• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Дзённік 1998

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Дзённік 1998» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2003, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзённік 1998: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзённік 1998»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Дзённік 1998? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзённік 1998 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзённік 1998», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А на тутэйшых сотках пакопана бульба. Ад зладзеяў не ўратавацца.

Мякка ўспырхваючы нават ад варонінага каркання, вакол азярца кружыць

шаравата-чорная грамадка шпакоў. А каля іх — дразды, пеначкі, сітаўкі ўюцца.

Чапля з тонкаю цэвачкаю хваста, махаючы скобкамі шырокіх крылляў, ляціць над

нашым домам.

Свіргатліва пацвіркваючы, грумадкаю — ажно дзевяць — над дачнымі садкамі і

пацямнелымі шыфернымі дахамі імкліва лётаюць чырвана(кармінава)грудыя

канаплянкі.

Знак восені — усё птаства ўжо сабралася ў чародкі.

Аднак тыдзень назад мухалоўка прывяла ў наш сад сівенькіх, толькі што

апераных, жаўтаротых пташанятак.

Сінявата-сівае замурзанае неба — на змену надвор’я ў мяне несціханы боль ў

скронях. Трэба шукаць таблетку цытрамону.

13.40. Пачаў церушыць дробны, невідушчы (невідочны) дождж і, покуль я

палуднаваў, абрасіў часнок і цыбулю, якія я ў місах выставіў на вецер. Вось так

падсушыў.

Лес, лагчына за аўсом — усё ў імжы, у тумане. Адкінуцца расці грыбы. Толькі дзе

мне іх збіраць — так далёка варакомскія пералескі — маладыя, пасаджаныя гадоў 25

таму хвойнікі. А ў старых замшэлых Пясках і Маргах так шмат прысадзістых

карычневых баравікоў, асабліва па сівым чуйна-мяккім імху.

Дождж нібы суцішыў боль галавы, але ці надоўга?

5-ы, яшчэ выданне “Бібліятэкі “Аганька”, светла-блакітны, у лідэрынавай

вокладцы, том Уладзіміра Караленкі. Шчыры, больш даверлівы і, вядома ж, больш

інтэлігентны, чым, напрыклад, набокаўскі, артыкул такога ж самага ўкраінца ў

расійскай літаратуры пра свайго папярэдніка і (земляка) суродзіча Мікалая Гогаля.

Цікавая, можа, знаёмая дэталь: у Расіі ўсё ці ўсе служылі: Дзяржавін быў

губернатарам, Карамзін і Жукоўскі — царадворцамі, нават Пушкін не мог скінуць

прыдворны мундзір і адышоў у магілу камер-юнкерам. Толькі Гогаль застаўся толькі

Гогалем і нічым болей. Толькі пісьменнікам.

Услед за Гогалем пісьменнікі служылі толькі літаратуры: Тургенеў, Дастаеўскі,

Талстой. Таму і быў яе залаты век.

Сталін вярнуў скасаваны ў літаратуры прыгон. Пісьменнікі пачалі служыць зноў

— то губернатарамі (сакратарамі абкомаў), то царадворцамі (членамі ЦК). Ды член

Саюза пісьменнікаў — гэта ўжо служба на карысць цара і дзяржавы.

Гогалеўскую “тяжкую, мучительную печаль” я перажыў у 1963 годзе,

адпачываючы ў Гаграх, а потым, восенню ўжо, на Вышэйшых літаратурных курсах у

Маскве. З жахам успамінаю гэтыя дні, 218 і 273 нумары пакояў у інтэрнаце на вуліцы

Дабралюбава, дзе я жыў.

“Обмороков и столбняка”, пра якія піша ў лісце да Пагодзіна вялікі самотнік

Мікалай Васільевіч, у мяне не было, але нешта блізкае да іх я перажыў, помню — у

Гаграх.

Перад сном, як у дзяцінстве, раслі, набывалі гіганцкі выгляд усе прадметы.

У дзяцінстве я не баяўся, а, наадварот, чакаў гэтай з’явы, а ў трыццаць год ужо разумеў,

што са мною адбываецца штосьці ненармальнае, і пачынаў, вядома, палохацца —

валасы ўжо ўставалі дыба.

“Сумрачное чувство”, пра якое піша Гогаль, я перажываў і ў студэнцкія гады,

асабліва ў дні, блізкія да восені, у канцы жніўня, у надвячоркавую пару, варочаючыся

дадому з якіх-небудзь гулянак. Я быў староннім наглядальнікам танцаў на поплаве,

акружаным рэчкай і старыцамі, што зарасталі лазою, вербамі і алешнікам, чужой

бяседы з чаркаю і падхмеленым рогатам, чужых абдымкаў… Мне падабалася

прывабная маладзіца ў крэп-жаржэтавай лёгенькай сукенцы — жонка п’янага афіцэра ў

фуражцы з блакітным аколышам — ці не лейтэнанта — лётчыка. Я крадком назіраў за

ёю, высочваў усюды… Саромеючыся, вядома, спаткацца твар у твар.

І дадому ішоў з нейкаю апусцелаю душою.

Субота, 15 жніўня 1998 году.

8.05. З першага паверху ажно да мяне на мансарду падымаецца прыемны пах

бліноў. Успамінаюцца вясковыя святы і нядзелі і пухкія на стале грэцкія аладкі.

Частаванне мяне мёдам з аладкамі ў чарадзе дзяцей на цеснаватай кухні, калі ў святні

дзень я прыходзіў да цёткі Настасі. Успамінаецца вялікі гадзіннік з меднымі гірамі на

сцяне між вокнаў.

І калі на прадвесні 1940-га Янкавых (цётчын муж Янка Нагорны быў багацейшы ў

нашай Варакомшчыне) вывозілі ў Акмолінск — ці не сённяшняя Акмала? — бацька

паслаў мяне ў разграбленую ўжо хату, з голымі ложкамі, з нацярушанаю саломаю на

падлозе, я найперш успомніў пра насценны гадзіннік і з радасцю шасцігадовага

хлопчыка пабег туды, спадзеючыся зняць хоць адну медную гіру.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзённік 1998»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзённік 1998» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзённік 1998»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзённік 1998» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.