Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
У СУПРАЦІВЕ «МОДНЫМ ШЛЯХЦЮКАМ»

Усю зіму (1909–1910 гг.) Карусь Каганец працуе ў рамесніцкай школе пры касцёле Св. Сцяпана. I цяжкія ўмовы — неадступна з iм. Малы i сыры пакой, які выдзелілі яму ксяндзы, холад i матэрыяльныя нястачы яшчэ больш аслабляюць здароўе. Ды ці многа чаго патрэбна было Каганцу, каб свяціць i ў гэтым волкім пакойчыку? Дзесьці тут стварае ён найвядомую сваю скульптуру — драўлянае ўкрыжаванне Хрыста, амаль у метр вышынёй, афарбаванае ў белы колер; ручнік на поясе Icyca быў аздоблены беларускім народным арнаментам. Уся фігура атрымалася вельмі партрэтнай i нагадвала ўлюбёны Казімірам Карлавічам тып беларуса...

На віленскі перыяд прыпадае i стварэнне Карусём Каганцом «Моднага шляхцюка» — п’есы, якая стала выдатнай з’явай у гicторыі беларускай літаратуры i культуры. Самым лепшым творам пісьменніка назаве яе ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкі.

«Бытавая камедыя ў адной дзеі» першая, бадай, узняла ў нашай драматургіі праблему здрады нацыянальнаму, роднаму. Карчэўшчыкі (так — Карчэўшчык — звалі адмоўнага «шляхцюка») былі ўсюды: i ў Вільні, дзе спрабавалі ўвайсці ў «культуру» праз польскія мову i звычаі, i ў Менску, дзе выбіралі расейскую «матку». Яны няўмольна карчавалі сваё спрадвечнае, «тутэйшае», беларускае.

Адметнымі бачацца першаштуршкі да напісання п’есы. Рамесніцкая школа пры касцёле Св. Сцяпана, дзе працаваў Карусь Каганец, была арганізавана Эндэкцыяй (польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыяй) з яскравымі паланізатарскімі мэтамі. Дзяцей беларускай беднаты набіралі ў закрыты інтэрнат дзеля таго, каб узгадаваць з іх нацыянал-палякаў і адданых каталікоў. Польскія ідэолагі на Беларусі разумелі, што іхняе панаванне ў краі без паслужных папіхачоў сярод працоўных мас не будзе мець сілы, і таму ўкладалі значныя сродкі для маральнай і псіхалагічнай пераробкі беларусаў: адкрываюцца адпаведныя школы, выдаюцца падручнікі. Такая палітыка была разлічана ў першую чаргу на народную цемнату, дзякуючы якой і сапраўды ўдавалася падмяніць рэлігійную сутнасць нацыянальнай: калі ты каталік — значыць, ты паляк…

Згаданая рамесніцкая касцёльная школа ў Вільні была адным са звёнаў такой палітыкі. І Карусь Каганец, неўтаймоўны змагар-асветнік, уладкаваўшыся ў яе, арганізоўвае там гурток з лепшых хлопцаў, сакрэтна водзіць іх на сустрэчы і гутаркі ў беларускія асяродкі: «Нашу Ніву», да братоў Луцкевічаў, Янкі Купалы, Аляксандра Уласава, Ядвігіна Ш., Язэпа Драздовіча, Сяргея Палуяна…

У гэты час нараджаецца і вобраз «моднага шляхцюка» Пранцішка Карчэўшыка, апалячанага «тутэйшага» дзецюка, якога выкрывае і з якога насміхаецца ў п’есе беларуская моладзь…

«Модны шляхцюк» — першая прыступка беларускай драматургіі да Купалаўскіх «Паўлінкі» і «Тутэйшых». А яшчэ — і празаічных герояў Якуба Коласа, на што зважалі яшчэ літаратуразнаўцы пачатку ХХ ст. «Дубейка — тыповы памочнік пісара, які разумее сваю «інтэлігентнасць» зусім так, як разумее сваю «панскасць» модны шляхцюк з камедыі Каганца», — адзначыў М. Гарэцкі, аналізуючы аповесць Якуба Коласа «У палескай глушы». Такія ж паралелі правёў ён і да Купалавай «Паўлінкі»: «Гэты пан (Адольф Быкоўскі. — А. П. ) — духоўны брат Каганцовага “моднага шляхцюка”».

«Усе яны (драматычныя творы Каруся Канца) сьведчаць аб вялікіх магчымасьцях, якімі валодаў пісьменьнік: ён добры назіральнік быту, чулы сэрцам чалавек і добры псыхолёг <���…> якая сакавітая, а і простая разам мова яго гэрояў», — канстатаваў у свой час Язэп Дыла.

У тым жа, 1910-м, годзе літаграфічным спосабам накладам у 400 экзэмпляраў п’еса «Модны шляхцюк» выйшла асобным выданнем. Ёй пачала суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» рэпертуарную серыю сцэнічных твораў. Гэта быў першы крок насустрач патрэбам маладых нацыянальных аматарскіх тэатральных калектываў (а іншых на той час і не існавала), і значны сродак натхнення і дапамогі беларускаму тэатральнаму руху.

27 траўня . «Наша Ніва» ўжо давала станоўчую ацэнку п’есе і спектаклю «Модны шляхцюк» у выкананні трупы Ігната Буйніцкага. Гастролі адбыліся ў Вільні, Полацку, Менску, Койданаве, Радашковічах, Слуцку, Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Жлобіне. Першыя выступы тэатра Францішка Аляхновіча ў лютым . пачаліся паказам «Моднага шляхцюка». Беларускі дзяржаўны тэатр БНР у Менску свае гастрольныя падарожжы пачынаў з гэтага спектакля…

І пастаноўкі адбываліся ў перапоўненых залах і — на лепшых сцэнах. Як, да прыкладу, выступы акторскай трупы пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага 25 і 27 чэрвеня . у зале галоўнага менскага гатэлю «Парыж» на цяперашняй Плошчы Свабоды. Аўтар «аншлажнай» п’есы быў у тыя дні за некалькі хвілінаў хадзьбы ад месца пастаноўкі, але прыйсці — не мог!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x