Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выдавецтва прышле аўтару некалькі сігнальных асобнікаў кнігі, і яны прыдадуцца ў навучанні яго сынам Янку і Мірону. У лісце-падзяцы выдаўцам Карусь Каганец пажадае, каб сонца прасветы як мага часцей заглядвала ў хаты беларусаў. І яно, разбадзёранае, у хуткім часе асвеціць старонкі і «Першага чытання для дзетак беларусаў» Алаізы Пашкевіч (Цёткі), а ў . падорыць досыць аб’ёмную (у 68 старонак) кнігу «Гутаркі аб небе і зямлі», перакладзеную і апрацаваную Карусём Каганцом і С. Шаўлоўскім (мяркуюць, што апошні — псеўданім В. Іваноўскага). «Гутаркі…» былі трэцяй кнігай, з якой «Загляне сонца…» ішла ў зрабаваны беларускі свет, здабываючы свайго чытача…

…А ў сям’і Кастравіцкіх нараджаецца малодшая дачка Мілена.

Вясёлыя, жыццярадасныя матывы прабіваюцца ў Каганцовых вершах, але... не надоўга. Радзей змочваецца ў атрамант яго пісьменніцкае пяро ў ., зусім не дайшло да нас вершаў ці празаічных твораў, пазначаных . На яго пачатку Карусь Каганец атрымаў месца ляснічага ў Патоку каля Клічава на былой Ігуменшчыне.

Валадарства родных краявідаў, раздолеч Любашанскіх пушчаў графа Патоцкага захопліваюць яго ў сваю ратавальную стыхію. З недзе пачутага, падслуханага ў гэты час узнікае апавяданне-абразок «Забойства Захаркi», гepoi якога — «быўшыя стральцы графа Патоцкага» — мелі, бясспрэчна, cвaix прататыпаў.

Вандроўкі i новыя сустрэчы даюць шмат патрэбнага матэрыялу — разгараецца Каганцовае «мовазнаўчае полымя». Ён жыў сярод простых людзей, пераважна сялян, і гэта асабліва спрыяла працы. У частцы папер, якія захоўваліся ў розных архівах, у Каруся Каганца, па сведчанні М. Каспяровіча («Маладняк», 1928, №10, с. 95), было звыш тысячы чарнавых запісаў аўтэнтычна-народных слоў, згрупаваных як па сэнсе, так і па алфавіце. З найбольш цікавых яго запісаў можна адзначыць назвы звяроў і дрэў, паняцці сваяцтва: залоўка (залвіца), дзевер, сястрэніца і сястрэніч, братаніца і братаніч, стрый (стрэчны) і інш.; розныя назоўнікі: гал, земец, зубель, цамак, пачынак, подкур, талька, тонь, стрынгаль, цемравін, цэд, чмыс; прыметнікі: галюзны, зазрывы, зяхраты, карабаты, кваплівы, мнявы, мярэжаны, панявы, сьмялявы, тужны, чмары ; дзеясловы: верадзіцца, зырыцца, майначыць, смычыць

Адначасова са «зборам слоў» Казімір Карлавіч запісваў народныя песні, казкі, прыказкі, абрады, гульні. Яго фальклорныя штудыі мелі не толькі практычнае значэнне для літаратурна-мастацкай дзейнасці (шмат што ён творча пераўзнаўляў), але і навуковае, бо ўсе тэкстуальныя адзінкі запісваліся ў фаналагічных адметнасцях, з пазнакамі месца пашырэння ды іншых неабходных звестак.

Падыходзячы да моўных пытанняў творча, як філолаг-самавук, ён адстойваў думку аб тым, што «беларуская мова е адна з найстарэйшых і найчысцейша з усіх моваў славянскіх: у ёй захаваліся яшчэ ўсе хвормы старыя пры спражэнні і пры скланенні, і яна можа служыць як бы ключом для ўсіх славянскіх моваў; яна дзеліцца на многа гутарак, але галоўным чынам на дзве: на паўночну, чы беларуску, і палуднёву, чы палеску».

Карусь Каганец спрабаваў укласці і беларускі алфавіт. Яго праект — гэта спроба вылучыць найбольш прыдатныя для перадачы беларускіх гукаў знакі, аналізуючы , і графічныя сістэмы. Захаваўся чарнавы варыянт распрацовак Каруся Каганца, які пачынаецца разважаннямі аб найважнейшым прынцыпе, на якім павінен грунтавацца новы алфавіт — на прынцыпе : «Даўно людзі стараюцца наладзіць пісьменнасьць так, штобы яна была як можна прасьцейша, а затым і лягчэйша для навучаньня. Адно яны разумеюць, што чым у абэцадле меней знакаў, то яно лягчэйшае, а па майму разуменню трохі не так, бо калі мала знакаў зычных, то на адзін зык прыходзіцца ставіць колькі знакаў, як, прымерам, у англікаў, французаў. Да навошта далёка шукаці, калі ў нашых суседзяў палякаў, калі трэба паставіць х, ч, ш, то мусіма пісаці ch, cz, sz, што дужа затрудняе навуку граматы. Калі бо прыняці на ўсякі зык асаблівы знак, то хоч будзе трудней трохі наўчыцца гэтых знакаў, но пісаці ўжо будзе шмат лягчэй. І славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх еўрапейскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь закінулі, а пільнуючыся якойсь-та моды, стараюцца пісаці латынскімі знакамі, каторыя ні да адной з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, катора багата зыкамі».

За аснову свайго алфавіта Карусь Каганец узяў рускі варыянт традыцыйнае кірыліцы, а таксама прапанаваў і тры новыя літары: «ε», «γ», «». Апошнюю, напрыклад, — для перадачы гука «ц» на месцы этымалагічнага мяккага «т».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x