Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: folklore, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.
Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.
Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.
Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цяпер ва ўсім горадзе хапаюць мяцежнікаў. І калі вы — сэрца горада, дык я вырвала гэта сэрца. Вось гэтай рукой. Бруднае сэрца! Няшчасны горад!

— Хапаюць?! — пытае старшыня.

— Вядома. І вам цяпер будзе лягчэй паміраць. Вы ж звабілі іх сюды надзеямі. У вас ёсць добрае імя… А вашы жонкі падзякуюць Богу.

Старшыня глуха, без слёз, зарыдаў.

Рогач, здаецца, зразумеў нешта. Падыходзіць. Яна ўся пацягнулася да яго.

— Пацалуй мяне… Тут. Перад імі.

— Я зразумеў, - кажа Рогач. — Ты, што не ведаеш жаданняў. Ты ўсё жыццё даводзіла, што ты як астатнія жанчыны… Брыда!

Абражаная, яна выпростваецца:

— Ты міжвольна сказаў нешта падобнае на праўду. Але цябе я не адпушчу. Ты мой. І потым, куды ты пойдзеш ад мяне?

Рогач пакутліва спрабуе ўспомніць нешта… Стук сякеры… Лясны шум…

— Але, — выдыхае ён. — Нейкая сіла прымушае мяне. Ты — быццам памяць аб чымсьці… Але я… пагарджаю сабой.

Ён рэзка паварочваецца і ўходзіць.

__________

Ён ідзе дваром, міма вежы.

— Рогач, — ціха гучыць за спіной.

Ён не чуе. І раптам нешта прымушае яго замерці.

І каралева за яго спіной, наводдаль, таксама замерла.

У акне вежы агеньчык. А з акна ціха даносіцца дурненькая песня, усяго некалькі нот:

Такі жыве ён у нетрах,
У шапцы чырвонай, як кроў,
Кінжаламі і нажамі
Ўвешаны да зубоў.
А там, ля старой хаціны,
З сівінкаю на лістках
Маркоціцца ружа, садовая ружа
Ў халодных росах-слязах.

— Успомніў! Успомніў!

Ён кідаецца да дзвярэй вежы.

— Цуд! Цуд гэтага дня! Зламай замок!

І нібы ўдар гонга. Рогач адхіснуўся.

На замку знак: змяя, што кусае сябе за хвост.

— Вечнасць! — шэпча ён.

І адчайна, усім целам, пачынае ламіцца ў дзверы:

— Дубраўка! Дубраўка! Дубраўка!!!

__________

Ноч. Турэмная камера. Дубраўка ў белым падраным сялянскім уборы сядзіць на камені ля сцяны. Прама, насупроць яе, — цёмная ніша.

Дзяўчына ўзнімае галаву: ёй паказаўся ў цемры нішы нейкі рух.

— Хто там?

Ляснула заслонка ліхтара: скупое святло асвяціла падзямелле. У нішы сядзіць каралева Агата, прамая, з бясстрасна-суровым тварам.

— Каралева?

— Але. Я стану гаварыць з табой аб адным чалавеку…

— Я ведаю. Мне аб ім свісцелі птушкі. Таму я і спявала.

Двайнікі сядзяць друг супраць друга, белая і чорная, спакойная і няўпэўненая, пры ўсёй уладнасці.

— Пакінь яго, — хрыпла кажа Агата. — Не мучай яго. Яму няма дарогі адсюль.

— Ён мой муж, — усміхаючыся, кажа Дубраўка.

— Гэты муж цалаваў мяне. У яго пяшчотныя моцныя рукі. Ён смешна ўздыхае ў сне. Я ведаю аб ім ўсё.

— У яго аднялі памяць. Ён не грэшны перада мной.

— Але ты аддасі яго мне, — уладна, але з ценем малення кажа Агата.

— Нашто?

Каралева рашылася на нешта:

— Усё жыццё мне былі прыкрымі мужчыны. Іхнія рукі, іхнія вочы, тое, як яны дакранаюцца да тваіх кос… Нават самыя пяшчотныя, якія бязважка цалуюць у вочы. Я ўсё жыццё цярпела пакуту… не кахаючы. І я помсціла ім… нават лепшым. І вось — ён… Ува мне як заззяла нешта. Адступіся, без яго я горшая за апошнюю жабрачку.

— Мне шкада цябе… Але я таксама.

Каралева кінулася ўперад. Упала на калені:

— Я любліла парфіру. Любіла зло. Вышэй за ўсё… Слухай, застанься замест мяне. Я апрану тваё рыззё, пайду з ім… Далёка, за маскоўскі рубеж, у багатую Індыю, яшчэ далей.

Маўчанне.

— Нюхаць гэты смурод? Пэцкацца аб бруд парфіры?

Агата выпрамілася.

— Тады цябе адвядуць на край маёй зямлі і ўтопяць у святым возеры. Каб не мог дастаць. Нават дзівосамі д'ябла.

— Чым?

— Ён жа д'ябал. Ты не ведала?

Бязмернае здзіўленне на твары Дубраўкі змяняецца спакоем.

— Няхай, — горка кажа яна.

— Д'ябал…

— Няма Бога. Але няхай яго ўратуе зямля, вялікая, цёплая, мая, тая, што прыліпае да ног аратая.

Каралева ўдарае ў гонг. П'янда вырастае поруч з ёй.

— Забяры яе. У возера.

П'янда схіляецца да яе ног.

__________

Апачывальня. Каралева сядзіць на ложку. Рогач кідаецца перад ёю з кута ў кут: скачуць доўгія цені.

— Дзе?

Агата спакойная.

— Яе пакаралі смерцю. Гадзіну таму.

__________

Уначы ляціць пад аховай варты вазок. Ляціць міма касцёла… Ляціць алеяй саду. П'янда скача поруч з вазком. Некалькі коннікаў ценямі стаяць на дарозе.

— Стой!

П'янда хапаецца за меч.

— Пачакай. Гэта я, гаспадар Іван.

— А-а. Што такое?

Побач з гаспадаром Іванам — гаспадыня Аглая.

— Магнаты вырашылі канчаць, — кажа Іван. — Яна знюхалася з гэтай бязроднай сволаччу, і ёй не патрэбен ніхто. А рука Рагінскага — свінец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Сівая легенда
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x