Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1971, Издательство: Беларусь, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здалёку даляталі страшэнны лямант і віск, — гэта Артамон і Бураціна, відаць, дорага прадавалі сваё жыццё.

— Баюся, баюся! — паўтарала Мальвіна і лісточкам лопуху ў роспачы закрывала мокры твар.

П'еро спрабаваў суцешыць яе вершамі:

Мы на купінцы сядзім

І на кветачкі глядзім,

Жоўтыя, бліскучыя,

Да чаго ж пахучыя.

Будзем жыць мы лета

На купінцы гэтай,

Жыць адны мы будзем —

На здзіўленне людзям…

Мальвіна затупала на яго нагамі:

— Вы мне абрыдлі, абрыдлі, хлопчык!.. Сарвіце свежы лопух, — хіба ж не бачыце — гэты ўвесь прамок і ўвесь на дзірках.

Раптам шум і віск удалечыні заціхлі. Мальвіна павольна пляснула рукамі:

— Артамон і Бураціна загінулі…

І кінулася тварам на купіну, у зялёны мох.

П'еро бесталкова затупаў каля яе. Вецер ціха пасвістваў мяцёлкамі чароту.

Нарэшце пачуліся крокі. Бясспрэчна, гэта ішоў Карабас Барабас, каб груба схапіць і засунуць у свае бяздонныя кішэні Мальвіну і П'еро. Чарот расхінуўся, — і з'явіўся Бураціна: нос — тырчком, рот да вушэй. За ім накульгваў падрапаны Артамон з двума клункамі цераз спіну…

— Бач ты іх — захацелі са мной біцца! — сказаў Бураціна, не звяртаючы ўвагі на радасць Мальвіны і П'еро. — Што мне кот, што мне лісіца, што мне паліцэйскія сабакі, што мне сам Карабас Барабас — цьфу! Дзяўчынка, узлазь на сабаку, хлапчук, трымайся за хвост. Пайшлі…

І ён мужна пакрочыў па купінах, локцямі рассоўваючы чарот, — вакол возера на той бок…

Мальвіна і П'еро не адважыліся нават спытаць яго, чым закончыўся бой з паліцэйскімі сабакамі і чаму за імі не гоніцца Карабас Барабас.

Калі дабраліся да таго берага возера, высакародны Артамон пачаў скуголіць і кульгаць на ўсе лапы. Трэба было зрабіць прывал, каб перавязаць яму раны. Пад вялізнымі карэннямі сасны, якая расла на камяністым пагорку, убачылі пячору. Туды зацягнулі клункі, і туды ж запоўз Артамон.

Высакародны сабака спачатку аблізваў кожную лапу, потым працягваў яе Мальвіне. Бураціна раздзіраў Мальвініну старую кашулю на бінты. П'еро іх трымаў, Мальвіна перавязвала лапы.

Пасля перавязкі Артамону паставілі градуснік, і сабака спакойна заснуў.

Бураціна сказаў:

— П'еро, марш да возера, прынясі вады.

П'еро паслухмяна паклыпаў, мармычучы вершы і спатыкаючыся, па дарозе згубіў вечка і прынёс вады толькі на дне чайніка.

Бураціна сказаў:

— Мальвіна, збегай назбірай галля для вогнішча.

Мальвіна з дакорам паглядзела на Бураціна, паціснула плечыкам і прынесла некалькі сухіх сцяблінак.

Бураціна сказаў:

— Вось насланнё з гэтымі добра выхаванымі…

Сам прынёс вады, сам назбіраў галля і сасновых шышак, сам расклаў каля ўвахода ў пячору агонь, такі шумлівы, што захісталіся галінкі на высокай сасне. Сам зварыў какавы на вадзе.

— Жыва! Сядайце снедаць…

Мальвіна ўвесь гэты час маўчала, сцяўшы губы. Але цяпер яна сказала — вельмі цвёрда, дарослым голасам:

— Не думайце, Бураціна, што калі вы біліся з сабакамі і перамаглі, выратавалі нас ад Карабаса Барабаса і ў далейшым паводзілі сябе мужна, дык гэта пазбаўляе вас ад неабходнасці мыць рукі і чысціць зубы перад ядой…

Бураціна так і сеў: вось табе і маеш! — вылупіў вочы на дзяўчынку з жалезным характарам.

Мальвіна выйшла з пячоры і пляснула ў далоні:

— Матылькі, вусені, жукі, жабы…

Не прайшло хвіліны — прыляцелі вялікія матылькі, запэцканыя пылком з кветак. Прыпаўзлі вусені і панурыя жукі-гнаевікі.

На жыватах прышлёпалі жабы…

Матылькі, уздыхаючы крыльцамі, селі на сцены пячоры, каб унутры было прыгожа і каб зямля, што асыпалася, не трапляла ў страву.

Жукі-гнаевікі згортвалі ў шарыкі ўсё смецце на дне пячоры і выкідвалі іх прэч.

Тлусты белы вусень успоўз на галаву Бураціна і, звесіўшыся з яго носа, выціснуў крыху пасты яму на зубы. Хочаш не хочаш, прыйшлося іх пачысціць.

Другі вусень пачысціў зубы П'еро.

З'явіўся заспаны барсук, падобны на калматае парася… Ён браў лапай карычневых вусеняў, выціскаў з іх карычневую пасту на абутак і хвастом вельмі добра вычысціў усе тры пары чаравікаў — у Мальвіны, Бураціна і П'еро.

Пачысціўшы, пазяхнуў: а-ха-ха, — і пайшоў, перавальваючыся з боку на бок.

Заляцеў мітуслівы, стракаты, вясёлы ўдод з чырвоным чубком, які ўставаў дыбам, калі ён з чаго-небудзь дзівіўся.

— Каго прычасаць?

— Мяне, — сказала Мальвіна. — Зрабіце завіўку і прычашыце, я раскудлачана…

— А дзе ж люстэрка? Паслухайце, душачка…

Тады лупавокія жабы сказалі:

— Мы прынясём…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x