Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах

Здесь есть возможность читать онлайн «Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ксенія Шталенкова

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах

© Шталенкова К., 2017

© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2017

© Распаўсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Пралог

Вось і ўсё. Справа выканана, цяпер можна пачынаць новае жыццё. Нават дзіўна, што ўсё адбылося так проста і хутка. Калі ён накіроўваўся сюды, то чакаў усялякага, трымаўся насцярожана. Ніколі не ведаеш, што там робіцца ў чужой галаве.

Але ўсё абышлося.

Ён дбайна завязваў мяшэчак, сэрца радасна, па-дзіцячаму, трапятала ў грудзях: даўно забытае пачуццё. Але што рабіць з іншымі – тут ён вагаўся, але пакуль адагнаў турботныя думкі. З гэтым ён вырашыць трохі пазней, а зараз трэба ўсё спакаваць, затушыць свечку, каб не прыцягваць залішняй увагі, і класціся спаць. Гэтую ноч ён правядзе тут – не самае паганае мейсца, а заўтра ўжо выправіцца ў дарогу. І ўсё будзе інакш.

Раптам за спінай зарыпелі дзверы. Ён не паспеў нават павярнуцца, як яго пачалі душыць, шчыльна абхапіўшы шыю моцнай рукою. Ён заляпаў далонямі па стале, паляцелі на падлогу рэчы, але ж урэшце атрымалася выцяць душагуба ў шчыкалатку, той адступіўся на імгненне і тут жа зрабіў новы кідок. Ды не, брэшаш, і мы не горшыя – атрымалася выкруціцца.

– Ты што робіш? – толькі і выдыхнуў ён, гледзячы на прыхадня, а той ужо з сілай тузануў у яго з рук радно.

Ён хацеў быў адпусціць, але пальцы па-здрадніцку заблыталіся ў вяроўцы. Яны разам паваліліся на падлогу, ён убачыў, як над ім занесена чужая рука, і пасля кароткага ды трапнага руху ўжо больш нічога не бачыў. Галава безжыццёва звалілася набок.

Вось і ўсё. Вось і ўсё.

Miensk. 5 wieraśnia 1875 goda, subota

Chto b mog padumać, szto razam z sapsawanym nadworjem hetak ża moża sapsawacca i czaławieczy charaktar. Widawoczna, dla hetaga musiać być i inszyja padstawy, jak, naprykład, pierszapaczatkowyja dadzienyja kształtu wychawańnia, adukacji, wiadoma ż, temperamentu, stanu zdarouja, adnak miarkuju, szto nadworje dramatically affects this mixture. Inaksz niemagczyma apraudwać uczorasznija pawodziny asobnych pradstaunikou czaławieczaga widu. Napewno niedzie u Europie pra toje użo napisali nie adnu nawukowuju pracu, pryczym padmacawanuju roznymi biasprecznymi argumentami, ale dla mianie heta jaszcze adzin dokaz tago, nakolki niemagczyma paślia sezonu znachodzicca ciapier u horadzie. Niewieragodna!.. Albo niewiarygodna? (NB: spytać u babuli) [1] Падрабязней чытач можа азнаёміцца з гэтым запісам ад 5 верасня 1875 года ў адмысловым раздзеле «З журналаў панны Пракшыной» (гл. напрыканцы кнігі). .

Раздзел I

Гэтакага роду меркаванні, што патрабавалі неадкладнага фіксавання ў журнале, займалі ранішні час Яўгеніі Канстанцінаўны панны Пракшыной, пакуль незамужняй, як яна сама любіла паведамляць, дзявіцы ад роду гадоў дваццаці аднаго, якая пражывала разам з бацькамі і бабуляй у бельэтажы аднаго з тых даходных дамоў на вуліцы Петрапаўлаўскай, які найзручнейшым чынам месціўся непадалёк ад скрыжавання з галоўнай вуліцай губернскага горада – Захар’еўскай.

Звычку ж запісваць думкі, што прыходзілі ў яе светлую галаву, Яўгенія Канстанцінаўна займела яшчэ ў дзяцінстве, пад уплывам ангельскай пісьменніцы Іаанны Остэн, якой з таварышак ейных ужо, наадварот, ніхто асабліва не зачытваўся, аддаючы ўсё большую перавагу новым імёнам кантынентальнай літаратуры. А вось бацька панны Пракшыной, Канстанцін Мікалаевіч Пракшын, у цяперашні час палкоўнік у адстаўцы, а таксама – паспяховы man of business [2] прадпрымальнік (анг.) у галіне лесапільнай вытворчасці, быў заўзятым англаманам, прытым не ў першым пакаленні. А таму ў фамільнай бібліятэцы за многія гады сабралася нямала выданняў, што прыбылі з саміх Брытанскіх астравоў. І хаця імі хатні збор зусім не абмяжоўваўся, Яўгенія Канстанцінаўна больш за ўсё любіла менавіта ангельскія раманы і ўсё часцей – рамантычных уласцівасцяў, ну а ўжо ў міс Элайзе Бэнэт панна Пракшына бачыла самую сябе. Нягледзячы на тое, што з мінулага траўня яна ўжо не магла падобна той бравіраваць сваім юным узростам, выдуманая міс дагэтуль служыла для Яўгеніі Канстанцінаўны прыкладам, а стваральніца яе – натхненнем у творчасці.

Панна Пракшына меркавала, што валодае некаторым літаратурным талентам і нават марыла калі-небудзь заявіць пра сябе не менш дзёрзка, чым (што ўжо тут далёка хадзіць – не ў адной Англіі пекная палова чалавецтва адораная здольнасцямі да складання мастацкіх твораў!) гарадзенская пісьменніца Ажэшкава, якой сама Яўгенія Канстанцінаўна не вельмі захаплялася. Але ж спрэс спісаны быў ужо не адзін дзясятак журнальных сшыткаў, а ў нашай дзявіцы пакуль атрымлівалася не надта складна: гучны дэбют адцягваўся на неазначаны перыяд. Усё ж, каб не страціць умення надаваць сваім назіранням пісьмовую форму, панна Пракшына ў любую зручную хвіліну бралася за пяро.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Обсуждение, отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x