Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах

Здесь есть возможность читать онлайн «Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увесьчасна на лесапілцы Канстанцін Мікалаевіч не знаходзіўся. Да Ноўгарада пабудаваць годны дом, у якім можна было б пасяліць сям’ю, ён не паспеў, а займацца гэтым зараз палічыў немэтазгодным. Адасабляцца паводдаль ад цывілізацыі было зарана, ды і пакідаць Лізавету Яўгенаўну з дачкой побач з вытворчасцю было б несправядліва. Вядома, пані Іллініч-Вялькоўская настойвала на тым, каб жыць у ейным маёнтку, але ажыццявіць яго поўнамаштабную рэканструкцыю зяцю яна не давярала. Таму маёнтак пуставаў з прычыны, што пан Пракшын палічыў найболей удалым вырашэннем набыць дом у самім Менску. І не дзе-небудзь на ўскраіне, але ў самым цэнтры – дзе ёсць практычна ўсе выгоды сучаснага горада, хаця гэны некалькі і адставаў ад многіх іншых, у якіх даводзілася бываць Канстанціну Мікалаевічу падчас яго дзелавых вандровак.

І тым не менш на прадпрыемства сваё пан Пракшын наведваўся рэгулярна, а ў яго адсутнасць галоўным чалавекам на лесапілцы рабіўся галоўны інжынер, якому татухна суцэльна давяраў – Людвіг Штэйн. Менавіта ён і абвінавачваўся ў забойстве. Зрэшты, Канстанцін Мікалаевіч быў упэўнены, што гэта было нейкай недарэчнай памылкай. Ну што магло падштурхнуць маладога інжынера, які на справе не раз давёў, што ён чалавек прыстойны ды разумны, да такога страшнага злачынства? Хто быў той чалавек, каторага знайшлі забітым? І што Штэйн рабіў, як паведамлялася ў тэлеграме, на станцыі? Куды ён накіроўваўся, калі паводле іх business плану ён якраз мусіў сачыць за наладкай новага абсталявання, каб паспець выканаць чарговую замову? Аднак пан Пракшын мусіў ва ўсім разабрацца асабіста.

Назіраючы, як татухна засяроджана хмурыцца, нічога не заўважаючы вакол сябе, Яўгенія Канстанцінаўна паўтарыла сваю прапанову прайсці ў вагон-рэстарацыю. Па-першае, пана Пракшына трэба было адарваць ад затурбаваных роздумаў. Да станцыі, непадалёк ад якой і знаходзіўся бабулін маёнтак, ехаць было не менш за тры гадзіны, ды і там яшчэ ледзь не гадзіну па раз’езджанай дарозе трэсціся. Тэлеграму пра сваё прыбыццё татухна ўжо даслаў, вось толькі ж ці варта зараз дарэмна нервавацца, калі ні пра якія дэталі яны пакуль усё роўна не ведаюць? Па-другое, нашай дзявіцы раптам неадкладна захацелася выпіць кофею, ад якога яна мела глупства адмовіцца дома. Разлічваць на першакласнасць напою не выпадала, аднак прабавіць час у вагоне-рэстарацыі было куды займальней. Ды і па-трэцяе, Яўгенія Канстанцінаўна крыху хвалявалася, каб выпадкова ў неадпаведным яе статусу вагоне дзявіцу не заўважыў нехта са знаёмых, памылкова залічыўшы Пракшыных да кампаніі ніжэйшай, чым да якой яны належалі. Усё ж прозвішча іх было не найвышэйшага дваранскага шэрагу, што падмацоўвала ў нашай дзявіцы некаторую схільнасць да snobbery [21] снабізму (анг.) . Падумаўшы, што ў вагоне-рэстарацыі ёй дакладна не пагражаюць непрыемныя сустрэчы, панна Пракшына пераканала татухну ў тым, каб хутчэй справіць няхітры brunch [22] лёгкі другі сняданак (анг.) .

У чаканні кофею Канстанцін Мікалаевіч паглыбіўся ў чытанне «Ведомостей» , якія не паспеў скончыць за сняданкам, а панна Пракшына ўзялася крэмзаць у адным са сваіх адмысловых падарожных нататнічкаў, час ад часу запускаючы руку ў невялікі кошык, каторым яе забяспечыла матухна. Кошык Яўгенія Канстанцінаўна размясціла, сама сеўшы бліжэй да акна, побач – на сядзенні каля праходу. Там сумаваў Тэдзі. Нечаканае забойства, як бы па-блюзнерску гэта ні прагучала, сталася выратавальнай падставай збегчы з Менска не толькі для Яўгеніі Канстанцінаўны. Яно таксама дазволіла і Тэдзі пазбегнуць пакарання з боку пані Канстанцыі. Зрэшты, гадаванец панны Пракшыной не надта быў гэтаму ўзрадаваны: пра пагрозы расправы ён ужо паспеў забыць, а вось пераездаў надта не любіў. Асабліва з прычыны таго, што яму выпадала сядзець у нязручным кошыку, а Тэдзі, як ужо вядома, вышэй за ўсё цаніў свабоду самавыяўлення.

Панна ж Пракшына разважала ў гэтую хвіліну пра само злачынства. Трэба адзначыць, што ўразіла яе хутчэй не столькі жудасная вестка, але перспектывы яе творчага выкарыстання ў якасці літаратурнага сюжэту. Сораму ад гэтага яна ні кропелькі не адчувала, і здаецца, зараз Яўгенію Канстанцінаўну нарэшце наведала муза, што ўзялася таропка нашэптваць на вуха мноства захапляльных ідэй, а таму нашая дзявіца знаходзілася ва ўзнёслым стане.

Зараз яе хвалявала адно пытанне. Некалькі гадоў таму Яўгеніі Канстанцінаўне выпала прачытаць даволі нудны на ейны густ раман знакамітага рускага пісьменніка, каторы, дарэчы, насамрэч быў гэтакім жа рускім, як і сама панна Пракшына, – бабуля распавядала пра яго шляхоцкае паходжанне. Сам гэты пісьменнік, як ні бязглузда, ці то хаваў, ці то нават пагарджаў ім. Раман жа яго апавядаў пра крывавае забойства, аднак панну Пракшыну ён цалкам расчараваў, і больш за ўсё – з-за бясконцых разважанняў і moralité [23] павучанняў (фр.) , трываць якія не было ніякіх сіл. Душа і сэрца Яўгеніі Канстанцінаўны патрабавалі прыгод, а таму яна выкручвала падобную гісторыю на розныя лады, каб яе можна было ператварыць у нешта сапраўды захапляльнае. Яна вельмі спадзявалася патрапіць на мейсца злачынства, каб натхніцца яго жахлівай атмасферай, аднак пісаць маркотныя гатычныя гісторыі ёй зусім не хацелася. Панну Пракшыну цікавілі толькі факты і іх супастаўленне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Обсуждение, отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x