Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Неяк сям’ёй агоралі зіму, правялі вясну… Памяталіся яшчэ некалькі «спраў» з жандармамі — то за «крамольные речи», а то і за простае заступніцтва.

Падтрымаў ліст з Пецярбурга ад В. Іваноўскага, які перадалі Каганцу на пачатку чэрвеня.

«Паважаны Пане! — значылася лацінкай на цяпер ужо «фірмовым» бланку выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». — Ці не ўзялі б зрабіць нам окладку кнігі «Другое чытанне дзетак (слова “дзетак” двойчы тлуста закрэслена. — А. П. ) беларусаў», пяром, чорным тушам на белай паперы <���…>, каб засталося месцэ надрукаваць:

Другое чытанне для Беларусаў

Напісаў Якуб Колас.

<���…> часу на работу 6 нядзель <���…>

Просім ураз жа адпісаць, ці возьміцеся за гэту работу і ці нашы варункі Вам падходзяць.

Ваш В. Іваноўскі.»

Нейкая нечуваная радасць абудзілася ў сэрцы. Ён бачыў, што ўжо сабралася вялікая сіла, што яна зможа куды больш, як некалі… Даўно ў расчыненае акно зазірала чэрвеньская ноч, а Карусь Каганец, схіліўшыся над самаробным сталом, штось карпатліва выводзіў на белым аркушы.

Ён так і заснуў, падклаўшы пад галаву спадыспад сваёй цвёрдай далоні. А прачнуўшыся, крытычным позіркам агледзеў зроблены для выдавецтва малюнак вокладкі: на зімнім прылеску сцішылася хатка — яго цяперашняя леснічоўка, на першым плане — сын Янка, з кніжкамі пад пахай, сур’ёзна і ўпэўнена ўзіраецца ў будучага чытача Коласаўскага «Другога чытання для Беларусаў».

На другім аркушы застаўся накід верша, які Карусь Каганец меркаваў прысвяціць «Нашай Ніве»:

Хоч і скіба урадліва
І расу Бог пасылае,
А засохла наша ніва,
Бо ў нас цемра скрозь вітае.
Схамянемася мы, братцы,
Ды імемась як хто можа
У сваёй зямлі капацца!
А Бог вышні нам паможа:
І узыдзе наша зерне,
Зерне свету, і дасць колас…

А ў верасні . з-за cвaix нeпaxicных перакананняў і за агітацыю-прасвету сярод сялянаў Карусь Каганец у які ўжо раз страчвае службу i, пaкiнуўшы сям’ю ў Бярэзіне, падаецца ў Вільню, да святых муроў беларуска-крывіцкай мекі.

Беларускія гурткі, кнігарні, музеі, «Наша Ніва», у рэдакцыі якой усю ноч прагаварыў з В. Ластоўскім… Затым... Дадзім слова сведку — таму, хто не толькі бачыў, але і ўзяў Каруся Каганца пад свой дах: Міколу Шылу, настаўніку, сябру Беларускай Сацыялістычнай Грамады, які ўдзельнічаў у выданні «Нашай Нівы», — і прачуемся ягоным уражаннем аб сустрэчы з Казімірам Карлавічам.

«<���…> У Вільню, — прыгадае М. Шыла амаль праз тры дзясяткі гадоў, — прыехаў Карусь Каганец. Прыехаў ён як і заўсёды хадзіў — у кажуху і беларускай сьвітцы. Сьвітка была падпяразаная рэменем, на якім вісеў прывязаны да раменьчыка нож і шабалтас. Спакойная, зраўнаважаная гутарка яго рабіла моцнае ўражаньне. Ягоны выгляд — малы рост і горб, вялікая галава з пасівеўшай бародкай і жывымі, праніклівымі вачыма — цягнуў да сябе кожнага…» (Шыла М. Мае сустрэчы // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі. – Мн., 1994, с. 68).

У дзень прыезду Каруся Каганца ў Вільню пазнаёміўся з ім і Янка Купала, кожны вольны вечар наведваў яго на кватэры Шылы — на Набярэжнай, каля шпіталя Св. Якуба. І на якія б тэмы не распачыналася гаворка, усё зводзілася да беларускага жыцця.

Былі яшчэ сустрэчы і ў час падрыхтоўкі беларускай вечарынкі, у праграме якой планаваліся танцы пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага, пастаноўка п’есы М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і выступленне хора кампазітара Л. Рагоўскага, — які напісаў на словы Каганцовага верша «О Божа, Спасе наш…» цудоўную музыку (згаданая песня-гімн вядомая і пад назвай «Наша малітва»).

Цытуючы «Нашу малітву», Аляксандр Уласаў згадаў, што гэты «першы беларускі верш», прачытаны яму ў юнацтве, зрабіў на яго «моцнае свяшчэннае ўражанне» (Беларускі шлях, 1918, №51). А Янка Купала, калі пісаў аб беларускім нацыянальным гімне, назваў гэты верш першым (артыкул «Справа беларускага нацыянальнага гімна»).

Дзякуючы кампазітару Л. Рагоўскаму верш «Наша малітва» стаў шырокавядомай песняй, рэлігійна-нацыянальным спевам, які з пачатку ХХ стагоддзя дажыў да нашых дзён: з нотамі «Наша малітва» змешчана ў «Беларускім духоўным сьпеўніку» (Вільня, Лондан, 1980–1990) і можа выконвацца любым прафесійным хорам.

Натуральным з’яўляецца нараджэнне ў Каруся Каганца ў гэты час (.) і аднаго з найлепшых вершаў «Кабзар», які строгі ў крытычных ацэнках М. Багдановіч назваў «рэччу самароднай, веючай народным духам і пакідаючай моцнае ўражанне» (артыкул «Забыты шлях»). «Цэнтральным героем лірыкі Каруся Каганца стаў лірнік, кабзар — вобраз, у якім выявілася паэтава разуменне ролі і месца песняра ў жыцці народа, своеасаблівая паэтызацыя Карусём Каганцом сябе як паэта-будзіцеля. Разам з тым верш “Кабзар” — найбольш гарманічны лірычны твор паэта, найбольш чысты ўзор яго песенна-рамантычнага стылю, своеасаблівы пашпарт Каруся Каганца як лірыка», — сцвердзіў і А. Лойка (Гісторыя беларускай літаратуры. Ч. 2. – Мн., 1989, с. 396).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x