Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Карусь Каганец - Кроў з крыві беларуса...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Харвест, Жанр: Биографии и Мемуары, Современная проза, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Можа, так і лепш: для ўсіх сваіх наступнікаў Карусь Каганец застаўся жывым — і прыкладам, і натхненнем. А шчырая травеньская квецень стала яму вечным надмагільным вянком…

Праз колькі дзён беларускія газеты змесцяць на сваіх першых старонках скупыя словы жалобных спачуванняў:

« † Казімір Кастравіцкі, іначэй Карусь Каганец скончыў свой жывот чысты для дабра людзей 20.05.1918 р., прыняўшы сьв. Сакрамэнталіі ў фальварку Юцкі Койданаўскай воласьці; пахован на радзінным цмэнтару ў Новасёлках. Даводзяць да ведама жонка, дзеці, браты і сёстры».

«Пайшоў да Бога адзін з нашых найстарэйшых піанэраў беларускага адраджэньня, пісьменьнік Каганец, — паведамляла газета «Беларускі шлях», якую рэдагаваў паэт і грамадскі дзеяч Алесь Прушынскі (Алесь Гарун). — Жыўшы ў адным з самых глухіх куткоў Беларусі, наш дарагі і паважаны таварыш тварыў свае найлепшыя беларускія песьні, якія цяпер паложаны на музыку. <���…> У творах Каганца адбіваецца тая старасьвецкая Беларусь, атуленая пушчамі, лугамі, абвеяная казкамі мінулых зруйнаваных замчышчаў беларускіх князёў. <���…> Карусь Каганец меў вялікі ўплыў на ўсіх маладых беларускіх пісьменнікаў сваім бязьмежным каханнем да роднага краю, роднай мовы. Ён лічыцца духоўным бацькам усіх прадстаўнікоў беларускага руху. <���…> Маці Беларусь цябе ні забудзе, і твая сьветлая магіла будзе заўсёды красаваць вянкамі, паложанымі тваімі шчырымі братамі па працы і думках…» (Беларускі шлях, 1918, 24 мая).

Магіла Каруся Каганца сцішылася ў былым маёнтку продкаў Кастравіцкіх — Навасёлках, — бліз колішняй каплічкі-ўсыпальні дзядоў-прадзедаў. Усыпальні, якой яшчэ не крануліся рукі тых, «кто был никем». Усыпальні з тоўстай драўлянай столлю, з вузкімі вокнамі ў нізкіх сценах, з якіх яшчэ не пазбівалі партрэты ў дубовых рамах і пліты з вялікімі і скупымі надпісамі:

Michal Kostrowicki Podkomorzy…
1775–1853
Florentyna z Wojnilowiczow
Kostrowicka Podkomorzyna… Mingo
† 1848
Karol Kostrowicki marszalek…
† 1853
Franciska z Janiszewskich Kostrowicka,
1752 – 1783
Fabina z Maszewskich Kostrowicka,
1828–1878

На шостай пліце быў родавы герб…

…А на простым дзірвановым бугорчыку слаўнага нашчадка роду Кастравіцкіх Каруся Каганца доўгі бальшавіцкі час не было нi крыжа, нi нават памятнага знаку. Толькі чырвоным сорамам гарэў на iм куст дзікага шыпшынніку...

У СУПЛЁЦЕ ЛЕГЕНДЫ I ЛЁСУ

Паданне аб якой-небудзь гістарычнай асобе, верагоднае ці выдуманае, называюць легендай. На жаль, у лёсе Каруся Каганца больш легендарнага, бо не было магмасці напоўніцу сцвердзіцца ягонаму таленту. І таму жыццё гэтага чалавека павінна ўспрымацца найперш як нацыянальна-мастацкі покліч, які на світанку змрочнага ХХ стагоддзя зваў да светлай беларускай працы новыя плеяды наступнікаў.

Але творы Каруся Каганца — не толькі гісторыка-літаратурны факт. Яны адкрывалі новыя шляхі развіцця беларускай літаратуры, а іх аўтар стаў своеасаблівым селекцыянерам беларускага мастацтва ХХ ст. Ён зрабіў для беларускай літаратуры амаль тое ж, што ў ХІХ-м для летувіскай — Антанас Баранаўскас. Імкнучыся даказаць палякам, што летувіская мова — не «мужыцкая», што яна мае багаты арсенал выяўленчых сродкаў, апошні напісаў вядомую паэму «Анікшчанскі бор». З многіх вершаў Каруся Каганца можна скласці падобную паэму, якая ў каларытных моўна-выяўленчых фарбах узнаўляе-перадае прыгажосць і веліч прыроды нашага краю.

Жыццёвыя абставіны Каруся Каганца складваліся так, што для «шліфоўкі» напісанага не было ні часу, ні ўмоў. Ён — яскравы прыклад нязбытных магчымасцяў мастака-беларуса. Чытаць Каруся Каганца сёння — нібы чытаць лёс нашага народа: лёс і калекі, і барацьбіта, і адкрывальніка, і вязня, і мастака, і аратая-сейбіта…

А яшчэ легендай па сваім першапачатковым значэнні называлі тое, што магчыма прачытаць, — да прыкладу, старыя надпісы на сівых валунах.

Цяжэй з тым, што згублена, страчана, забыта...

Вялікую колькасць Каганцовых рукапісаў яго жонка, Ганна Канстанцінаўна, пасля смерці мужа перадала Язэпу Лёсіку, які ў свой час шмат што надрукаваў у газеце «Вольная Беларусь», рэдактарам якой быў, у часопісе «Вольны Сьцяг», навукова-літаратурным зборніку «Адраджэньне». Я. Лёсік падрыхтаваў да друку і Каганцоў збор твораў, машынапіс якога бясследна знік у нетрах бальшавіцкіх выдавецтваў. (І толькі праз 61 год пасля смерці Каруся Каганца — у 1979-м — яго далёка не ўсе творы, укладзеныя С. Александровічам, з’явіліся пад адной вокладкай.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Каганец Карусь - Што кажух, то не вата
Каганец Карусь
Каганец Карусь - Бывалы Юр у Менску
Каганец Карусь
Отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...»

Обсуждение, отзывы о книге «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x