Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: folklore, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.
Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.
Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.
Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
__________

…З клубоў пары выступаюць контуры волатаў-машын. Сатана паказвае на іх:

— Сістэмы катлоў у нас розныя. У гэтай частцы нашай сістэмы размешчаны толькі атамныя катлы. Як бачыце, мы перагналі зямное пекла на 400 год… У секцыях другога плана ў нас стаяць катлы высокага ціску сістэмы Рамзіна. Вельмі рацыянальныя і эфектыўныя… І, аднак, калі б мы цалкам аўтаматызавалі паток апрацоўкі грэшнікаў, - у нас узнікла б пагроза беспрацоўя, а з ёю і небяспека шкодных сацыяльных поглядаў. Таму, поруч з аўтаматыкай у нас існуюць і старыя добрыя катлы з дрывяным ацяпленнем…

…Яны ідуць далей, і вой грэшных длуш праваджае іх.

— А тут цікавы экземпляр. Дыктатар ХХІ стагоддзя. З меркаванняў дзяржнеабходнасці знішчыў тры мільёны суграмадзян.

У катле стаіць па калены чалавек гнюснага аблічча.

— Чаму вар толькі да каленяў? — здзівіўся марсіянін.

— Што вы. Таго вы не ўбачыце. Гэты тып стаіць у яго на плячах. Ён быў пры ім фаварытам, спрытняга.

__________

Вялікі светлы пакой. Рады парт. За імі моладзь.

— А гэта нашы кветкі жыцця, — усміхаецца Сатана, — глядзіце, якія нізкалобыя… Уцеха!

— Які ж гэта ў вас урок, любыя дзеці? — пытае марсіянін.

— Ветхі Запавет, — адказвае стараннае д'ябляня.

— А што ж было спачатку, дзеткі?

— Спачатку быў агонь, — выпальвае стараннае.

— Гут, гут, — кажа марсіянін.

Кінуты кімсьці камяк жаванай паперы трапляе яму ў вока.

— Ці не праўда, міла, — кажа марсіянін, зачыняючы дзверы ў клас. — Скажу вам па сакрэту, вельмі мілыя дзеці. Годная змена старому пакаленню.

— Так. Але часам і яны збіваюцца з толку… Цьмяныя позывы да гэтага агіднага дабра… Вось і сёння…

__________

Па калідоры варта вядзе Рагача. Рагач вырываецца.

__________

— Ал-ле, — кажа марсіянін, — выслухаў вас, і страшна стала за будучыню.

Дрэнна ўсё гэта.

__________

Пакой, устаўлены рэтортамі, колбамі і спіртоўкамі.

— А тут у нас лабараторыя, — кажа Сатана. — Мы вырошчваем у булёне ўсё, аж да венерычных захворванняў і поліяміэліту.

— Колькі ж вам патрэбна марскіх свінак? І дзе вы іх трымаеце?

— На зямлі, - адказвае Сатана. — Яны на падножным корме. Гэта танней.

Сатана спыняе гасцей каля галавастай істоты ў халаце.

— Гэта наш гонар, — кажа ён. — Толькі што прыдумаў вірусны грып, а зараз працуе над стойкімі формамі праменнай хваробы… Каб абавязкова быў лятальны вынік.

Марсіянін з памяркоўным ухваленнем дакранаецца да пляча істоты.

— Геніяльнасць — рэдкая штука, шаноўны. Скажыце, з якога часу вы ў пекле?

— Толькі дваццаць год. Пасля смерці.

— Як? — здзівіўся марсіянін.

— Я былы прафесар кракаўскага Ягелонскага універсітэта, — усміхаецца істота.

Сатана тлумачыць збітаму з панталыку марсіяніну:

— Справа ў тым, што ў навуковым сектары ў нас працуюць людзі. Яны не такія скрупулёзна-далікатныя.

— Гм, што ж вас, шаноўны, прымушае прыдумваць усё гэта?

— Святое полымя дапытлівасці, ваша сясь, — выцягваецца прафесар.

— О-о, прыма, прыма! Вазьміце чырвонец на тытунь.

__________

Сатана паказвае вялізную залу з арганам:

— Тут выконваюцца лепшыя творы светавой музыкі.

— Што сёння?

— "У пячоры горнага караля" і "Ноч на Лысай гары".

Марсіянін закатвае вочы.

— О музыка! Музыка душ і сфер!.. І ўявіце сабе, што на зямлі яшчэ няма Мусаргскага!

І шэптам, саромячыся, пытае ў Сатаны:

— А дзе ў вас джаз?

— Унізе. У катлах.

__________

Круглая аўдыторыя амфітэатрам уходзіць з-пад ног.

— А гэта наш светач, — кажа Сатана. — Універсітэт імя Марціна Лютэра. Выкладаюць лепшыя сілы Сарбоны і Мінскага універсітэта. Першых узялі сюды за веру, другіх — за бязбожжа… Мы якраз на лекцыі па светавой літаратуры.

— Дык вось, — чуцен голас выкладача, — сёння мы з вамі прыступаем да разбору парочнага і антыгуманнага твора Гётэ "Фаўст", у якім у скажоным выглядзе падаецца станоўчы вобраз Мефістофеля.

За Сатаною і дэлегацыяй зачыніліся дзверы.

Марсіянін уздыхае:

— Сапраўды шчаслівыя яны, жывучы пад вашым мудрым кпраўніцтвам, геноссе.

— Патрошку, — скромнічае Сатана, — патрошку.

__________

- І, нарэшце, тое-сёе з цікавага, — кажа Сатана. — Міжцэнтр нашай законнасці. Суд. Вярхоўны суд.

— Што тут сёння?

— Судзяць таго ідыёта, што збавіў ціск пад катлом. Папрысутнічаем?

— Абавязкова.

__________

Доўгая, казённага выгляду зала. Над галовамі суддзяў статуя Феміды, якая падглядае адным вокам з-пад павязкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Рекс Стаут
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Кэтлин Гивенс - Легенда
Кэтлин Гивенс
Кэтлин Гивенс
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ричард Метсон
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x