Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карусь Каганец паслаў тагачаснаму міністру ўнутраных спраў князю Святаполк-Мірскаму прашэнне наступнага зместу:

«Осмеливаюсь считать Ваше Сиятельство белорусом яко потомка наших князей, я, бедный белорус, потомок древних бояр княжества Мстиславского, уповаю, что у Вашего Сиятельства в душе хранится искра симпатии к Белоруссии, и потому прибегаю с покорнейшей просьбой к Вашему Сиятельству оказать нам величайшую милость, исходатайствовав право издавать литературно-хозяйственную газету на белорусском языке под названием “Полесье”. Однако ж литвины, поляки, евреи имеют свои книги и газеты, а чем же белорусы хуже их?..» .

Змяняліся абставіны, і «чалабітныя» пасылаліся ўжо ў Галоўнае ўпраўленне па справах друку. Доўгі час у паперах Каруся Каганца захоўваўся спраектаваны яго рукой тытул газеты: «Сельская беларуская газета ПАЛЕССЕ, выходзіць у Менску двойчы на тыдзень». Але, на жаль, праект так і застаўся праектам: дазвол на выданне не быў атрыманы.

У . пачалася руска-японская вайна. Разам з мабілізацыяй вайсковай адбылася і мабілізацыя ўсіх прагрэсіўна-дэмакратычных сілаў. Пашырыўся прасцяг для актыўнай дзейнасці розных партыяў і рухаў. А антываенны пафас не мог не абудзіць у паэтавай душы палымяна-абуральных радкоў і гнеўных абагульненняў:

Загудзелі лясы, боры,
Засвісталі ветры ў полі! <���…>
Аб’явіў бо цар па сёлах
І па местах, і па дворах
Сабірацісь ўсім мужчынам <���…>

Мы тыя бедныя рэкруты,
Гарматна мяса на вайну,
Каторых цар і воля люта
Жане за мора ў чужыну…
(З верша «На мабілізацыю».)

Пачатак бурлістага . звязаны ў лёсе Каруся Каганца з Лідай, дзе ён атрымаў месца дзясятніка на чыгунцы Балагое – Сядлец, будоўля якой тады вялася. У Ліду Карусь Каганец перавозіць i сваю сям’ю: жонку і сыноў Янку ды Мірона.

Па краіне шырылася i расла рэвалюцыйная куламеса, ад якой ён не аддаліўся нi на крок. Простыя i даступныя кожнаму, узнікалі новыя вершы, у якіх абуджалася i пакута пакрыўджаных, i сіла абураных:

…Мы тыя, што ўcix вас кормім,
За ўcix вас церпімо;
Мы тыя хлопцы-радыкалы,
Што скінем цямноты ярмо.

(З верша “Які ж то вецер буйны грае...”)

Праца рабілася сапраўднай барацьбою з пастаяннымі сутычкамі, маскіроўкамі, нечаканасцямі i, на жаль, праваламі. Да першага з ix мы i наблізіліся.

У снежні . Карусь Каганец вырашыў адведаць родных у Прымагіллі. Даўно зваў пабачыцца брат Амброзій, а тут яшчэ надарыўся спадарожнік — ужо знаёмы нам Сцяпан Багушэўскі.

Паехалі на вёску пад Койданава, сабралі там людны мітынг. Пра гэта хутка даведалася паліцыя i назаўтра раніцай наляцела на хату Кардэцкіх, дзе i схапілі «гасцей» ды пад канвоем даставілі іх у пастарунак...

Пяшчотны рэквіем па часах былой волі гучыць у апавяданні Каруся Каганца «Тры алешыны», герою якога перадаюцца псіхафізіялагічныя рысы самога аўтара: герой апавядання «сабою неказісты быў, адно вочы неяк хораша глядзелі». «Нізенькі, гарбаты <���…>, ён меў непрыгожы выгляд <���…>, — пісала пра Каруся Каганца Паўліна Мядзёлка. — А ў празрыстых, бы крынічная вада, вачах — уся душа гэтага чалавека. Столькі дабраты, столькі пяшчоты, пранікнёнасці, столькі яснага, спакойнага ззяння ў іх!» (Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця. – Мн., 1979, с. 42). Як і самога аўтара, у той жа час і пры тых жа абставінах арыштоўваюць і дзецюка са згаданага апавядання. Чытаеш, і здаецца, што гэта самога пісьменніка па заснежанай дарозе вязуць у няволю: «Прайшло зім дзесяць чы болей, і прывялося <���…> убачыць яшчэ таго дзецюка, пастарэлага ўжо, як ехаў адной марознай ночы па завеянай дарозе, між двух жандараў, з мястэчка на паўстанак»…

КАБ СОНЦА ЗАГЛЯДВАЛА ЧАСЦЕЙ…

К. Кастравіцкі прасядзеў у астрозе са снежня 1905-га да траўня ., вельмі папсаваўшы і без таго не моцнае здароўе. А сам суд не адбыўся: хворым на тыфус (згодна з дакументам, які, відаць, дорага каштаваў яму) аказаўся С. Багушэўскі. З той жа прычыны адкладвалася вынясенне выраку i ў наступным 1907-м, i ў 1908-м, i ў 1909-м гг.

Пасля выхаду з вязніцы Карусь Каганец забірае сям’ю i ў . пераязджае ў Менск, дзе яму даводзіцца вандраваць з кватэры на кватэру. Дом №6 па Сляпянскай вуліцы паблізу Залатой Горкі, дом №10 на Якаўскай, дом Трэгера на Аляксандраўскай, дом Стэфановіча на рагу Старавіленскай і Міхайлаўскай, дом Русецкіх на Старажоўскай, дамы Манроўскага на Краснай і Сарапушчынскага на Міхайлаўскай — вось той шырокі перыметр бясхатніх тулянняў Каруся Каганца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x