Дарагой рэліквіяй заставаўся ў Ганны Канстанцінаўны i маленькі малюнак (7х9 см) тушшу хаты, якую пры жыцці хацеў мець Карусь Каганец. Правёўшы ўвесь век у вандроўках-туляннях, ён заўсёды марыў аб сваім сталым куце. У названым малюнку-эскізе выяўлялася цэлая жыццёвая філасофія гэтага чалавека: хата праектавалася на два коміны, з фасаду была ў чатыры акны, з крытым ганкам i саламянай страхою.
Значная частка мастацкіх твораў Каруся Каганца — малюнкі тушшу — зберагаліся (на .) у Дзяржаўным музei i складалі там асобную экспазіцыю.
Надзвычай цікавыя рэчы Каруся Каганца захоўваліся ў ягонага менскага таварыша Сяргея Скандракова (быў правадзейным членам Інстытута Беларускай Культуры). Гэта малюнкі зімовага краявіду i ceлянiнa (aпошні прыгожа выпісаны на дубовай кадзёлцы). Праз палову стагоддзя дачка Скандракова Ірына Сяргееўна перадала ў Цэнтральны дзяржаўны apxiў літаратуры i мастацтва Беларусі цудам зберажоныя ў ліхалецці часу Каганцовыя партрэт беларускага селяніна i кульбу з арнаментам.
У розных крыніцах мільгалі i няпэўныя сведчанні аб тым, што, верагодна, якія-кольвек творы Kaзiмipa Кастравіцкага маглі б адшукацца ў старых калекцыях прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы i Рамуальда Зямкевіча...
Шмат памятак аб Карусю Каганцу засталося было i ў самой Ганны Канстанцінаўны Кастравіцкай, якая пасля смерці мужа дажывала свае гады ў Менску непадалёк ад Залатой Горкі, у доміку каля прыгожага саду, займаючы невялікі пакойчык, дзе i знаходзіліся малюнак алеем кабзара, каменная сякера з намаляваным на ёй стральцом, начоўкі, аздобленыя выразным арнаментам. Ганна Канстанцінаўна заўсёды з вялікай ахвотай прымала гасцей, але аб сваім мужы расказваць шмат не магла — аповед перабівалі слёзы... А гора большала з кожным днём: не было вестак ад сына Янкі (які згубіўся быў у грамадзянскую вайну, а ў будучым стаў капітанам дальняга плавання), не магла зажыць душэўная рана па Міроне, які ў . па дарозе ў Менск зaгiнуў...
Паказальна, што родзічы Каруся Каганца не адышлі ад беларушчыны. Так, яго пляменнік Самуіл Кастравіцкі, сын брата Амброзія, стаў сябрам Партыі беларускіх нацыяналістаў, паплечнікам В. Іваноўскага і Я. Станкевіча ў справе адбудовы беларускай дзяржаўнасці напрыканцы 30-х гадоў…
Дачка Каруся Каганца, Галіна Казіміраўна, скончыла Горы-Горацкую акадэмію, выйшла замуж i пераехала ў Маскву, куды неўзабаве забрала старую маці. Памерла Ганна Канстанцінаўна Кастравіцкая ад рака страўніка 20 верасня .
У гэты ж час у далёкіх Навасёлках паблізу Койданава (цяперашняга Дзяржынска) узломвалася сямейная каплічка Кастравіцкіх, узварочваліся «барацьбітамі са старым светам» сівыя магільныя пліты... I каб не самаадданая праца братоў Ермаловічаў — Леаніда i Міколы Іванавічаў, выхадцаў з Малых Навасёлкаў — хто ведае, ці адшукалі б мы цяпер i саму магілку Каруся Каганца...
Ды як бы цяжка сёння нi збіраліся ў нашу літаратурную скарбніцу разгубленыя гронкі святла Каруся Каганца, неабходна памятаць: тое, што належыць прачытаць, павінна быць прачытаным, i трэба не забывацца, што перад намі — Легенда, якую можна толькі дапісваць, дастворваць, якую нельга i нават грэшна крэсліць i бэсціць, бо гэта — лёс, трагічны i велічны, нас caмix.
І будзем верыць у тое, што легенды, у падмурку якіх загартаваныя ў полымі змагання за культуру i народ жыцці, вечныя на нашай зямлі, бо вечны i несмяротны i сам народ, які мае i стварае такія легенды, бо, у рэшце рэшт, як пicaў таямнічы родзіч самога ж Каруся Каганца Гіём Апалінэр, ніколі змрок святла не пераможа!
1993–1994