Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах

Здесь есть возможность читать онлайн «Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Канстанцін Мікалаевіч, наадварот, быў надзвычай захоплены размовай. Яно і зразумела: новы знаёмец таксама аказаўся the man of business . Сфера яго інтарэсаў палягала ў цукровай вытворчасці, аднак татухну гэта падалося вельмі займальным. Настолькі, што, выпіўшы некалькі філіжанак кофею, ён запрасіў пана Падгорскага працягнуць гутарку ў іх вагоне. Яўгенія Канстанцінаўна вырашыла не даваць ажыццявіцца гэтым намерам і нагадала, што ў іх другім класе на рэдкасць нязручна ды зацесна, на што татухна палічыў неабходным патлумачыць спадарожніку, што другім класам яны едуць зусім не з-за абмежаваных акалічнасцяў, а праз reasons of economy [24] меркаванні эканоміі (анг.) , бо падарожнічаць ім не болей за тры гадзіны, навошта ж неапраўданы шык?

– Як разумна! – не прамінуў выказаць захапленне Андрэй Вікенцьевіч, канчаткова сапсаваўшы ўражанне ў вачах панны Пракшыной. – Прызнацца, я б і сам узяў другі клас, падарожнічай я адзін, але што зробіш, даводзіцца ісці на дадатковыя выдаткі…

«З кім гэта ён падарожнічае?» – раптам падумалася Яўгеніі Канстанцінаўне, але яна адагнала ад сябе залішнюю цікаўнасць і, падняўшы кошык з Тэдзі, рушыла следам за татухнам.

– Дазволіце? – не дачакаўшыся ўхвалення, пан Падгорскі адразу ж адняў у яе кошык і прапусціў наперад.

– Тэдзі не любіць быць у чужых руках, – з’едліва заўважыла яна.

– Я думаю, мы з ім зладзім, – па-змоўніцку падміргнуўшы ў кошык, адказаў Андрэй Вікенцьевіч.

«Невыносны чалавек», – пастанавіла панна Пракшына, але ўпарціцца з-за такой дробязі не стала, разам з тым са здзіўленнем адзначыўшы, што, аказваецца, Андрэй Вікенцьевіч, хаця спачатку і не падаўся ёй занадта высокім, амаль на галаву вышэйшы за яе. Ростам нашая дзявіца пайшла ў татухну і, стоячы і на невялікіх абцасіках, звычайна высілася з Канстанцінам Мікалаевічам ледзь не ўпоравень. Цяпер Яўгенія Канстанцінаўна са шкадаваннем разважала, што не можа пры пэўным выпадку спапяліць пагардлівым позіркам зверху ўніз надакучлівага, па яе меркаванні, новага знаёмца, каторы вось і зараз не адчэпліваўся з нейкімі роспытамі пра Тэдзі і любоўю да сабак увогуле. Але тут яны апынуліся ў калідоры, дзе на іх знянацку наляцелі знаёмцы старыя, а дакладней – учарашні пыкала разам з кампаніяй сябрукоў. Рука яго і праўда была перавязаная, ну а ўжо аблічча пры з’яўленні панны Пракшыной выявіла шчырую буру эмоцый. Аднак пакуль яна нават і прыдумаць не паспела, які ж выраз надаць уласнаму твару з нагоды нечаканай сустрэчы, Андрэй Вікенцьевіч, нават не зважаючы на купку маладых людзей, адцёр іх ад сваёй спадарожніцы і праводзіў следам за татухнам, які ўжо чакаў іх наперадзе.

Рэшту дарогі панна Пракшына правяла, адгарадзіўшыся ад татухны і пана Падгорскага сваім нататнічкам, у якім ужо раз дзясяты перачытвала свае conclusions [25] высновы (анг.) ды solutions [26] вынаходніцтвы (анг.) у падыходзе да яе будучых літаратурных твораў крымінальнага жанру, каб толькі не слухаць пра тое, што Андрэй Вікенцьевіч да сваіх трыццаці – як жа, няўжо яму і праўда ўжо столькі? – бліскуча скончыў адзін з найпрагрэсіўнейшых замежных універсітэтаў, але і стаўся някепскім прадпрымальнікам у сваёй галіне і нават спрабуе сябе ў іншых напрамках вытворчасці ды шукае выйсці да міжнародных гандлёвых зносін, таксама большасць свайго часу праводзіць у дзелавых падарожжах, захапляецца боксам ды механікай – відаць, знарок намагаецца спадабацца татухну, як бы не стаўся якім прамысловым шпіёнам! – а яшчэ, належачы да тых самых «новых людзей» – заадно, відаць, і паспешліва вырашыўшы, што пан Пракшын з’яўляецца тыповым расейцам, не інакш, – ён не мае залішніх illusions [27] падманлівых пачуццяў (анг.) датычна як былой, так і сапраўднай мясцовай шляхты.

– Але ж прозвішча вашае мае відавочна мясцовае паходжанне, – знарочыста холадна заўважыла панна Пракшына, не вытрымаўшы апошняй заявы, якую яна разлічыла як асабістую абразу.

Аднак на гэта Андрэй Вікенцьевіч толькі паглядзеў крыху занадта доўгім позіркам ды хітра пасміхнуўся, падкруціўшы вус. Татухна паспяшаўся працягнуць размову з патэнцыйным партнёрам і нават запрасіў пана Падгорскага завітаць пры зручным выпадку да яго лесапілкі. Яўгенія Канстанцінаўна на гэтым дазволіла сабе непрыкметна фыркнуць і занялася Тэдзі, абдумваючы, хто ўсё ж такі выйшаў пераможцам з іх кароткай дыскусіі наконт паходжання ды звязаных з тым перспектываў. Бо, як стала падавацца панне Пракшыной, апошняе слова не заўсёды з’яўляецца вырашальным. Гэтакае прыкрае ўсведамленне вельмі яе непакоіла і прымушала працягваць унутраную спрэчку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Обсуждение, отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x