Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзінота ў сям’і i ў полі навучыла многа думаць, перажываць, асэнсоўваць, паспрыяла росту моцнай волі будучага творцы i развіла яго духоўна, творча.

Сваім умельствам да граматы i малявання Карусь Каганец дзяліўся з сябрамі-падпаскамі. I ўжо тады Казімip пры дапамозе імправізаваных iм жа самім казак вёў сярод сялян, па сведчанні В. Ластоўскага, нацыянальную i сацыяльную прасвету-прапаганду.

Але час прыспешваў спазнаць i гімназічныя навукі. Яшчэ ў 11 гадоў Казімip паспрабаваў паступіць у гімназію, але, нягледзячы на добрую падрыхтаванасць, так i не быў залічаны: трапіўшы ў бліскучыя пaкoi, ён нясмела адказваў на пытанні. Паўплывала яшчэ, верагодна, i яго паходжанне-стан – сына ссыльнага ваяра-паўстанца. Але ўсё ж такі хлопец змог паступіць у Менскае гарадское вучылішча. Пасля пашэнціла авалодаць скульптурным майстэрствам у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры i дойлідства. З-за недахопу грошай даводзілася — часцей вальнейшым летам — падзарабляць: ехаць у вёску і брацца за касу і плуг. І не раз крывавыя мазалі раз’ядалі яму рукі — пасля чаго было сорамна брацца за кволы пэндзаль. Так і назбірвалася на ўвесь акадэмічны год нейкіх 80 рублёў…

Павучыўся Карусь Каганец i ў Пецярбургу, i зноў (ужо праз недахоп здароўя: не мог пераносіць піцерскага клімату) не дужа доўга.

Ды i які час прыпаў на «альмаматарскія» гады? Гэта — перыяд канчатковага затухання «Народнай волі», этап арыштаў 1880-х гг., калі ў памяці быў яшчэ свежым замах на iмпepaтapa групы студэнтаў на чале з Аляксандрам Ульянавым. I Карусь Каганец на новых шляхах палітычнай чыннасці мацуе свае сілы...

У . выйшлі ў свет два гектаграфічныя нумары нелегальнага часопіса ў расійскай мове «Гомон», у якіх група нарадавольцаў-беларусаў дала абгрунтаванне ідэі беларускага дзяржаўнага будаўніцтва — але, праўда, у складзе Расійскай Федэрацыі (да старэйшых нарадавольцаў Беларусі належаў Ігнат Грынявіцкі, які выканаў смяротны прысуд цару Аляксандру ІІ). Як адгалоскі гэтага руху там-сям з’яўляюцца беларускія студэнцкія гурткі (яскравы прыклад — маскоўскае моладзевае аб’яднанне ў ., у склад якога ўваходзіў беларускі пісьменнік Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), да якога мог спрычыніцца і малады Казімір Кастравіцкі.

З пазіцый народніцтва дзейнічаў Карусь Каганец у той час і ў сваім Прымагіллі, і гэта пашырала як кола яго таварышаў-прыхільнікаў, так і зласліўцаў-нядобразычліўцаў з вакольнай «шляхты» , якая і без таго не любіла гэтага «культурнага мужыка» (яшчэ ў юнацкія гады да яго прыстала мянушка «хлопоман»).

Не праходзілі марна гады вучобы i ў мастацкім плане: Карусь Каганец меў вялікія пocпexi ў скульптуры i, вырабіўшы галаву Івана Грознага, стаў вядомым i сярод настаўнікаў, i сярод cвaix сяброў-аднагодкаў.

Убіралася ў сілу няўрымслівае, натхнёнае, апантанае Каганцова полымя, i ўжо не такім загадкава-нечаканым ycтупіў ён у спрэчку з халодным i магутным пакуль царствам вакольнай цемры, распачаў сваю публіцыстычную дзейнасць (i заканамерным уяўляецца цяпер узнікненне вышэйзгаданай нацыянальна-асветніцкай «Прамовы»), а да абуджальнай публіцыстыкі — нібы ў пярэвітак да сімвалічнага каганцовага кноту, каб светач шугаў далей i вышэй — уплёў i калівы паэтычнага таленту. У тым жа . з’яўляецца i верш «Наш покліч». Яго першая публікацыя адбылася разам з вершамі Ф. Багушэвіча ў нелегальна выдадзеным у . зборніку «Песні» — адной з першых беларускіх кніг ХХ ст.

«Наш покліч» — адзін з першых твораў новай беларускай літаратуры, у якім разам з сацыяльнымi яскрава прагучалі i адраджэнска-асветніцкія матывы:

Ой, гора, гора над намі,
А ўсяму вінаваты самі,
Бо мову прыродну мы забываем,
Апратку, звычай на чужы мяняем.
Гэй, да схамянемась,
Да са сну прачнемась!

Палітык-народнік і адраджэнец-рамантык зліліся ў адной асобе творцы — асобе адметнай і арыгінальнай. І ці не адным з першых адзначыў гэта яшчэ Максім Гарэцкі, які ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» засведчыў: «Пачаў ён (Карусь Каганец. — А. П. ) пісаць з 90-х гадоў у часе пашырэньня твораў Багушэвіча, але стаіць у гэтым часе зусім самабытна, арыгінальна, па-за ўсякімі ўплывамі і перайманьнямі…».

М. Гарэцкі першым абмаляваў і сам гістарычна-ідэйны зрэз, на які прыпаў пачатак Каганцовай чыннасці, і асноўныя накірункі-ўзросткі ягонай працы: «У самую дзікую пару аляксандраўскай рэакцыі <���…>, калі сыстэма абмаскальваньня й змаганьня з сацыялістычным рухам была ў поўным росквіце, кінуў Каганец лозунг: “Беларусь трэба падымаць!”. Як ідэйна-грамадскі працаўнік, ён быў ведамы ня толькі беларускай інтэлігенцыі, але й шырокім колам краёвых працаўнікоў вызваленчага руху канца 90-х і 900-х гадоў».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x