Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карусь Каганец адзначаў і неабходнасць уводу асобнай літары для дыграфа «д», якое «беларусы найбольш гавораць востра, з прысвістам, і цяперашнія пісьменнікі пішуць дз » .

Самавук-навуковец уклаў і граматыку беларускай мовы, часткі якой захаваліся ў чарнавых паперах Каруся Каганца, некаторыя ж тэрміны і азначэнні — як і яго вопыт стварэння алфавітнай сістэмы беларускай мовы — увайшлі ці яшчэ могуць увайсці ў сучасныя граматыкі і правапіс.

Варта прыгадаць хоць бы пашыранае паседжанне творчай і навуковай інтэлігенцыі ў . (Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі і супрацоўнікаў Акадэміі Навук) па праблемах актывізацыі дзейнасці дзяржаўнай Правапіснай камісіі і Кантрольнай інспекцыі па ўрэгуляванні пытанняў беларускай мовы. У гаворцы, сярод іншых, прынялі ўдзел народныя пісьменнікі Беларусі Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства АН Беларусі Аляксандр Падлужны, літаратар, доктар філалагічных навук Аляксандр Яскевіч. Апошні ў сваім дакладзе «Правапіс: вяртанне ці ўсё ж удасканаленне» між іншага адзначыў: «Не знята яшчэ і сёння праблема ўзбагачэння нашага алфавіта, якую ўзнімаў хай сабе і самавукам Карусь Каганец, і, у прыватнасці, распрацоўка лігатур для больш зручнага абазначэння афрыкатаў «дз» і «дж», а для апошняй дык і, магчыма, удакладнення гукаспалучэнняў… Зноў жа пытанне — як пазначаць пазіцыйную мяккасць на пісьме. Ва ўсякім выпадку — толькі не ерам (ь). Нам мог бы тут прыдацца вопыт Каруся Каганца, які ўважліва вывучаў славянскую, лацінскую, арабскую і іншыя алфавітныя сістэмы, шукаючы прыдатныя для ідэнтыфікацыі беларускіх гукаў знакі <���…>. Адораны незвычайным талентам самавук адчуваў усю важнасць паўнаты нацыянальнай алфавітнай сістэмы і звязанага з ёй перыядызму, што пропуск, недахоп у ім патрэбных літар старажытнай алфавітнай шкалы будзе скоўваць мову на гукавыя адценні, патэнцыяльна аслабіць яе энергію. З прапанаваных ім знакаў <���…> мы б маглі выкарыстаць яго знак мяккасці (')» (Літаратура і мастацтва, 1993, 29 мая – 4 чэрвеня).

А стагоддзе таму праз недастатковую распрацаванасць і ўнармаванасць беларускай мовы ў Каруся Каганца ўзнікала шмат рознагалоссяў і спрэчак з выдаўцамі і сябрамі-літаратарамі. На гэтай глебе ўзраслі былі некаторыя пярэчанні з В. Іваноўскім, а таксама рэдакцыяй «Нашай Нівы» — і не толькі па алфавітным пытанні, але і адносна гаворкі, якую належыць узяць за аснову літаратурнай мовы: чорнарускую ці беларускую…

«Каб выявіць творчы геній Беларусі, каб выведаць яе жыцьцяздольнасьць, Каганец кінуў вокам у глыбіню народнай душы, — адзначыў у . Змітрок Бядуля. — Мова, быт, народная творчасьць, змаганьне за волю народу былі шляхам жыцьця аднаго з стрэйшых песьняроў беларускага адраджэньня. Каганец пісаў граматыку беларускай мовы яшчэ тады, калі друкаваць беларускія кніжкі было забаронена царскай цэнзурай» (Зьвязда, 1928, 20 мая). А праз 60 гадоў Алег Лойка падагульняў: «Пісьменніка ў ім перабіваў не толькі мастак-жывапісец, графік, але і вучоны, а лепш сказаць — педагог, асветнік. Карусь Каганец разумеў, што перш чым ствараць літаратуру, трэба выхаваць чытача, трэба проста мець распрацаваныя граматычныя нормы мовы, агульную беларускую літаратурную мову, якую б разумелі жыхары любога кутка Беларусі. І таму адным з першых яго ўкл а даў у тое, што назавуць беларускім адраджэннем, быў “Беларускі лемантар”, выдадзены яшчэ ў . — першы беларускі лемантар. Была такім укладам і “Беларуская граматыка”, а часткова і спробы скласці ўласна беларускую азбуку. Пры гэтым Карусь Каганец выявіў несумненныя мовазнаўчыя здольнасці, шырокае веданне беларускай народнай мовы» (Лойка А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Ч. 2. – Мн.: Вышэйшая школа, 1989, с. 395).

БЕЛАРУСКІ КАБЗАР

Увосень . К. Кастравіцкага пераводзяць па службе ў Дулебы, каля мястэчка Бярэзін (цяпер — Беразіно Мінскай вобл.). Сям’я і праца ў лесе займалі большасць часу.

А яшчэ – праца мастака. Карусь Каганец дэталёва апіша выхадцаў з тутэйшых мясцінаў у сваім навукова-папулярным нарысе «Нашыя птушкі», а таксама ў наступным творы (назва, на жаль, не захавалася): «Дулеб высокага росту, стройны, каравокі, з невялікаю чарняваю барадою, у летняй белай дулебскай світцы, у сіняй з зялёнымі кантамі шапцы з гербам і з бляхаю на рэмені, з торбаю з ласовых лапак, катора вісіць у яго з левага боку, з калітою і нажом пры поясе і са стрэльбаю за плячыма <���…> ідзе ў падар, дзе ліпнёг слаўны падняўся, і любуецца ён, расхінаючы высокія, гладкія ліпкі, каторыя мяккім сваім лістам ласкочуць яго па твары…» (Паводле цытацыі М. Каспяровіча // Маладняк, 1928, №10, с.94).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x