Першымі iмя Каганцовай «кветачкi» — яго каханай абранніцы — даносяць нам лісты да Ганны Пракаповіч (.), а само знаёмства Kaзiмipa i Ганны адбылося на некалькі гадоў раней (і, як відно з лістоў, Казімір паспеў ужо пасябраваць і з маці сваёй абранніцы).
Паненка Ганна Пракаповіч гасцявала тады ў вёсцы Добасня пад Бабруйскам, дзе жыла яе радня. Туды і слаў свае пісьмы (старанна выводзячы з вялікіх літар у сваім змрочным Прымагіллі і адкрытае «Ты», і кунежныя «Галубка», «Зязюлю»), без прамаруджвання атрымліваючы прыхільныя адказы.
Усё падавалася вырашаным. «…дому сяголета, мабыць, не буду ставіць <���…> , так што нам прыйдзецца ў Лісіх Норах зіму празімаваці» , — пісаў Казімір у адным з сакавіцкіх лістоў. Пісаў, дарэчы, вельмі дзіўным і арыгінальным почыркам — скорапісам ажно ці не XVII ст., з неадменнымі «ерамі» і «яцямі»… Застаецца толькі з цікавасцю ўглядацца ў гэтыя роўныя — нібыта з адбітку старога летапісу — радкі, якія захаваў нам з . ліст Каруся Каганца да сваёй каханай, ці ранейшы, пазначаны «беразнем» таго ж года, аўтэнтычная частка якога дайшла да нас у ілюстрацыі часопіса «Наш Край» за . (№10): «Але Гануся хітрэнька, бытцем Амброжэя не ведае, а показываецца, што штось ведаеш…» — углядацца ў рукапісныя літары старадаўняй кірыліцы, якія не могуць сёння перадаць кампутарныя шрыфты…
А можа, і сапраўды лёс зблытаў усе часавыя межы і перанёс гэтага чалавека ў пачатак ХХ ст.? Ці, хутчэй за ўсё, Неба злітавалася з Беларусі і данесла да нас гэтую жыццядайную іскрынку, — каб наноў зашугала полымя Адраджэння?..
…Апошняя вясна ХІХ ст. была ранняй. Увесь сакавік Кастравіцкі займаўся гаспадаркай. Прадаў сівую кабылу і старога Каштана, — апошняга стратна. Набыў дзябёлую гнядую чатырохгодку.
З братамі пілавалі бярэзнік на майстэрку. Ды, на бяду, накінуўся кашаль, работа зацягнулася, і дрэва засталося ў лесе. А тут яшчэ не было на чым і вывезці, бо коні ўсё маладыя, а каторая і была сталейшай, то неўзабаве мусіла жарабіцца. Праўда, мелася яшчэ ласуха Чорная, за якую можна было б, прадаўшы, узяць дваіх старых цягавікоў, — ды Чорную ён меркаваў падарыць Ганне…
У клопатах і неадступным суме па каханай прайшоў месяц, а ў цёплым красавіку . маладыя пабраліся i аселі ў Прымагіллі, у тым жа ўрочышчы Лici Норы. У той самай хатцы, нават ці можна яе так назваць — нейкай маленькай драўлянай «асунуўцы», урослай у зямлю і дамацаванай валунамі, са старой саламянай страхой, дзіравай у надхлеўі, з двума слепаватымі акенцамі, з земляной падлогай, бутлымі сценамі, з уваходам праз хлеў, дзе стаялі коні...
Але былі ў ix жыцці i ўлюбёныя aбoiмi вялізныя xвoi, што раслі на ўскрайку лесу, непадалёк ад хаты, — вольнымі ад працы гадзінамі Kaзiмip i Ганна праседжвалі там у чароўнай мілосці да ўсяго жывога i вакольнага, — i быў яшчэ той кудзебны лес, а наўшыркі — зямля, іхняя i для ix!
НА СУМЕЖЖЫ ЭПОХ («ПІЯНЕР БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ»)
У новае стагоддзе Карусь Каганец уступіў у Хрыстовым узросце — яму спаўнялася 33 гады. Застаўшыся апошнім магіканінам мінулага, у час народзінаў новага XX ст. ён стаў піянерам беларускага нацыянальнага руху i народным прарокам. Гэта не проста ўзвышаныя словы ўдзячнай даніны. Памяць друкаваных слоў зберагла для нас шматлікія ўспаміны тагачасных дзеячаў, чые імёны праўдзіва засведчаць сказанае: Аляксандр Уласаў, Антон Луцкевіч, Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Дыла... Прывядзём толькі некаторыя ўрыўкі. «Я помню, якое сьвяшчэннае ўражаньне на нас, маладых хлопцаў, 15–17 гадоў таму назад (напісана ў . — А. П. ) аказаў першы беларускі верш, прачытаны нам К. Кастравіцкім... Ад барадатай прысадзістай фігуры аўтара, нaciўшаго дэманстрацыйны кажух, боты i падпіразанага «чорна-рускім» поясам, веяло такой моцнай, нісакрушымай, як скала, верай, што «Беларусь трэба падымаць...», — згадваў колішні рэдактар «Нашай Нівы» А. Уласаў. У тым жа артыкуле, падрахоўваючы, ён пісаў: «У старым Менску былі тады характэрныя фігуры першых беларускіх прарокаў. Гэта Кастравіцкі i стары археолаг Татур... Гэта былі два Maгiкане, дзьве крыніцы, которыя перэхавалі зародыш беларускай ідэi i не далі ёй загаснуць» (Уласаў А. К. Кастравіцкі i Г. Татур // Беларускі Шлях, 1918, № 52.). Нагадаем, што сябар і паплечнік Каруся Каганца Генрых Хрыстафоравіч Татур — беларускі археолаг, гісторык, этнограф, калекцыянер. Па дакументах i іншых навуковых крыніцах ведаў ycix славутасцяў і герояў нашай мінуўшчыны, прапагандаваў яе слаўныя старонкі. Працаваў над збіраннем свайго беларускага музея i гуртаваў вакол сябе перадавую таленавітую моладзь.
Читать дальше