Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Менску (ці Міньску, як ён пісаў) Карусь Каганец закончыў працу па напісанні першага беларускага (калі не лічыць, зразумела, выданняў ранейшых стагоддзяў) буквара-лемантара, так і назваўшы яго — «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання». Кніжка пісалася хутка і з натхненнем…

Напачатку, яшчэ ў траўні ., да яго прыйшоў ліст з афіцыйнай прапановай ад піцерскай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». Па даручэнні кіраўніка Вацлава Іваноўскага пісаў супрацоўнік выдавецтва Вінцук Валейка (гэты і пазнейшыя лісты захоўваюцца ў Аддзеле рэдкіх кніг і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ф.1, воп.1, адз. зах. № 22): «<���…>Хай Пан напішэ ксёнжку для дзяцей па-беларуску. <���…> Толькі хай яна будзе ў 2-х часьцях, каб не надта вялікая. <���…> На пачатку прысылаю 10 рублёў за работу. Хай Пан напішэ, колькі будзе стоіць напісаньне. За работу плаціць ні Войцік (г. зн. В. Іваноўскі. — А. П. ), ні я, а беларуская выдаўніцкая суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца”. <���…> Хай Пан не баіцца пісаць, колькі вартуе Панскі труд. <���…> Мо Вы, Пане, маглі б зрабіць рысункі да ксёнжкі? Добра было б. Пішыце і прысылайце першу палову ксёнжкі пад адрасам: С. Петербург, 6-я рота 10, кв. 3. Вацлаву Ивановскому».

Браты Іваноўскія разам з бацькамі жылі ў Пецярбурзе ў адным з лепшых кварталаў горада — ля Ізмайлаўскага праспекта, у доме, які належаў сям’і правадзейнага дзяржаўнага дарадцы. Бацька, Леанард Іваноўскі, працаваў у міністэрстве сельскай гаспадаркі. На той час Карусь Каганец ужо ведаў ледзь не ўсю перадгісторыю выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца»…

Малады выпускнік Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута інжынер-тэхнолаг В. Іваноўскі пасля праходжання дыпломнай практыкі ў пачатку . вярнуўся ў Пецярбург і распачаў навуковую працу ў лабараторыі інстытута — і пачаў трызніць ідэяй стварэння беларускага выдавецтва (ён, прынамсі, ужо меў «падпольны» вопыт выдання ў . у радзінным лідскім котлішчы — Лябёдцы — газеты «Свабода», а таксама «Каляднай пісанкі» і «Велікоднай пісанкі»). Не дачакаўшыся фундатарскай дапамогі (ад Аляксандра Ельскага і Эдварда Вайніловіча), была створана выдавецкая суполка на прынцыпах акцыянернага таварыства. 1 студзеня . у ёй налічвалася 45 удзельнікаў з укладамі па 10 рублёў. Сабралася і ўправа з шасці сяброў-заснавальнікаў, якія ўнеслі 250 рублёў. Агульны капітал суполкі склаў 700 рублёў, што і дазволіла пачаць выдавецкую дзейнасць. В. Іваноўскі стаў старшынёю, сакратаром — пецярбургскі службовец Уладзіслаў Сталыгва, сябрамі ўправы — прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла, жонка Іваноўскага Сабіна і яго старэйшы брат Юры, настаўнік школы пры лютэранскім храме Св.Пятра Уладзіслаў Калашэўскі і студэнт Горнага інстытута, ужо знаёмы нам Вінцэнт Валейка.

Каруся Каганца і самога ўжо каторы год хвалявала гэтая справа! І атрымлівалася няблага: досыць даступна, не загрувашчана лішніцай, пазнавальна і займальна, у «складовым» прынцыпе, са сваімі ілюстрацыямі да тэкстаў. Ды і стыль — як простыя добрыя парады: «Даўней вучылі чытаць год або два, а цяпер і ў два месяцы навучыш, — зазначаў Карусь Каганец у прадмове да свайго лемантара. — Не паказвай зараз усіх знакаў, а так, як тут напісана: знак за знакам, і адразу вучы чытаць цэлы склад і слова, склад за складам. Ня так, як раней вучылі: бэ - а ба , а зразу: б - а ба . Пакуль пачнеш вучыць чытаць у новым месцы, прачытай раду, што дробнымі знакамі напісана…».

Карусь Каганец адразу ж, не затрымліваючы, выслаў першую частку «Беларускага лемантара…» ў Пецярбург, а праз два месяцы (у ліпені) атрымаў адказ. «Пане Казіміру! — пісаў беларускай лацінкай ужо сам В. Іваноўскі. — Часьць кніжкі для дзяцей ужо дастаў і вельмі дзякую. <���…> Паночку, пішыце часта і многа, я тут ішчэ Вам матэрыялу да кніжкі пастараюся. Можа б Вы адразу маглі і рысуначак які <���…> зрабіць. Вы, здаецца, і раней мелі шмат чаго напісанага, што ішло б да такой кніжкі. Давай, здаецца, у вас былі апісаны Дзяды, хаўтуры — гэта можна было б таксама ўставіць. <���…> Будзьце здаровы. Ваш шчыры друг В. Іваноўскі».

Карусь Каганец адашле другую частку «Беларускага лемантара…», а праз тыдзень (!) паспее атрымаць ад В. Іваноўскага адказ, у якім змяшчаліся некалькі заўваг (па змесце кнігі) і выдавецкіх пажаданняў.

Неўзабаве «Загляне сонца…» выпусціць у свет першы беларускі падручнік Каруся Каганца для дзяцей, і беларускія кнігарні, як затым апавяшчацьмуць усе выданні ад «Нашай Нівы» да «Крывіча», будуць прапаноўваць сваім чытачам усяго за 6 капеек «польскімі і рускімі літэрамі» (лацінкай і кірыліцай) «Беларускі лемантар, або Першую навуку чытання».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x