Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1971, Издательство: Беларусь, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта было ў тую самую хвіліну, калі праз патаемныя дзверцы ў сцяне, нагнуўшыся, выходзіў Карла.

Ён знік апошнім. Дзверцы —

Дзынь!.. —

Зашчоўкнуліся. Ціхая музыка перастала іграць. У каморцы пад лесвіцай валяліся толькі брудныя бінты і парванае палатно з намаляваным камінкам…

Карабас Барабас падбег да патаемных дзверцаў, загрукаў у іх кулакамі і абцасамі:

Тра-та-та-та!

Але дзверцы былі моцныя.

Карабас Барабас разагнаўся і ўдарыў у дзверцы задам.

Дзверцы не паддаліся.

Ён затупаў на паліцэйскіх:

— Ламіце праклятыя дзверы іменем Тарабарскага караля!..

Паліцэйскія абмацвалі адзін у аднаго — хто пабіты нос, хто гузак на галаве.

— Не, тут работа вельмі цяжкая, — адказалі яны і пайшлі да начальніка горада сказаць, што імі ўсё зроблена па закону, але старому катрыншчыку, відаць, памагае сам нячысцік, таму што ён уцёк праз сцяну.

Карабас Барабас ірвануў сябе за бараду, паваліўся на падлогу і пачаў раўці, енчыць і качацца, як шалёны, па пустой каморцы пад лесвіцай.

Што яны знайшлі за патайнымі дзвярыма

Пакуль Карабас Барабас качаўся, як шалёны, і рваў на сабе бараду, Бураціна наперадзе, а за ім Мальвіна, П'еро, Артамон і — апошнім — тата Карла спускаліся па крутой каменнай лесвіцы ў падзямелле.

Тата Карла трымаў агарак свечкі. Яе мігатлівы агеньчык адкідваў ад Артамонавай калматай галавы ці ад працягнутай рукі П'еро вялікія цені, але не мог асвятліць цемры, куды вяла лесвіца.

Мальвіна, каб не заплакаць ад страху, шчыпала сябе за вушы.

П'еро — як заўсёды, ні к сялу ні к гораду — мармытаў вершыкі:

Скачуць цені на сцяне, —

Больш нішто не страшна мне.

Хоць крутыя сходцы тут,

Хоць і цёмны кожны кут, —

Толькі ж, пэўна, не к бядзе

Шлях падземны прывядзе.

Бураціна апярэдзіў таварышаў, — яго белы каўпачок ледзь бачны быў глыбока ўнізе.

Раптам там штосьці зашыпела, упала, пакацілася, і пачуўся яго жаласны голас:

— Сюды, на дапамогу!

У момант Артамон, забыўшыся на раны і голад, паваліўшы Мальвіну і П'еро, чорным віхрам рынуўся ўніз па лесвіцы.

Заляскалі яго зубы. Агідна завішчала нейкая істота.

Усё сціхла. Толькі ў Мальвіны гучна, як у будзільніку, стукала сэрца.

Шырокі прамень святла знізу асвятліў лесвіцу. Агеньчык свечкі, якую трымаў тата Карла, зрабіўся жоўты.

— Глядзіце, глядзіце хутчэй! — гучна паклікаў Бураціна.

Мальвіна — задам наперад — паспешліва пачала спускацца з прыступкі на прыступку, за ёю заскакаў П'еро. Апошнім, нагнуўшыся, сыходзіў Карла, раз-пораз губляючы драўляныя чаравікі.

Унізе, там, дзе заканчвалася крутая лесвіца, на каменнай пляцоўцы сядзеў Артамон. Ён аблізваўся. Каля яго ног валяўся задушаны пацук Шушар.

Бураціна абедзвюма рукамі прыўзнімаў спарахнелы лямец, — ім была завешана адтуліна ў каменнай сцяне. Адтуль лілося блакітнае святло.

Першае, што яны ўбачылі, калі пралезлі ў дзірку, — гэта яркія праменні сонца. Яны падалі са скляпенчатай столі праз круглае акно.

Шырокія праменні, у якіх танцавалі пылінкі, асвятлялі круглы пакой з жаўтаватага мармуру. Пасярод яго стаяў цудоўны тэатр лялек. На заслоне блішчаў залаты зігзаг маланкі.

Па баках заслоны ўзнімаліся дзве квадратныя вежы, размаляваныя так, нібы яны былі складзены з маленькіх цаглінак. Высокія дахі з зялёнай бляхі ярка блішчалі.

На левай вежы быў гадзіннік з бронзавымі стрэлкамі. На цыферблаце супроць кожнай лічбы намаляваны вясёлыя тварыкі хлопчыка і дзяўчынкі.

На правай вежы — круглае акенца з рознакаляровых шкельцаў.

Над гэтым акенцам, на даху з зялёнай бляхі, сядзеў цвыркун, які ўмее гаварыць. Калі ўсе, разявіўшы раты, спыніліся перад цудоўным тэатрам, цвыркун прагаварыў павольна і выразна:

— Я папярэджваў, што цябе чакаюць жахлівыя небяспекі і страшныя прыгоды, Бураціна. Добра, што ўсё скончылася шчасліва, а магло скончыцца і нешчасліва… Вось як…

Голас у цвыркуна быў стары і крыху пакрыўджаны, таму што цвыркуну, які ўмее гаварыць, у свой час усё ж папала па галаве малатком і, нягледзячы на стогадовы ўзрост і прыродную дабрату, ён не мог забыць незаслужанай крыўды. Таму ён больш нічога не дадаў, — таргануў вусікамі, нібы страсаючы з іх пыл, і павольна папоўз кудысьці ў адзінокую шчыліну — далей ад мітусні.

Тады тата Карла прамовіў:

— А я дык думаў, мы тут, прынамсі, знойдзем кучу золата і серабра, а знайшлі ўсяго толькі старую цацку.

Ён падышоў да гадзінніка, устаўленага ў вежу, пастукаў пазногцем па цыферблату, і паколькі збоку гадзінніка на медным цвічку вісеў ключык, ён узяў яго і завёў гадзіннік…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x