Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прашу Цябе, Бога вялікага,
Глянь на мяне з неба высокага, —
На таго чэрвя нікчэмнага,
Бяздомнага, беднага дый гаротнага,
Што поўзае, хлеба шукаючы,
Людзей і край свой кахаючы;
Бядою ўсюды ганімага,
Няўдачамі праследуемага.
Божа вялікі, дай мне трываласці,
Да пацеш Ты мяне хоч пры старасці
Лепшаю доляй сямейцы маёй
З вялікае міласці, з ласкі Тваёй!..

Нельга абмінуць увагай і празаічны тэкст Каруся Каганца «Не той міл Богу, хто многа знае, а той, хто шчыра сэрца к яму навяртае». Ужо ў самой назве згаданага абразка раскрываецца яго ідэя: найважней не веды пэўных канонаў, галоўнае — унутраная шчырасць, душэўныя якасці чалавека. Названы твор можна лічыць і мастацкай прытчай, якая, зрэшты, шмат у чым раскрывае і аўтарскую маральна-эстэтычную пазіцыю.

Працытуем яго:

«Ехаў адзін духоўнік высокага сану лесам, ажно бачыць: паодаль ад дарогі ляжыць калода, а праз калоду чалавек скача. Яго цікавасць узяла, і сказаў ён свайму чалавеку прыпыніціся, а сам злез і пайшоў к таму чалавеку — і чуе, як той, пераскочыўшы ў адзін бок праз калоду, кажа: “Гэта Табе, Божа!”, а пераскочыўшы ў другі бок: “А гэта мне, Божа!”. Тады духоўнік яшчэ болей зацікавіўся і пытае: “Што гэта, чалавеча добры, робіш?”. Той спярша спалохаўся і адскочыў, а далей, апамятаваўшыся, адказвае: “Богу малюся, паночку”. — “Чы ж так Богу маліцца… Хіба калі хочаш, так я цябе навучу?”. Той, зрадзеўшы, давай яго ў рукі цалаваць. Тады духоўнік, сеўшы на калодзе, пачаў яго навучаці. Сяк-так навучыў адной малітве і, сказаўшы тройчы яе сабе пераказаці, паехаў далей.

Праехаўшы яшчэ лесам, дабраліся да лукаў. І трэба было ім перапраўляцца на пароме праз вялікую рэчку. Толькі яны пад’язджаюць к другому берагу, ажно чуе духоўнік, што хтось за ім гукае. Азірнуўся ён — і бачыць: чалавек паверх вады бяжыць як бы па гладкай дарозе. А калі прыглядзеўся, пазнаў таго чалавека, што праз калоду скакаў. Тады духоўнік, усвядоміўшы, што той мае ласку ў Бога, пытае: “Што табе, чалавеча Божы, трэба?” — “Малітву, паночку, забыўся. Будзь ласкаў — хоць раз шчэ скажы!” — “Не варт я, грэшны, вучыць цябе, ідзі і маліся, як і маліўся!”».

Карусь Каганец стаў перакладчыкам на беларускую мову i чыста клерыкальных рэчаў: Малітвы Божай, Анёльскага Прывітання, Знака Крыжа Святога, а таксама малітваў да Госпада i Маці Боскай.

Несучы свайму народу паходню святога Божага вучэння, Карусь Каганец узняўся да найвышэйшага культурна-філасофскага спасціжэння: ідэю беларускага адраджэння ён звязаў з ідэяй Бога, не даўшы затухнуць светачам Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны — i своечасова ажывіўшы ix...

АПОШНІ ШЛЯХ У ЛЕГЕНДУ

Роўна праз год — 26 ліпеня 1911-га — Kaзiмipy Кастравіцкаму незаўважна раніцай, баючыся дэманстрацый ягоных таварышаў, аддалі клуначак i ўпотай выпусцілі з турмы.

Адведаўшы сям’ю, ён робіць безвыніковыя спробы знайсці работу ва Украіне, у Вільні, пасля чаго вяртаецца ў Менск i жыве ў сваёй малодшай сястры Мані, «узяўшы ў рукі разец i пэндзаль». 1911-м годам пазначана i адно з найбольш удалых апавяданняў Каруся Каганца «Што кажух, то не вата», якое па праву можна аднесці да найлепшых узораў беларускай празаічнай сатыры.

…Гарадскі паніч адправіўся зімою ў госці. Ад чыгуначнай станцыі трэба было яшчэ з дзясятак вёрстаў праехаць канём, і ён пайшоў у бліжэйшую вёску па фурманку. У хаце, дзе падахвоціліся падвезці, паніч грэбуе і адмаўляецца ад гасцінна прапанаванай капусты: «Я ўжо гарбату піў». Не адважыўся ён апрануць і мужыцкага кажуха: «У мяне паліто на ваце», — аднекнуўся. Але ў дарозе, згаладаўшыся і змерзнуўшы, ганарлівец з вялікім задавальненнем грэецца сялянскай адзежынай. Мудра і павучальна гучаць у фінале апавядання дасціпныя словы мужыка — і блізяцца да народных «крылатых» выслоўяў: «Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата»…

Нарэшце, на пачатку . Карусь Каганец уладкоўваецца ўпраўляючым у фальварку Жортай, каля мястэчка Багданава, што ляжыць на шляху паміж Лепелем i Барысавам. Тут, на службе ў пана Копаця, ён i прабудзе да самай смерці.

Работа была знаёмая — больш каля лесу. Ды і сям’я (акрамя менскага гімназіста Янкі) была побач. Падрасталі дзеці. Мірон быў ужо ледзь не памочнік бацьку, Галінка і Міленка імкнуліся падтрымаць маці.

Для Каруся Каганца надышлі ці не самыя спакойныя часы. Але…

Але ці можна назваць спакойнай пару, калі праз некаторы час ад блізкага сябра Макара Богдана прыйдзе маркотны ліст, у якім будзе распаведзена і пра цяжкую долю, і пра галыцьбу-гароту, і пра тое, што ледзь не палова вёскі збіраецца выехаць у Амерыку. Казімір Карлавіч адразу ж адпісаў, і сярод дробных навін і парадаў галоўным значылася: «Мары пра Амерыку пустыя. Гэта вялікі падман, якім травяць нашага мужыка…» . А яшчэ быў для сябра падарунак: Карусь Каганец выпісаў яму «Нашу Ніву», за што Макар быў вельмі ўдзячны і дзяліўся сваімі ўражаннямі аб газеце ледзь не ў кожным наступным лісце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x