• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: folklore / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў. Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага. Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць. Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён з жахам глядзіць на сваё новае аблічча, праводзячы далонню па твары, плячы, грудзі, назе. Твар яго перакрывіўся.

__________

— Нашто вы далі яму сярэдневяковы касцюм беларускага шкаляра? — здзіўляецца цэнзар.

— Таму што ў Беларусь яго. У самы паршывы закутак.

— Да чаго ж паршывы?

— Там занадта многа сталі гаварыць пра Бога.

— Што зробіш? — з павучальным выглядам талмудыста кажа цэнзар. — Там рэлігійныя войны. Сярэдневякоўе прыкрывала маскай рэлігіі барацьбу саслоўяў і нацый.

Старшыня ўз'ярыўся:

- Ідзіце вы са сваім анархізмам ведаеце куды?.. Во ён у мяне дзе сядзіць… На Беларусь! У глуш! У Саратаў!

__________

Выхад з пекла. Глыбокая расколіна, спадзістая з аднаго боку. Па дне яе ідуць да выхаду Рагач і ягоны прыяцель Жупел.

Спыніліся на краі расколіны. Перад імі поле. Грады чэрвеньскіх аблокаў. Ля самага краю расколіны цурчыць крынічка.

— Бывай, Жупел, — сумна кажа Рагач. — Я так і застаўся вінен табе дваццаць чырвоных вугольчыкаў. Адкуль я іх тут вазьму?

— Нічога. Разлічымся. Перад тварам такога няшчасця з другам — ці нам памятаць пра нейкія жалю вартыя пазыкі?

Жупел працягвае Рагачу блакнот:

— Распішыся, што я даставіў цябе.

Рагач распісваецца.

— У цябе ёсць права на пробны цуд, — кажа Жупел. — Вось крыніца.

Рагач глядзіць на вясёлы буркатлівы струменьчык.

— Ссохні, - кажа ён.

Па імгненна прасохлым ложку ручаіны, па вадзе, што ўсмоктваецца ў жвір, паўзе, пераліваючыся маслістай скурай, удаў.

— Ну вось, — кажа Жупел. — Хіба не хараство? Ідзі, брат мой. Табе будзе вельмі цяжка. Зямля ж цвіце. Д'ябал нічога не можа зрабіць.

Яна цвіце.

__________

Жупел глядзіць услед Рагачу, што ідзе ўсё далей і далей па схіле ўзгорка. Вось Рагач памахаў рукой на вяршыні. Знік.

…Рагач ідзе пагоркамі, з якіх далёка-далёка бачны суцэльны кілім лясоў.

Зямля раскошная. Зямля цячэ малаком і мёдам. Дрэвы дастаюць верхавінамі да хмар… У лясной рацэ нястрымна б'е рыба… Лань кінулася ў бок ад сцежкі.

Лес скончыўся. Нагляднае поле, што залацее баркуном, лясы, стромы. І потым лугі, лугі, лугі.

Рагач шырокімі вачыма глядзіць на свет.

Ідзе палявой дарогай фігурка, апранутая ў касцюм шкаляра.

__________

Рагач падыходзіць да весніц вёскі. Весніцы зламаныя: жэрдкі ляжаць на зямлі. Уражвае поўная цішыня: ні голасу, ні сабачага брэху.

Насцярожаны, ён ідзе вёскай. Цішыня.

Крок, яшчэ крок. Яшчэ.

І раптам гук, кароткі, рэзкі! Нешта ляснула на ветры.

…Над дзвярыма хаты ўмацаваны белы жалобны сцяг… Далей яшчэ адзін… Яшчэ… Яшчэ… Рагачу пачынае здавацца, што лопанне сцягаў падобнае на хрыплы і кароткі трубны рык.

Сцягі на ўсіх хатах. Некаторыя ўжо зусім запыленыя: вісяць даўно. Ляпаюць на ветры ў поўнай цішыні сцягі.

І раптам непадалёку пачуўся хрыплы крык, падобны на лямант смяротна параненай жывёлы.

З узгорка Рагач бачыць, як з хаты вываліўся на карачках у двор моцны мужчына сярэдніх год. Ён паўзе, не ў змозе стаць на ногі, вые і ўвесь час апускае галаву ўніз.

Непаразумелы Рагач глядзіць на яго і, урэшце, разумее…

…Чалавек есць траву.

"Голад, — штурханулася ў галаве Рагача кароткае слова. — А казалі "цвіце". Разведка, халера на іх! Дэзінфарматары!.."

Ён сядае і глядзіць на паміраючага.

"Дапамагчы? — думае ён. — Чым? Ды і нельга. Павінен жа я быць д'яблам".

А з двара ўсё яшчэ ляціць выццё, у якім няма ўжо нічога чалавечага.

А потым цiша.

Рагач устае, спускаецца з узгорка і заходзіць у двор.

Прайшоўшы паўз труп, Рагач уваходзіць у хату.

__________

Унутры цёмна. Бычыны пузыр у вокнах ледзь прапускае святло ў хату. Комін печкі пашыраецца, як звон. Пад ім ачаг, некалькі зэдлікаў, пралка.

Пустая міса на стале.

Рагач шарахаецца ўбок, заўважыўшы на іконе ў покуці вялізныя белыя вочы. Ён зусім было кінуўся наўцёкі, але тут чуе ў кутку слабы стогн. Падыходзіць, запальвае трут.

На нізкім ложку, у рыззі, ляжыць, накрытая кажухом, дзяўчына. Рагач углядаецца. Ахае.

Дзяўчына — тая самая, якая з'явілася на экране дзякуючы памылцы мантажора ў пекле.

Яна непрытомная. Падталае аблічча. Вялізныя вачаніцы. Рагач глядзіць і глядзіць на яе.

Заляпаў за акном белы сцяг.

І тады Рагач, страпянуўшыся, асцярожна бярэ дзяўчыну на рукі і нясае да выхаду.

…Праносіць паўз мёртвага… Выносіць на вуліцу… Нясе па сяле, і сцягі ляскаюць яму ў спіну… Настойлівей… Грамчэй… Нясцерпна. Рагач кідаецца бегчы… Роў сцягаў за яго спіной.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ричард Метсон
Кэтлин Гивенс: Легенда
Легенда
Кэтлин Гивенс
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Рекс Стаут
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.