ПАСЛЯ ЛЕКЦЫІ
«Гарэлка, п'янства — сацыяльны біч!
Мірыцца з гэтым нам ужо даволі!» —
3 натхненнем гаварыў Іван Фаміч
Пра шкоднасць тых напіткаў з алкаголем.
«Пакончым з п'янствам!» —
пад канец сказаў.
3 трыбуны злез, накіраваўся ў залу.
Яго сябры віншуюць, акружылі:
«Цудоўна прачытаў, Іван Фаміч!
Па выпадку такому б — магарыч!»
І што ж вы думалі —
пайшлі і «замачылі».
Без ніякае прычыны
3ахварэла Агрыпіна.
Людзі ўсе ідуць у поле,
А ў яе дзесь штосьці коле,
Як заколе, як падверне —
Абарвалася, напэўна,
Штось ўсярэдзіне ў жанчыны.
— Ой, маю як крышыць спіну,
Ой, як ломіць паясніцу...
— Дык паехала ў бальніцу б
Ці схадзіла б у аптэку —
Там табе прыпішуць лекі,
Што рабіць, параяць, можа.
— Ой, нішто не дапаможа
Мне з хваробаю ліхою —
Нарадзілася такою.
Як не гэтае, дык тое.
Што паробіш ты з бядою.
Агрыпіна так заўсёды
Енчыць-плача пры народзе.
Калі ж пойдуць людзі ў поле,
Дык тады не чуе болю.
На сваім на агародзе
Да дзесятага мо поту
Напрацуецца ў ахвоту,
А затым — зноў ледзьве ходзіць.
Вы б пабачылі на рынку
Калі-небудзь Агрыпінку:
Зноўку там не чуе болю —
Выступае ў іншай ролі.
Выбар у яе багаты:
Ранняю вясной — салата,
Кветкі першыя на рынак
Носіць шчодра Агрыпіна.
Першы ўкроп, цыбулі строчкі,
Памідоры, агурочкі,—
Усё прадаваць яна тут зможа.
А цана — дык крый нас божа?
Лепш не знаць яе ніколі.
Агрыпіна на прыволлі
Гандаль развяла шырокі,
А на працы — дык марока.
Людзі ўсе ідуць у поле,
А ў яе дзесь штосьці коле,
Захварэла зноў, нябога,
Не паможа тут нічога —
Ні бальніцы, ні аптэкі.
ВЯРОВАЧКА ЎЕЦЦА
Ён будзе клясціся: ніколі, ні разу...
Што база не крама,— напомніць дарэчы.
А сам тую базу усюды аблазіў,
Цягае дамоў дэфіцытныя рэчы.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі:
Шанцуе ж: глядзіце,
Ён крадзе — не судзяць.
Калгас для яго, нібы тая прынада,
Мо пяць разваліў ужо іх да асновы.
Змясціць у адным не паспеюць з пасады,
Глядзіш — ён калгас узначальвае новы.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі;
Шанцуе ж —
Разваліць калгас — і не судзяць.
«Развод... Разлюбіў...
Не магу...» — ён ляпеча.
І што яму жонка, і што яму дзеці.
А ён жа жыццё чалавеку скалечыў,
І можа яшчэ не адно пакалечыць.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі;
Шанцуе ж такому —
Не садзяць, не судзяць.
«У Брацк — калі ласка!
На ўсход — не адмоўлю!» —
Ён месяц — на ГЭСе, другі — каля домны.
Лятае з адном на другую будоўлю.
Каб толькі пабольш праязных ! пад'ёмных.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі;
Шанцуе ж —
Транжырыць усё — і не судзяць.
Цудоўны наш час пралятае ракетай.
Узводзім мы дом камунізма над светам,
Будуем, ствараем, шукаем...
А гэта...
А гэта мінуўшчыны племя адпетае.
Глядзяць на такіх вось,
Здзіўлядюцца людзі...
Вяровачка ўецца —
Канец усё ж будзе!
СПОВЕДЗЬ РЫБАКА
Яно як завярэдзіць —
І рад ты ці не рад,—
А дома ўжо не ўседз?ш,
Не ўтрымаюць нат
Ні жонка і ні цешча,
І нават сваякі...
На золку сабярэшся,
Шыбуеш да ракі,
Каб захапіць куточак,
Плацдарм, як на вайне,
Дзе рыбы той, браточкі,
Нібыта ў чыгуне.
Не рэчка — проста міска,
Бяры і пі нагбом,
А хочаш — чэрпай лыжкай,
Бы дома за сталом.
Такое й не прысніцца,
Тут можна паглязець...
Вось толькі б не спазніцца,
А першаму паспець.
Уяўляю сам, як буду
Над рэчкаю сядзець.
У руках трымаю вуду,
Хаця б не праглядзець...
Нарэшце!
Мітусіцца
На хвалях паплавок.
А мне ўжо не сядзіцца,
Не церпіцца, браток.
Чакай...
Чакай...
Нырае!
А раптам як сарве?
Імгненне!
Вось такая! —
Трапеча на траве.
А навакол — прыгожа!
А час той — не суняць!
І клёў такі! — што нельга
І словам перадаць.
...Сяджу, вось гэтак мару...
Я б паляцеў, дальбог.
Ды жонка, нібы хмара,
Як толькі на парог,
Мае яна намеры
Кляне і сяк і так.
Патрапіў, нібы ў нерат
На досвітку шчупак.
Сядзі і ўнукаў гушкай —
Вось лёс мой, рыбака.
А недзе — пахне юшкай
І плешчацца рака...
ПАДАРУНКІ ДА 8 САКАВІКА
Ажыўлення ўсюды рух —
Клопатаў багата.
Роўна па календару
Завітала на парог
К нам належным чынам.
Разгубіліся і з ног
Збіліся мужчыны.
Дзе прыскокам, дзе бягом
У святочным тлуме
Абмінаць гастраном,
Атакуюць ГУМы.
І такія ўсе наўздзіў,
Ну, як дзеці, прама.
З сівізною, вунь, камдзіў
У чарзе таксама.
Вунь пісьменнік. На Парнас
Так не лез бы, пэўна, —
Ля прылаўка ж тут якраз
Выглядае пеўнем.
Не адбіцца ад пралаз,
Не знайсці ратунак:
Падавай ім экстра-клас,
Экстра-падарункі!
І выстойваюць падчас
У чарзе гадзіны.
...І ўсё гэта дзеля вас,
Дзеля вас, жынчыны!
Читать дальше