Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: folklore, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.
Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.
Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.
Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па вадзе бяжыць жук-плывунец. Нырнуў і лёг на спіну. Песціцца.

— Добра табе? — пытае Рогач. — А мне брыдка.

Жук спалохана кінуўся ўбок. Гэта таму, што на тым самым месцы ўзнік П'янда, што сядзіць на вадзе. Поруч з ім тэлевізар.

— Дарэмна пакутуеш, — кажа П'янда. — Ты багаты. Уся ўлада твая. Ты кахаеш.

— Што мне ў гэтым… Я няшчасны, я забыў нешта важлівае… Я б пайшоў… з ёю…

— А як жа выкупленне? Пекла? Зло?

— Не хачу… Не хачу…

— Дурны, табе ўжо няма звароту.

— Чаму?

— Не ведаеш, да чаго прывялі твае дзеянні? Вайна? Чутка аб сканчэнні свету?

— Не.

— Да нечуванага падзення… Усе жывуць адным днём… Глядзі.

…На экране тэлевізара кампанія юнцоў кідае дам дагары нагамі, вырабляючы нябачаныя антраша.

— Глядзі. Ты нарадзіў ханжаства.

…На экране дзверы з надпісам: "Грамадства паборнікаў цвярозасці". Яны адчыняюцца. За дзвярыма сталы, качаюцца паражаныя ў бітве з Бахусам. Дзікая агіднасць. Карчма.

— А гэта твая будучыня! Глядзі!

…Па руінах горада асцярожна ступаюць паміж трупаў коні. Рогач увесь акрываўлены, з нечалавеча-злосным тварам, кідае целаахоўніку:

— Падвяжы майму каню хвост, ён запэцкае яго ў крыві гэтай сволачы.

— Глядзі. Гэта тваё сучаснае.

…На плошчы памост. Антон Шыбень, звязаны, стаіць каля плахі:

— Даруйце, людзі. Слаба замахнуўся…

Кат узмахнуў мячом.

…Згас экран.

— Выключы, — кажа Рогач. — Гэта не я! Мяне падманулі.

— Хто разбярэцца? Падумай.

П'янда знік.

…Каралева падыходзіць да памоста. Лягла поруч з Рогачам.

— Што ты сумны… любы?

Яна нечувана пяшчотная. Гладзіць валасы Рогача.

— Што ты сумны… любы? Хто цябе засмуціў? П'янда? Падкова? Хто?

Ён маўчыць.

— Ён, — кажа яна. — П'янда. Дурны, мы можам іх убраць. Якраз прыйшлі людзі, якія зробяць гэта.

Яна ўдарыла ў маленькі гонг.

— Пацалуй мяне, пакуль яны прыйдуць.

Ён абдымае яе:

— Адна ты ў мяне.

…Два цэхавых старшыні стаяць перад памостам.

— Мы, старшыні цэхаў, прапануем: П'янда і Падкова абрыдлі народу.

Гэта яны пачалі караць смерцю. Гэта яны паднялі "справу веру" на сусветным саборы. Мы можам узняць супраць іх цэхі.

Каралева затоена ўсміхаецца.

— Што ж, гэта нядрэнна… прыстрашыць. Прымусіць адысці ад двара.

— Не прыстрашыць, — кажа другі. — Убраць.

У каралевы сурова здрыганулiся бровы. Але адразу ж на вуснах расцвiла ласкавая ўсмешка.

— Вядома. Я дазваляю. Хай стануць на чале самыя рашучыя. Падымайцеся народ.

— Вы анёл, — кажа першы.

…Старшыні пайшлі.

— Што ты задумала? — глядзіць на каралеву Рогач.

— Нічога. Абдымі мяне… Аб чым ты думаеш?

— Думаю аб тым, што нам трэба ў сталіцу.

— Нашто?

— Наш сын застаўся там. Побач з П'яндай.

__________

У вялізнай змрочнай зале Рогач падымае на рукі прынца.

— Здароў… Здароў.

Ён выняў з кішэні вялікага ледзянцовага пеўня. Дае хлопчыку.

— Я ніколі не еў такога.

— Гэта ядуць дзеці бедных людзей… Рэдка.

— Яму нельга гэтага, — кажа Агата.

Хлопчык трасянуў валосікамі.

— Хачу тое, што ядуць дзеці бедных… Рэдка.

— Добра, — згаджаецца маці. — Што трэба сказаць?

— Дай яшчэ, — кажа хлопчык.

Рогач смяецца.

- Ідзі, - кажа Рогач Агаце, — пакінь мужчын адных.

Яна пайшла… Рогач нясе дзіцёнка ў калідор, што сумежны з залай.

— Як ты жыў без нас?

— Добра… А што такое бедныя людзі?

Рогач задумаўся. Няясна ўзніклі перад вачыма сцягі, курган з капцом… Ён правёў далонню па вачах.

— Ты нешта забыў?

— Так. І даўно не магу ўспомніць.

— Я рад, што ты мой бацька. Ты лепшы за іх усіх. Давай я пакажу табе сваіх звяроў. Глядзі…

У нішы стаіць карова з пазалочанымі рагамі. Яна цяжка замыкала.

— Маці адабрала ў яе цяля, — уздыхнуў прынц. — Я часам думаю пасля такога, што маці зусім не такая добрая.

Яны ідуць далей. Убачыўшы хлопчыка, падняў лабастую галаву, заматляў хвастом вялізны, з цяля, сенбернар.

— У яго яна адабрала свабоду. Калі-нікалі ўначы я адпускаю яго.

— А мяне адпусціць няма каму, — кажа Рогач.

— Ты будзеш любіць мяне?

— Вельмі. Хто яшчэ застаўся ў мяне на зямлі.

__________

У завулку, што выходзіць на плошчу, намаляваная на сценцы фрэска: дух цемры, які раздзірае грэшнікаў. Міма праязджае кавалькада: Рогач, каралева, П'янда, гаспадар Іван.

Рогач адстаў, схіліўся перад фрэскай.

— Сатана, вялікі веранастаўнік, ратуй мяне ад іх, яны згадзілі ва мне душу.

Паўза.

— Маўчыш?

— Кароль! — крычаць з працэсіі. — Хутчэй! Нас чакаюць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Сівая легенда
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x