Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1971, Издательство: Беларусь, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён апісаў у паветры крывую і, вядома, трапіў бы ў сажалку пад абарону цёткі Тарцілы, калі б не моцны парыў ветру.

Вецер падхапіў лёгенькага драўлянага Бураціна, закруціў, завярцеў яго «двайным штопарам», шпурнуў убок, і ён, падаючы, бразнуўся проста ў каламажку, на галаву губернатара Ліса.

Тлусты кот у залатых акулярах ад нечаканасці зваліўся з козлаў, і паколькі ён быў падлюга і баязлівец, дык прыкінуўся, што самлеў.

Губернатар Ліс, таксама страшэнны баязлівец, з віскам кінуўся ўцякаць па схіле і тут жа залез у барсукову нару. Там яму давялося не соладка: барсукі сурова распраўляюцца з такімі гасцямі.

Авечкі кінуліся ўбок, каламажка перакулілася. Мальвіна, П'еро і Артамон разам з клункамі пакаціліся ў лопух.

Усё гэта адбылося так хутка, што вы, дарагія чытачы, не наспелі б палічыць усіх пальцаў на руцэ.

Доберманы-пінчэры вялікімі скачкамі рынуліся ўніз з кручы. Падскочыўшы да перакуленай каламажкі, убачылі тлустага ката ў непрытомнасці. Убачылі ў лопуху параскіданых драўляных чалавечкаў і забінтаванага пудзеля. Але нідзе не было відаць губернатара Ліса.

Ён знік, — нібы скрозь зямлю праваліўся той, каго сышчыкі павінны ахоўваць, як сваё вока.

Першы сышчык, узняўшы морду, у роспачы залямантаваў па-сабачы.

Другі сышчык зрабіў тое ж самае:

— Ай, ай, ай, ай-у-у-у!..

Яны кінуліся і абшукалі ўвесь схіл гары. Зноў тужліва завылі, таму што ім ужо бачыліся бізун і жалезныя краты.

Збянтэжана віляючы азадкамі, яны пабеглі ў Горад Дурняў, каб нахлусіць у паліцэйскім аддзяленні, нібыта губернатар быў узяты на неба жывым, — так па дарозе яны прыдумалі ў сваё апраўданне.

Бураціна паціхеньку абмацаў сябе, — ногі, рукі былі цэлыя. Ён папоўз у лопух і вызваліў ад вяровак Мальвіну і П'еро.

Мальвіна, не кажучы ні слова, абхапіла Бураціна за шыю, але пацалаваць не магла — перашкодзіў яго доўгі нос.

У П'еро да локцяў былі адарваны рукавы, белая пудра абсыпалася са шчок, і выявілася, што шчокі ў яго звычайныя — румяныя, нягледзячы на яго любоў да вершаў.

— Я здорава біўся, — грубым голасам сказаў ён. — Каб мне не далі падножку — нізавошта б мяне не ўзялі.

Мальвіна пацвердзіла:

— Ён біўся, як леў.

Яна абхапіла П'еро за шыю і пацалавала ў абедзве шчакі.

— Досыць, досыць лізацца, — прабурчаў Бураціна, — уцякайма. Артамона пацягнем за хвост.

Яны ўхапіліся ўсе трое за хвост няшчаснага сабакі і пацягнулі яго па схілу гары.

— Пусціце, я сам пайду, мяне гэта зневажае, — стагнаў забінтаваны пудзель.

— Не, не, ты вельмі слабы.

Але ледзь толькі яны ўскарабкаліся да палавіны гары, як наверсе паказаліся Карабас Барабас і Дурамар. Лісіца Аліса паказвала лапкай на ўцекачоў, кот Базіліо тапырыў вусы і агідна шыпеў.

— Ха-ха-ха, вось дык цудоўна! — зарагатаў Карабас Барабас. — Сам залаты ключык ідзе мне ў рукі!

Бураціна хуценька прыдумваў, як выблытацца з новай бяды. П'еро прыціснуў да сябе Мальвіну, маючы намер дорага прадаць жыццё. На гэты раз не было ніякай надзеі на выратаванне.

Дурамар хіхікаў наверсе гары.

— Хворага сабачку-пудзеля, сіньёр Карабас Барабас, вы мне аддайце, я яго кіну ў сажалку п'явачкам, каб мае п'явачкі растаўсцелі…

Тоўсты Карабас Барабас ленаваўся спускацца ўніз, ён вабіў уцекачоў пальцам, падобным на сардэльку:

— Ідзіце, ідзіце да мяне, дзеткі…

— Ні з месца! — загадаў Бураціна. — Гінуць — дык весела! П'еро, гавары якія-небудзь свае самыя брыдкія вершыкі. Мальвіна, рагачы на ўсё горла…

Мальвіна, нягледзячы на некаторыя недахопы, была добры таварыш. Яна выцерла слёзы і засмяялася вельмі крыўдна для тых, хто стаяў наверсе схілу.

П'еро зараз жа склаў вершы і завыў вельмі непрыемным голасам:

Алісы лёс лядачы —

Па ёй палка плача.

Кот Базіліо старац —

Зладзюга, паганец.

Дурамар, наш дурачок,

Найагіднейшы смарчок.

Карабас ты Барабас,

Не баімся надта вас…

У гэты час Бураціна крыўляўся і дражніўся:

— Гэй ты, дырэктар тэатра лялек, старая піўная бочка, тлусты мяшок, напханы дурнотай, спусціся, спусціся да нас, — я табе наплюю ў аскубленую бараду!

У адказ Карабас Барабас страшэнна зароў, Дурамар узняў худыя рукі да неба.

Лісіца Аліса крыва ўсміхнулася:

— Дазвольце скруціць шыі гэтым нахабнікам?

Яшчэ хвіліна, і ўсё было б скончана… Раптам са свістам прамчаліся стрыжы:

— Сюды, сюды, сюды!..

Над галавой Карабаса Барабаса праляцела сарока, гучна лапочучы:

— Хутчэй, хутчэй, хутчэй!..

І наверсе ўзгорка з'явіўся стары тата Карла. Рукавы ў яго былі закасаны, у руцэ сукаваты кій, бровы нахмураны…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x