Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах

Здесь есть возможность читать онлайн «Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэба заўважыць, што запісы свае Яўгенія Канстанцінаўна вяла пераважна беларускай лацінкай не выпадкова. Хаця прозвішча яе было выключна рускага паходжання, рускай панна Пракшына была толькі напалову. Матухна і бабуля яе сябе называлі ліцвінкамі і належалі адразу некалькім старажытным шляхоцкім родам, адкуль і ўзнікла пачуццё ўласнага абавязку перад мовай продкаў. Няхай узровень валодання ёю ў Яўгеніі Канстанцінаўны ніяк нельга было назваць бездакорным, яна ўсё ж усклала на сябе святую місію пакінуць літаратурную спадчыну, прынамсі для гіпатэтычных нашчадкаў. Праўда, час ад часу ёй выпадала замяняць невядомыя словы замежнымі зваротамі ў пазбяганне выкарыстання русізмаў, за якія ёй жудасна перападала ад бабулі – адной з нямногіх, хто мог ацаніць яе намаганні і з кім панна Пракшына магла практыкавацца як след.

Вось і зараз Яўгенія Канстанцінаўна мела вострую патрэбу ў парадзе, але жаданне развіць тэорыйку, якая раптоўна нарадзілася ў ейнай галаве, а хутчэй – выкрыць учарашніх крыўдзіцеляў хаця б ва ўласных вачах, перамагло. І панна Пракшына ўзялася пісаць далей, тым больш што спяшацца не было куды: гадзіна ўсё яшчэ была ранняй, а да сняданку пакуль не клікалі. Насамрэч спачатку яна хацела заняцца прабежкай ва ўнутраным двары, каб развеяць непрыемныя думкі, але надвор’е сапраўды ўжо каторы дзень засмучала золлю, якая так нечакана прыйшла наўздагон спякотнаму лету.

Таму Яўгеніі Канстанцінаўне давялося абмежавацца выкананнем стандартных гімнастычных практыкаванняў indoors [3] у пакоі (анг.) , што было яшчэ адной звычкай, якую, акрамя любові да ангельскай літаратуры, з дзяцінства прывіў ёй татухна – аматар здаровага ладу жыцця, ды яшчэ і неблагі sportsman [4] спартовец (анг.) . Прывёўшы сябе пасля таго да належнага выгляду, панна Пракшына паглыбілася ў роздум пра вечарыну, праведзеную сіламі чыгуначных службоўцаў і іх знаёмых, куды Яўгенія Канстанцінаўна ўчора атрымала запрашэнне на падставе збору сродкаў на дабрачыннасць. Хаця на справе ўсё скончылася пасрэднымі танцамі не самага вытанчанага гатунку.

На жаль, не ўсе аказаліся дастаткова далікатнымі, каб паважаць яе вальналюбства і схільнасць да самастойнасці, якія не самыя блізкія сябры нярэдка блыталі з натурыстым характарам. Гэта надта яе абурыла, і ў рэшце рэшт усё вылілася ў даволі непрыемны фінал. Праводзіць дбайны разбор прыкрага канфлікту панне Пракшыной зусім не хацелася, бо ў такім выпадку давялося б крытычна асэнсаваць і ўласныя хібы. З гэтай прычыны яна на хвіліну задумалася, як бы ёй і надалей у сваіх сентэнцыях абысціся абцякальнымі фразамі, аднак тут да яе пагрукалася пакаёўка.

Come in ! [5] Уваходзьце! (анг.) – сцісла і строга прамовіла Яўгенія Канстанцінаўна, не вельмі задаволеная ўмяшаннем.

– Панначка, да вас цыдулачка ад Кацярыны Міхайлаўны, – пакаёўка паклала на стол, за якім сядзела панна Пракшына, напарфумленую капэрту.

«Толькі паперу на глупства марнуе», – раззлавалася панна Пракшына на адрасантку, ужо мяркуючы, што яе чакае ўнутры. Пакаёўка паведаміла, што сняданак трохі затрымліваецца, але затое Яўгенію Канстанцінаўну пыталася бабуля, якая жадала сур’ёзна перамовіцца з унучкай. Хаця панна Пракшына выдатна зразумела намёкі пакаёўкі, яна ўсё ж вырашыла прапусціць іх міма вушэй і, выправіўшы дзяўчыну, разгарнула цыдулку ад Каці Мацвеевай, да кампаніі каторай учора і далучылася на няўдалай вечарыне. Каця жыла ў доме насупраць, а гэтакія цыдулачкі з’яўляліся сродкам абмену паміж сяброўкамі сенсацыйнымі навінамі альбо і проста запрашэннямі завітаць у госці, часцей за ўсё – неадкладна. Здаецца, сённяшняе пасланне сумяшчала абедзве функцыі:

«Жэня, Кідай усё і тэрмінова прыходзь да мяне! Ты проста памрэш ад жаху, калі даведаешся пра тое, што я хачу табе абвясціць!

К.»

– Вось і абвясціла б адразу! – нахмурылася Яўгенія Канстанцінаўна.

Зрэшты, для сяброў яна і праўда часцей была Жэняй, а Яўгеніяй Канстанцінаўнай у думках называла сябе сама. Яшчэ, здаралася, татухна, калі сердаваў, называў дачку гэтак афіцыйна. Але, тым не менш, зараз фамільярнае «Жэня» ёй неяк не надта спадабалася, тым больш што ва ўчарашняй гісторыі ў пэўным сэнсе панна Пракшына вінаваціла і сяброўку.

Вядома. Каця была мілай круглатварай рагатушкай з залатымі кудзерамі, а крыху занадта рослая ды сухарлявая згодна з цяперашнімі меркамі Жэня, ды яшчэ і з фанабэрыстым позіркам, зразумела ж, выдатна адцяняла бестурботнае хараство і падвойвала поспех сяброўкі сярод кавалераў. І разам з тым Каця заўжды быццам бы адчувала сваю віну і намагалася накіраваць кагосьці з дзецюкоў да Яўгеніі Канстанцінаўны, у чым тая, зрэшты, і не мела патрэбы, мяркуючы, што ўсе яны былі зусім не тым, а дакладней нават – не Тым. Гэтых няшчасных яна мела звычку сустракаць холадна і без усякай увагі, хаця часам трапляліся і цікавыя індывіды, якім панна Пракшына, будучы ўсё ж дзявіцай далёка не апошняй адукаванасці, тут жа ўчыняла іспыты свайго роду інтэлектуальнай дуэллю. І ўжо па выніках яе вырашала, ці варта траціць свой каштоўны час далей. Аднак большасцю маладых людзей, ушанаваных такім гонарам, запрашэнне да гэтых практыкаванняў не ўспрымалася сур’ёзна, а таму ўсё часцей Яўгенія Канстанцінаўна на вечарынах бавіла час самастойна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»

Обсуждение, отзывы о книге «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x