Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1971, Издательство: Беларусь, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, а ты, ну, а ты, Бураціна? — пыталіся ўсе. — Чым хочаш быць пры тэатры?

— Дзівакі, у камедыі я буду іграць самога сябе і праслаўлюся на ўвесь свет!

Новы тэатр лялек дае першы спектакль

Карабас Барабас сядзеў перад камінкам у дрэнным настроі. Сырыя дровы ледзь тлелі. На вуліцы ліў дождж. Дзіравы дах тэатра лялек працякаў. У лялек адсырэлі рукі і ногі, на рэпетыцыях ніхто не хацеў працаваць, нават пад пагрозай бізуна ў сем хвастоў. Лялькі ўжо трэці дзень нічога не елі, віселі на цвіках у кладоўцы і злавесна перашэптваліся.

З раніцы не было прададзена ніводнага білета ў тэатр. Ды і хто пайшоў бы глядзець у Карабаса Барабаса нудныя п'есы і галодных, абшарпаных акцёраў!

На гарадской вежы гадзіннік прабіў шэсць. Карабас Барабас панура павалокся ў глядзельную залу, — пуста.

— Чорт бы пабраў усіх шаноўнейшых гледачоў, — прабурчаў ён і выйшаў на вуліцу. Выйшаўшы, глянуў, міргнуў і разявіў рот так, што туды лёгка магла б заляцець варона.

Насупраць яго тэатра перад вялікай новай палатнянай палаткай стаяў натоўп, не звяртаючы ўвагі на сыры вецер з мора.

Над уваходам у палатку на памосце стаяў даўганосы чалавечак у каўпачку, трубіў у хрыпучую трубу і нешта крычаў.

Публіка смяялася, пляскала ў далоні, і многія заходзілі ў палатку.

Да Карабаса Барабаса падышоў Дурамар; ад яго, як ніколі, пахла тванню.

— Э-хе-хе, — сказаў ён, збіраючы ўвесь твар у кіслыя маршчыны, — нікуды не варты справы з лячэбнымі п'яўкамі. Вось хачу пайсці да іх, — Дурамар паказаў на новую палатку, — хачу папрасіцца ў іх свечкі запальваць ці падмятаць падлогу.

— Чый гэты пракляты тэатр? Адкуль ён узяўся? — зароў Карабас Барабас.

— Гэта самі лялькі адкрылі тэатр лялек «Маланка», яны самі пішуць п'есы ў вершах, самі іграюць.

Карабас Барабас заскрыгатаў зубамі, ірвануў сябе за бараду і пашыбаваў да новай палатнянай палаткі.

Над уваходам у яе Бураціна выкрыкваў:

— Першы паказ цікавай, займальнай камедыі з жыцця драўляных чалавечкаў. Праўдзівы расказ пра тое, як мы перамаглі ўсіх сваіх ворагаў з дапамогай дасціпнасці, адвагі і смеласці…

Каля ўвахода ў тэатр лялек у шкляной будачцы сядзела Мальвіна з прыгожым бантам у блакітных валасах і не паспявала раздаваць білеты ўсім, хто хацеў паглядзець вясёлую камедыю з жыцця лялек.

Тата Карла ў новай аксамітнай куртцы круціў катрынку і весела падміргваў шаноўнейшай публіцы.

Артамон цягнуў за хвост з палаткі лісіцу Алісу, якая прайшла без білета.

Кот Базіліо, таксама безбілетны, паспеў уцячы і сядзеў пад дажджом на дрэве, гледзячы ўніз злоснымі вачыма.

Бураціна, надзьмуўшы шчокі, затрубіў у хрыпучую трубу:

— Спектакль пачынаецца!

І збег па лесвіцы, каб іграць першую сцэну камедыі, у якой паказвалася, як бедны тата Карла выстругвае з палена драўлянага чалавечка, не думаючы, што гэта прынясе яму шчасце.

Апошняй прыпаўзла ў тэатр чарапаха Тарціла, трымаючы ў роце ганаровы білет на пергаментнай паперы з залатымі ражкамі.

Спектакль пачаўся. Карабас Барабас панура вярнуўся ў свой пусты тэатр. Узяў бізун у сем хвастоў. Адамкнуў дзверы ў кладоўку.

— Я вас, паршыўцы, адвучу ленавацца! — люта зароў ён. — Я вас навучу завабліваць да мяне публіку!

Ён ляснуў бізуном. Але ніхто не адказаў. Кладоўка была пустая. Толькі на цвіках віселі абрыўкі вяровачак.

Усе лялькі — і Арлекін, і дзяўчынкі ў чорных масках, і чараўнікі ў спічастых шапках з зоркамі, і гарбуны з насамі, як агурок, і арапы, і сабачкі, — усе, усе, усе лялькі ўцяклі ад Карабаса Барабаса.

Страшна выючы, ён выскачыў з тэатра на вуліцу. Ён убачыў, як апошнія з яго акцёраў уцякалі цераз лужыны ў новы тэатр, дзе весела іграла музыка, чуўся рогат, плясканне ў далоні.

Карабас Барабас паспеў толькі схапіць мультановага сабачку з гузікамі замест вачэй. Але на яго, ні адсюль ні адтуль, наляцеў Артамон, паваліў, выхапіў сабачку і памчаўся з ім у палатку, дзе за кулісамі для галодных акцёраў была прыгатавана гарачая поліўка з баранінай і часнаком.

Карабас Барабас так і застаўся сядзець у лужыне пад дажджом.

1936 г.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x