Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: folklore, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.
Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.
Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.
Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І потым на ўсё гэта ляціць агонь.

Статуі разбіваюць ломам і кідаюць кавалкі ў яму для гашэння вапны.

Нехта, рагочучы, страляе з самастрэла ў старую фрэску — ляціць атынкоўка. І ў зале таксама паступова нарастае рогат.

— Гэта ўваходзіць таксама і ў вашы абавязкі, Рагач, — кажа суддзя, — але галоўнае не ў гэтым. Пакуль у свеце ёсць прыгажосць, асабліва прыгажосць жанчын, нам і лягчэй і цяжэй працаваць. Лягчэй, калі жанчына зменлівая, цяжэй — калі яна чыстая, калі яна… э-м-м… кахае.

— Я пастараюся зразумець, — кажа Рагач.

— Старайся абапірацца на першых.

— Добра.

— За вамі будуць сачыць, — кажа суддзя.

— Як пазнаю?

— Пазнаеце. Яны будуць па-за часам… Дык вось, жанчыны.

На экране ўзнікае вялізная змрочная зала. Паміж калонамі ледзь могуць прайсці два чалавекі. І са змроку ідзе на Рагача цёмнавалосая жанчына сярэдніх год. Вочы вялікія, шэрыя. Нос прамы. Пачуццёва-пажадлівы рот з прыпухлымі вуснамі скажоны жорсткай складкай. Гэта каралева Агата.

— Яна можа быць вашай апорай, — кажа суддзя.

Усе з некаторым жахам глядзяць на аблічча жанчыны: не вельмі прыкметнае, але чымсьці ўладна прыцягваючае да сябе… І раптам экран заміргаў. Замест залы палаца на ім цёмная пушча, папараць, пранізаная сонцам, і… тое самае аблічча. Толькі на гэты раз велікаваты рот усміхаецца, а вочы, падобныя на вочы лясной лані, глядзяць даверліва і безабаронна. А вакол пушча і цішыня.

Рагач апусціў вочы.

А Сатана паварочваецца назад і гарлапаніць у будку:

— Гэй, механік, што там за свінства? Горш, чым у кінатэатры "Расія".

— У мантажнай наблыталі, - адказвае механік. — Падклеілі розныя стужкі. Вельмі ж падобныя.

— Я вас пашлю ў ніжні ярус. Далей ад топак.

— Вінаваты.

Экран пагас.

— Дык вось, учыняй зло, Рагач, — кажа суддзя. — Табе даюць права на адно дзіва ў дзень… Баяцца ж ты будзеш трох рэчаў.

— Якіх?

— Бойся папоў, бо яны праклінаюць нас. Бойся чумы, якую мы даем табе для жаху, бо яна можа, як кожнага смяротнага, знішчыць цябе, пазбавіць магчымасці загладзіць свае грахі…

— Пан суддзя, — перабівае Рагач, — у мяне з'явілася літара "ч" на запясці.

— Гэта — каб ты памятаў пра чуму і ўцякаў ад яе… Бо калі ты схопіш заразу, ты навекі будзеш кінуты ў ніжні ярус з яго адвечным холадам.

— Чаго ж я яшчэ буду баяцца?

— Знака змяі, што кусае сябе за хвост. Ты не зможаш прайсці праз яго, як ніхто не зможа прайсці праз вечнасць і бясконцасць.

Рагач устае:

— Я дзякую суду…

— Чакай, — кажа суддзя. — Яшчэ адно. Ты не зможаш плакаць, таму што плачуць толькі людзі са сваімі вартымі жалю нягодамі. А калі б плакалі чэрці — пекла захлынулася б… Ідзі, мой сын… Запамятай, згодна даных разведкі, зямля цвіце. Што б мы ні рабілі — яна цвіце. Аб гэтым пішуць усе зямныя газеты… Нават з Амерыкі. Пастарайся знішчыць гэта.

__________

Цэнзарны камітэт Яго Вялікасці Сатаны. Паліцы са справамі. У крэсле за сталом сядзіць старшыня камітэта, падпісваючы справы, якія падае яму цэнзар.

— А гэта што?

— Калі ласка, паглядзіце.

— Гм… "Боская камедыя". Што ж, ідэя нядрэнная. Час, час выставіць усё гэта ў камічным святле. І даўно трэба праславіць пекла. А чаму не на беларускай мове?

— Пакуль што яшчэ не ўдасужыліся перакласці.

Старшыня камітэта раскрывае фаліянт. Чытае:

"Древней меня лишь вечные созданья…"

— Гм, стыль нічога.

"Там вьется в узел каждый сук ползущий,

Там нет плодов и яд в шипах древес".

— А ён не без здольнасцяў.

— Точна так.

"Помысли, мог ли я невлажным глазом

Взирать вблизи на образ наш земной,

Так свернутый, что плач очей печальный

Меж ягодиц струился бороздой".

— Чароўна! З вялікім талентам, малады чалавек!

— На жаль, ён пасля гэтай цудоўнай кнігі напіша "Рай".

— Кепска, — спахмурнеў старшыня. — Заўсёды гэтыя паэты пад канец грукаюць дзвярыма. Ну, усё адно… Пашліце гэтага боя нараджацца ў Фларэнцыю. Гэтыя італьянкі… Трэба ж, каб у іх нарэшце наступіў Рэнесанс.

— Яшчэ справа Рагача. Цэнзуры прапанавалі даць яму вонкавы выгляд.

— Божа, што мы, модны магазін?

— Загад Сатаны. Наша анархісцкая фракцыя пратэставала супраць такога ціску на цэнзуру, але дарэмна…

— Дайце яму самую прыгожую морду, якая толькі магчымая на гэтай зямлі…

— На пякельны густ гэта проста пачварна.

— Ну і няхай.

__________

Рагач стаіць перад люстрай. І вось паступова бялее яго аблічча. Чорная поўсць валасоў ператвараецца ў хвалісты залаты лён. Зубы стаюць роўнымі. Вочы — вялікімі і сінімі. Выпростваецца і робіцца стройнай, як таполька, постаць… Вось на ім ужо ўбор вандроўнага шкаляра: шырокая ў плячах і вузкая ў таліі куртка з разрэзамі на рукавах, берэт, кінжальчык пры поясе, туга абцягнутыя чулкамі ногі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Сівая легенда
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x