Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах

Здесь есть возможность читать онлайн «Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і ўчора Каця зноў звярнулася да сваёй практыкі і падвяла да знарочыста маркотнай панны Пракшыной нейкага пыкалу, з якім яны, здаецца, ужо былі некалі знаёмыя і тады ён нават зарэкамендаваў сябе як цалкам бяскрыўдны малады чалавек. У гэты ж раз суб’ект палічыў, што сваёй кампаніяй робіць Яўгеніі Канстанцінаўне неверагодную ласку і нават наважыўся на падставе гэтага адпусціць кплівую заўвагу, за што, уласна кажучы, і паплаціўся. Відаць, цяпер Каця разведала пра яго нешта, на яе погляд, надта захапляльнае і хацела хутчэй гэтым падзяліцца, аднак панна Пракшына канчаткова вырашыла, што сёння яна не ў гуморы, вунь нават вока стала крышачку паторгвацца, і нават не падумала крамзануць сяброўцы ў адказ хаця б пару словаў. Замест гэтага яна зноў узялася за журнал, хаця пісямцо, атрыманае ад суседкі, ужо не дазваляла як след засяродзіцца. Раз’юшыўшыся, Яўгенія Канстанцінаўна схапіла цыдулку і разарвала яе на дробныя шматочкі, каб пазбавіцца ад Кацінай прысутнасці ў пакоі. Цяпер панна Пракшына глыбакадумна сузірала тужлівы краявід за акном і нават не адразу пачула, што ў дзверы ейныя настойліва шкрэбліся. Ачуцца дзявіцу прымусіў гнеўны крык, што набліжаўся да пакоя.

– Гэтым разам не схаваешся, Ірад! Даганю!

Яўгенія Канстанцінаўна тут жа падскочыла з крэсла і заспяшалася прачыніць дзверы, за якімі чакаў цудоўнага выратавання яшчэ адзін сямейнік, хаця такім ён лічыўся выключна па меркаванні сваёй гаспадыні. Гэты не надта прыстойных паводзінаў pies [6] сабака (польск.) па мянушцы Тэдзі з’явіўся ў панны Пракшыной параўнальна нядаўна, а дакладней – неўзабаве пасля адной гісторыі далікатнага кшталту, што адбылася з Яўгеніяй Канстанцінаўнай год таму. Праз тую гісторыю татухна, занепакоены пачасцелай колькасцю гаротных уздыхаў адзінай дачкі, добранька параіўся з матухнай і разам з новым машынным абсталяваннем для сваёй вытворчасці выпісаў з Хатэрфільда шчанюка вельмі моднай у тых краях ёркшырскай пароды. Па праўдзе кажучы, у чым палягаў так званы boom [7] розгалас (анг.) , звязаны з новым цудам упартага inbreeding [8] скрыжавання (анг.) , было няясна, паколькі вынік яго болей быў падобны да невялікага кудлатага дварняка, да цельца каторага прыставілі галаву ад зусім іншай масці, але не менш кудлатага сабакі. І тым не менш ганарлівая пасадка гэтай самай галавы выдавала ў Тэдзі сапраўднага ангельскага дэндзі. Трэба адзначыць, што гэтакім ён з’яўляўся і па манерах. Будучы даволі кемлівым psem, агульнапрынятым сабачым камандам ён падпарадкоўвацца не жадаў, пры кожным зручным выпадку выяўляючы бунтарскія схільнасці. Відаць, свой адбітак накладвалі не толькі карані, але і дадзенае psu імя: панна Пракшына свайго новага сябра назвала ў гонар і цяпер яшчэ шырока вядомага героя польскага паўстання 1794 года, пра што, зразумела, памоўчвала пры бабулі – даме, якая з вялікім хваляваннем ставілася да гэтакіх фігур у гісторыі яе айчызны, няхай яна і знікла з мапы Эўропы яшчэ да яе нараджэння. Зрэшты, часам Яўгенія Канстанцінаўна крыху забывалася і, агаворваючыся, называла сабаку Тадзікам, чым выклікала ў бабулі нежартоўныя падазрэнні ў блюзнерскім стаўленні да патрыятычных каштоўнасцяў.

Непадпарадкаванне Тэдзі часцей за ўсё было звязана з азначанымі ім самім зонамі выгулу. Хаця Яўгенія Канстанцінаўна ўсю зіму і прывучала гадаванца да «асаблівага» мейсца ў кватэры, праведзенае на свежым паветры лета канчаткова сапсавала яго. Нягледзячы на тое, што парода гэтая лічылася пакаёвай, па вяртанні ў горад Тэдзі патрабаваў, каб яго неадменна выводзілі на вуліцу, як вялікага сабаку, а ў выпадку адмовы подла помсціў сценам, што яго знявольвалі, чым і даводзіў бабулю панны Пракшыной да шаленства.

Відаць, гэтая раніца не была выключэннем. Толькі дзявіца падхапіла сабаку на рукі, як перад ёю ўзнікла задыханая постаць пані Канстанцыі Ганны Сафіі Іллініч-Вялькоўскай.

– Нават не смей яго абараняць! Дай сюды! – сярдзіта запатрабавала бабуля.

Bonjour, madame ! [9] Добрай раніцы, пані! (фр.) – панна Пракшына па-свецку пакланілася.

На ўсялякі выпадак яна моцна прыціснула сабаку да сябе і спытала:

– Што вас так засмуціла?

– Генька! Ты мне зубы не загаворвай. Твой Ірад толькі што ўсе гардзіны ў mon boudoir [10] маім будуары (фр.) спаскудзіў! Дай яго зараз жа сюды альбо я іду да твайго бацькі!

Пані Канстанцыя пацягнулася была да Тэдзі, але той нечакана выявіў сябе цалкам беспардонна. Гадаванец не на смех узяўся гыркаць, наймярзотна задраўшы верхнюю губу і паказваючы тым самым падвоены шэраг іклаў: у маладога psa побач з малочнымі зубамі ўжо даўно паспелі вырасці карэнныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Обсуждение, отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x