Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: folklore, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.
Легенда аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы, забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.
Легенда аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.
Легенда аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У голасе Пятра прарывалася сухое рыданне.

— Чарада змяншалася, але затое яна мацнела духам… І калі воўк дажэр апошнюю авечку, ён аблізнуўся і сказаў: "Як многа карысці прыносіць мудрым байка аб райскай канюшыне".

Натоўп маўчыць. Потым нехта, крактануўшы, бярэцца за доўбню. І раптам гук рога праносіцца над галовамі. Усе павярнуліся. У перспектыве плошчы калона салдат. З тупатам яны рушаць на натоўп, які адступае ў вуліцу.

__________

На дзвярах надпіс: "Дэйноўскі пасольскі двор". Гаспадар Іван з грукатам адчыняе дзверы нагой.

За ім, грукаючы зброяй, ідуць П'янда, Рогач, яшчэ некалькі чалавек.

…Увайшлі ў залу прыёмаў. Іх сустракае, нізка кланяючыся, пасол:

— Дарагія госці, калі ласка… Які гонар!

Ён яўна напалоханы. Падпіты Іван рухаецца проста на яго.

— Крэсла!

— Крэслы дарагім гасцям!

Усе расселіся. Гаспадар, разваліўшыся ў крэсле, кладзе ногі на скрыню з вярыцельнымі граматамі.

— Вы нарвецеся на ультыматум, — кажа ён. — Вашы салдаты нападаюць на мяжы на нашых.

— У нас няма салдат на мяжы. Мы іх адвялі, каб не раздражняць вашых мужных воінаў.

— Гм… гм… вашы канакрады ўгналі ў нас табун коней.

— Наадварот, калі дазволіце заўважыць, мы прыгналі вам у падарунак тры табуны.

Усе сядзяць прыгнечаныя. Пасол рассыпаецца дробным макам. Рогачу брыдка.

— Кінь, Падкова, — кажа ён. — Сорамна.

— Чаго яшчэ сорамна? Хіба з такімі малпамі можа быць сорамна? Яны думаюць напасці на нас…

— Так точна… Гэта вы праўдзіва мелі ласку заўважыць наконт малпаў. Хе-хе.

Правакацыя яўная не ўдаецца. П'янда ўсміхаецца. Гаварыць няма аб чым. Іван Падкова мацае наборную дошку стала.

— А гэта што?

— Слановая косць, вашаства.

І тут гаспадар знайшоўся. Вочы яго налілія крывёю. Ён знайшоў падставу. Ён гарлапаніць:

— Ага-а, сволачы! Слана замучылі! Ужо мы вам!

— Гэта не мы, гэта негры, — спрабуе выправіць становішча пасол.

— Ні-чо-га, і да неграў дабярэмся! Ах, сволачы! Слана! Добрага!

Ён з грукатам устае і кідае на стол меч.

__________

І адразу ўдар звона балотнай царквы.

Драўляная, маленькая, яна стаіць сярод бязмежных чорных тарфяных балот. Коннік з "вогненнай віцай" у руцэ заскакаў ля цвінтара.

— Вайна! Набат!

Ён ляціць далей.

Стогнучы ўдар звона…

Рэдкія пасмы туману паўзуць па роўнядзі тарфяніку…

…да сяла, што стаіць на адхоне.

Абадраныя стрэхі. Дзіч.

І адразу ўзмывае ў неба страшная, на самых вышэйшых нотах, падобная на лямант песня:

А ўжо ж бяроза завіваецца,
Кароль на вайну сабіраецца.

Грукаюць дзверы. Ад хат, угору па адхоне, ідуць мужыкі з косамі і доўбнямі на плячах: рэдкія белыя кропкі на чорным торфе. Нахіленымі здаюцца на касагоры іхнiя постаці.

Галосіць баба, як ваўчыха, задзёршы галаву:

А ў каго сыны ёсць, дык высылайце,
А ў каго няма, дык хоць наймайце.

Мужыкі адрываюць ад сябе баб.

Разяўленыя, лямантуючыя бабскія раты… Візантыйскія, без слёз, вочы. На мяжы голасу, страшная, гучыць над тарфянікамі песня-галашэнне:

Загаласіла ўдовачка:
"Бед-на-я ма-а-я ты галовачка!!!"

Удар звона, як стогн… Хата на адзіноце… Белавалосы, зусім яшчэ малады гаспадар выходзіць з яе, развітваючыся з жонкай.

…Туманная вялізная постаць баявога дудара ўзнікае над імі. Ён раздзьмухвае мяхі, сурова глядзяць вочы, вузкія вусны вядуць баявую песню. Постаць валыншчыка то з'яўляецца, то знікае там, дзе гэта трэба.

Сцягі лунаюць драпежна, крылата,
Трубы завуць людзей на вайну:
Ў замку кароль апранае латы,
Янка цалуе ў хаце жану.

Адарваўшыся ад жанчыны, ідзе ўсё далей да хаты чалавек з віламі на плячы… Ідзе па касагоры… Міма вярбы, што сцелецца па ветры… Міма жытняга поля, па якому бягуць хвалі.

Ў шлях караля праваджае слава,
Музыка, спевы, царкоўны звон.
Яму ўздагонку ўздыхаюць твары,
Жыта, што болей не скосіць ён.

…Грае дудар, стоячы на ўзгорку, над полем сражэння. І мы бачым усё, аб чым ён спявае. Бачым і Рогача, што размахвае мячом на кургане. А ўнізе паталочаны верас і смерць.

Б'юцца палкі пад гром барабанаў,
Проста пад коньмі душаць і б'юць,
Кветкі таўкуць на мядовай паляне,
Ў верас людскія трупы кладуць.
Меч каралеўскі да неба ўзняты,
Ззаду дрыжыць над крутым курганом:
Неба! Радзіма! Валі, рабяты!
За каралеву! Сякерай! Друком!

Дэйноўцы з мужнасцю адчаю прарвалі цэнтр. Ірвуцца да шатра Рогача. Грае дудар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Сівая легенда
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны»

Обсуждение, отзывы о книге «Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x