезлі ў атрад. Стась потым ужо пахваліўся, што гэта яго брат падпільнаваў

Саладуху. На кухні бабы прывязалі да хвойкі галавою ўніз і сталі падпякаць. Стасеў

брат не ўцярпеў і застрэліў яго.

21.00. У “Люстэрку” ці “Падробнасцях” разумнае, чалавечае інтэрв’ю Дзмітрыя

Ліхачова. Яго словы: дзіўна і страшна, што царква (праваслаўная) падтрымлівае

стварэнне піянерскай арганізацыі. Страшна і дзіка: праваслаўе даўно ўжо

энкавэдзісцкая павучыная арганізацыя.

Субота, 7 лістапада 1998 году.

У Нью-Йорку мяне некалі здзівіла колькасць людзей, асабліва пажылых жанчын,

у інвалідскіх калясках. У пагодныя светлыя дні кастрычніка, яшчэ пяшчотнага і цёплага

там, іх выкочвалі маладыя шакаладныя негрыцянкі. Накрытыя пледам, апранутыя ў

дарагія норкавыя футры, зморшчаныя, сухенькія бабці ў модных капялюшыках сонна

жмурыліся, падстаўляючы бяскроўны твар ласкаваму сонцу, якое яны, пэўна, і мала

бачылі, лежачы з дня ў дзень на шырокай канапе ў наглуха закратаванай/заблакіраванай

кватэры.

Тут, у Мінску, мяне дзівіць і глыбока, непамысна ўражвае колькасць людзей з

чырвонымі сцягамі, што насустрач парыўнаму ветру і сцюдзёнаму дажджу са снегам,

прыспешваючы, ідуць/ідзе праспектам да чорнага помніка з чорнаю працягнутаю

рукою.

А ці ведае, дзеля чаго і куды ідзе, прымусова выгнаная на дэманстрацыю

студэнцкая моладзь?

21.25. Многія (шмат якія) людзі зніклі з майго гарызонту: Алесь Наўроцкі,

Мікалай Тычына, аднакурснік. Летась я іх ледзьве не штодня сустракаў на праспекце

Скарыны. Дзе яны? Ці жывыя хоць? Як і Сцяпан Міско, зямляк, слонімец.

Аўторак, 10 лістапада 1998 году.

Учора перад сном я ўспамінаў свае дзесяць год. Яны чамусьці аказаліся самымі

выразнымі і памятнымі. Ці таму, што я ўжо сталеў, ці таму, што вайна набывала свой

самы жахлівы, смяротны пік (шчыт). Усюды ішоў разбой: ноччу партызаны

падпальвалі местачковы тартак, склады пры чыгунцы, дэпо вузкакалейкі, удзень

немцы, зрабіўшы аблаву, арыштоўвалі і стралялі людзей, палілі вёскі, куды вёў

партызанскі след. Гінулі падлеткі з суседніх дамоў у Наваельні, дзе мы, пагарэльцы,

кватаравалі. Іх стралялі немцы і партызаны, помсцячы за бацькоў.

Пятніца, 13 лістапада 1998 году.

Аер — ад запалення мач. пухіра (посіка), малярыі (трасцы), жаўтачкі.

Бурачнік — ад бяссоння, нерваў, узбуджанасці.

Буквіца (Betonica) — ад запалення посіка.

Валяр’ян — ад нервавай узбуджанасці.

Васілёк — ад запалення нырак і посіка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.