Іван Чарота - Ні на небе, ні на зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чарота - Ні на небе, ні на зямлі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ні на небе, ні на зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ні на небе, ні на зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ні на небе, ні на зямлі» – зборнік, у якім прадстаўлены ўзоры казачнай творчасці ўсяго славянскага свету. Кніга разлічана як на дзяцей, так і на дарослых чытачоў, паколькі дагэтуль аналагічнага выдання на беларускай мове не было.

Ні на небе, ні на зямлі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ні на небе, ні на зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыемнага і карыснага табе, мой дружа, чытання!

Іван Чарота

Верыцца, што ва ўсіх славянскіх народаў хапае розуму і сілы на тое, каб захоўваць і ўмацоўваць калі не братэрскія, то хоць сваяцкія адносіны.

Беларускія

Лёгкі хлеб

Шчыраваў на сенажаці касец. Змарыўшыся, ён прысеў у цянёк адпачыць ды падсілкавацца. Развязаў торбачку, дастаў свой сціплы харч і пачаў есці. А тут выходзіць з лесу галодны воўк і бачыць пад кустом чалавека, які са смакам жуе. Воўк да яго:

– Што ясі, чалавеча?

– Хлеб, – адказвае той.

– А ён смачны?

– Пэўна што смачны!

– Дай мне пакаштаваць.

– Калі ласка! – не пашкадаваў кавалка хлеба касец.

Ваўку хлеб вельмі спадабаўся. Вось ён і кажа:

– Смаката! Я б кожны дзень хлеб еў. Але дзе ж мне яго даставаць?! Можа, што параіш, чалавеча?

– Добра, – згадзіўся касец, – калі хочаш, навучу, дзе і як хлеб здабываць.

І пачаў вучыць:

– Перш-наперш трэба зямлю ўзараць…

– І будзе хлеб? – нецярпліва пытаецца воўк.

– Ды пачакай, браце! Пасля гэтага трэба зямлю забаранаваць…

– І можна будзе хлеб есці? – завіляў хвастом воўк.

– Не адразу. Спачатку трэба пасеяць жыта…

– І тады ўжо будзе хлеб? – аблізнуўся воўк.

– Таксама яшчэ не. Трэба дачакацца, пакуль жыта ўзыдзе, пасля гэтага зімовыя маразы вытрывае, тады з вясны зноў у рост пойдзе, а ўлетку закрасуе, потым пачнуць налівацца зярняты, затым яны даспеюць…

– Во-о-х, – уздыхнуў воўк, – гэта ж так доўга чакаць! Але тады ўжо я наемся хлеба ўволю!

– Не, тады яшчэ не наясіся! – удакладніў касец. – Спелае жыта патрэбна зжаць, у снапы звязаць, а снапы ў бабкі паставіць, каб вецер іх правеяў і сонейка добра высушыла, пасля гэтага звезці на ток…

– І можна ўжо хлеб есці?

– Які ж ты нецярплівы! Спярша трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяхі сабраць, мяхі ў млын завезці, ды мукі намалоць…

І ўсё Ды не ўсё Муку трэба замясіць у дзяжы і дачакацца пакуль цеста - фото 1

– І ўсё?

– Ды не ўсё… Муку трэба замясіць у дзяжы і дачакацца, пакуль цеста ўзыдзе, потым яго ў напаленую печ пасадзіць…

– І спячэцца хлеб?

– Так, спячэцца хлеб. Тады зможаш яго наесціся, – падагуліў касец навуку.

Воўк задумаўся, пачухаў патыліцу і прыйшоў да высновы:

– Не! Гэта, чалавеча, занадта марудна і цяжка. Ты лепш парай мне, як здабываць яду лягчэй.

– Ну, калі не хочаш есці хлеб цяжкі, – разважыў касец, – магу параіць, дзе знайсці лёгкага. Бяжы на выган, там конь пасецца.

Пабег воўк на выган, убачыў каня і кажа:

– Конь! Я цябе з’ем.

– Што ж, – не стаў пярэчыць яму конь, – можаш есці; толькі спачатку падковы здымі з маіх ног, а то яшчэ зубы паламаеш аб іх.

– І то праўда, – згадзіўся воўк. Нахіліўся ён падковы здымаць, а конь як лясне яму капытом па зубах…

Тройчы праз галаву перакуліўся воўк ды ходу.

Прыбег ён да рэчкі. А там на беразе гусі пасуцца.

«Ці не з’есці мне іх?» – падумаў шэры і кажа:

– Гусі! Я вас з’ем.

– Што ж, – не сталі пярэчыць яму гусі, – можаш есці; толькі перад смерцю зрабі нам адну паслугу.

– Якую? – пытаецца воўк.

– Заспявай нам што-небудзь, а мы паслухаем.

– Гэта можна. Спяваць я мастак!

Сеўшы на купіну, воўк задраў галаву і давай выць. А гусі шуг-шуг-шуг крыламі – узняліся і па-а-а-ляцелі!

Злез воўк з купіны, правёў гусей ласым паглядам і пайшоў далей ні з чым.

Ідзе ён ды лае сябе апошнімі словамі: «Ай, які ж я дурань! Нашто было згаджацца спяваць гусям? Ну, калі цяпер сустрэну каго-небудзь – з’ем адразу!»

Толькі ён так падумаў, бачыць – ідзе па дарозе старэнькі дзядок. Воўк шусь да яго:

– Дзед! Я цябе з’ем!

– Што ж, – не стаў пярэчыць дзядок, – можаш з’есці; толькі чаго спяшацца, давай яшчэ табакі панюхаем.

– А яна смачная?

– Паспытай, будзеш ведаць.

– Давай!

Дастаў дзед з кішэні капшук з табакаю, сам панюхаў і ваўку даў.

Воўк нюхнуў з усёй сілы і амаль поўны капшук табакі ўдыхнуў у сябе. Свет белы за слязьмі перастаў ён бачыць ды яшчэ пачаў чыхаць на ўвесь лес. І так з гадзіну чыхаў, пакуль усю табаку не вычхаў. Калі ж у рэшце рэшт агледзеўся, то дзеда ўжо і след прастыў.

Пасунуўся воўк далей і ўбачыў на лузе атару авечак, а непадалёку пастуха, які спіць. Нагледзеў воўк у атары самага большага барана, схапіў яго і кажа:

– Баран! Я цябе з’ем.

– Што ж, – не стаў пярэчыць баран, – можаш з’есці; відаць, такая мая доля; ды каб доўга не мучыцца мне, а табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косьці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на пагорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ні на небе, ні на зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ні на небе, ні на зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ні на небе, ні на зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Ні на небе, ні на зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x