Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест Забойства на вуліцы Морг — Эдгар Алан По
Адна гадзіна — Дэшыэл Хэмет
Ключ да загадкі раскіданых рубінаў — Эрл Стэнлі Гарднер
Крылаты рэвальвер — Рэкс Стаўт
Да міс Люсі прыходзіць каханне — К. Патрык
Дынастаманія — Холі Рот
Гадзіна памяці — Уэйд Мілер
Плата — Стэнлі Элін
Другой пакой — Эдвар Д. Хох
Гальштук Вудра Вільсана — Патрыцыя Хайсміт

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне

Эдгар Алан По

Забойства на вуліцы Морг

Што за песню спявалі сірэны, якім імем назваўся Ахіл, калі хаваўся сярод жанчын, хоць і загадкавыя пытанні, але і яны не застануцца без адказу.

Сэр Томас Браўн

Адметныя асаблівасці розуму, якія адносяцца да аналітычных, самі па сабе амаль не паддаюцца аналізу. Мы мяркуем аб іх толькі па рэальных выніках. Прынамсі, мы ведаем, што тым, хто валодае аналітычнымі здольнасцямі, асабліва калі чалавек надзелены гэтымі якасцямі шчодра, яны заўсёды з'яўляюцца крыніцай самай шчырай радасці.

Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваімі фізічнымі здольнасцямі, з захапленнем выконваючы практыкаванні, у час якіх дзейнічаюць мышцы яго цела, аналітык ганарыцца сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьці розгадваць і разблытваць. Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца яго талент. Такі чалавек захапляецца загадкамі, рэбусамі і крыптаграмамі, дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень праніклівасці, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай. Вынікі, народжаныя самой душой і сутнасцю метаду, на самай справе здаюцца суцэльным патокам інтуіцыі.

Здольнасці да разгадак, відаць, у значнай ступені спрыяюць матэматычныя даследаванні, і асабліва той іх напрамак, які беспадстаўна і толькі дзякуючы яго функцыям рэгрэсіўнага кірунку назвалі, як бы par excellence [1] Пераважна (франц.). , аналізам.

Між тым разлік — гэта яшчэ не аналіз. Шахматыст, напрыклад, займаецца першым, не прыкладаючы ніякіх намаганняў да другога. Адсюль вынікае, што ўяўленне аб шахматах, з боку гледжання іх уплыву на разумовыя якасці чалавека, вельмі памылковае. Я зараз прапаноўваю вашай увазе не трактат, а толькі выпадковыя назіранні ў якасці ўступу да аднаго, у нейкай ступені незвычайнага, апавядання. У сувязі з гэтым я карыстаюся выпадкам, каб зазначыць, што найвышэйшыя якасці аналітычнага інтэлекту могуць быць ужыты з большай карысцю і мэтазгоднасцю ў сціплай гульні — шашках, чым у шахматах, гэтай вытанчанай і павярхоўнай гульні. У шахматах, з іх разнастайнымі фігурамі і мудрагелістымі хадамі, рознымі і пераменнымі велічынямі, складанасць памылкова (а гэта памылка — даволі распаўсюджана) успрымаецца як глыбіня. Але тут патрэбна найперш увага. Паслабіш яе — і атрымаецца недагляд, а з ім пралік ці нават пройгрыш. А так як шахматныя хады не толькі разнастайныя, але і шматзначныя, то шанцы недагляду — вялікія, і ў дзевяці выпадках з дзесяці перамагае не больш здольны, а больш уважлівы ігрок. У шашках, наадварот, дазваляецца адзін від хадоў з лічанымі варыянтамі, таму і шанцы недагляду — нязначныя, уважлівасць сама па сабе параўнаўча не адыгрывае такой ролі, і перавага таго ці іншага боку залежыць ад кемлівасці. Каб быць больш канкрэтным, возьмем партыю шашак, у якой на дошцы засталіся ўсяго чатыры дамкі і таму пра нейкі недагляд і гаворкі не можа быць. Відавочна, перамога залежыць (калі ігракі роўныя ва ўсіх адносінах) толькі ад удала вышуканага ходу і актыўных разумовых высілкаў. Пазбаўлены звычайных сродкаў, аналітык пранікае ў душу праціўніка, ставіць сябе на яго месца і нярэдка знаходзіць такім чынам, з першага погляду, той адзіны спосаб (часам да абсурду просты), дзякуючы якому ён можа скіраваць праціўніка на памылковы шлях альбо прыспешыць, садзейнічаючы тым самым праліку.

Віст здаўна вядомы як добрая школа для развіцця здольнасці, якая завецца разлікам, і вядома, што людзі найвышэйшага ўзроўню інтэлекту знаходзілі ў гэтай гульні невытлумачальную асалоду, грэбуючы шахматамі як нікчэмным заняткам. Несумненна, ніякая іншая гульня нават блізка не патрабуе такіх аналітычных здольнасцей. Найлепшы ў хрысціянскім свеце шахматыст можа аказацца ўсяго толькі лепшым іграком у шахматы, калі ж гаворка ідзе пра высокі клас гульні ў віст, то маецца на ўвазе наяўнасць здольнасцей да поспеху і ў кожнай іншай сур'ёзнай дзейнасці, звязанай са спаборніцтвам інтэлектаў. Гаворачы пра «высокі клас», я маю на ўвазе тую дасканаласць у гульні, якая ўключае ў сябе веданне ўсіх шляхоў, што вядуць да сумленнай перамогі. Шляхі гэтыя не толькі шматлікія, але і разнастайныя, і часта схаваныя ў патаемных кутках, сярод думак, зусім не дасягальных звычайнаму разуменню. Уменне назіраць — гэта здольнасць выразна запамінаць, і таму шахматыст, які гуляе засяроджана, будзе мець поспех і ў вісце, бо правілы Хойля [2] Эдман Хойль (1672–1762) — ангелец, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных гульням. (заснаваныя на простай механіцы гульні) дастаткова зразумелыя ўсім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Обсуждение, отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x