Маладзіка на небе серп
Над дачаю павіс.
А Станіслаў, па клічцы Сверб,
Ледзь за сталом не скіс.
Сядзіць. А кнігі — па баках.
Паперы чыстай стос.
Знаёмы свежай фарбы пах
Яму казыча нос.
А думкі мрояцца ў яго,
Ніяк іх не суняць.
Артыкул трэба. Пра каго?
Ну, пра каго пісаць?
Вось кніжку новую Якім
Яму прэзентаваў.
Слабая кніжачка,
Ды з ім
Даўно пасябраваў.
Хоць быў з Якімам угавор,
Дзе трэба — падтрымаць,
Ды вельмі ўжо слабенькі твор,
Як пахвалу пісаць?
А можа ўсё ж нафугаваць?
Адсохне хай рука,
Што ўздумае крытыкаваць
Суседа-дружбака!
Артыкул трэба вось якраз,
Бо папракнуць, што Сверб
Не заўважае бегу час
І сённяшніх патрэб.
А мо падсыпаць незнарок
У крупнік Тамашу
Жмень колькі перцу, як урок,
Каб апякло душу?
Яно-то так, ды і не так,—
У вершы ён слабак,
Ды перчыць юшку ён... і як!
На юшку ён мастак!
А можа Янку крытыкнуць,
Хоць, праўда, ён зямляк...
Не, не! У Янкі на куццю
Якія клёцкі?! Смак!
Не варыць нешта галава,
Што хочаш тут рабі:
Рыбачыў з тым, з тым паляваў,
А з гэтым чарку піў...
Пісаць на іх нейк не з рукі,
Тым больш крытыкаваць.
Куды ні глянеш — дружбакі.
Дык пра каго ж пісаць?
Маладзіка на небе серп
Даўно ўжо не вісіць.
А Станіслаў, па клічцы Сверб,
У роздуме сядзіць.
Кім ты б ні быў — ці лётаеш высока,
Ці пад вадою ходзіш, вадалаз,—
Твая дарога пачалася з кроку,
Які ў жыцці зрабіў ты першы раз.
І машыніст, і слесар, і вучоны,
І майстар адмысловага ліцця
Былі там першым крокам заручоны
На ўсё жыццё з дарогамі жыцця.
Наш першы крок... Здаецц, ён падобен
На слова і на першае «у-га».
І важна, як быў першы крок той зроблен
І як ступіла ўпершыню нага.
І першы крок заўжды мяне трывожыць,
Каб чалавек зрабіць той крок умеў —
Бо можна стаць на слізкую дарожку,
А там — і пакаціўся, загрымеў.
Я часта заўважаю у маркоце,
Як іншы ўкрыў ідзе і наўскасяк.
Павее ветрык — і яго пакоціць...
Няўжо ж хадзіць яго вучылі так?
Не, не і не!
Ды ўсё ж якімсьці чынам
Быў крок той першы зроблен.
Можа так:
— Ды не
Выпі!
Ты ж — мужчына!
Цяпер — які мужчына? —
Проста так...
Здаецца,
разарвецца ён на часткі,
Каб дагадзіць начальству, як мага.
І тупае каля свайго начальства
Не чалавек, а тупае дуга.
Яго ж, напэўна, людзі навучалі
У тых мясцінах,
дзе ён жыў і рос,
Каб на дарогах,
На любых скрыжалях
Хадзіў,
Не гнуўся,
Крочыў ва ўвесь рост.
А бюракрат...
А хабарнік...
А злодзей...
А хуліган,
Што ўжо даваў зарок...
Не так яны, як іх вучылі, ходзяць
І не туды скіроўваюць свой крок.
Дык дзе ж крыніцы бруднай той вытокі
Учынкаў іх на грэшнай на зямлі?
І дзе пачатак тых лявацкіх крокаў,
Якія ў стан такі іх прывялі?
Здараецца, такое учуеш з болем:
І ў нас, як і ў любой сям'і, не без...
Маўляў, не ўсюды роўна родзіць поле,
І не аднолькавы усюды лес.
Яно, вядома, тут не запярэчыш.
Ды толькі ад таго душа баліць,
Што некалі харошая малеча
Цяпер дарослым пудзілам глядзіць.
Мы па зямлі хадзіць прывыклі горда,
Вырошчваць хлеб, узводзіць гарады,
Наш крок заўсёды ўпэўнены і цвёрды,
Да мэты ён скірованы заўжды.
Наш час — змагар за шчасце ва ўсім свеце,
Каб засціць сонца хмары не маглі.
Няхай смяюцца звонка ўсюды дзеці,
Упэўнена хай крочаць па зямлі.
РАЗМОВА
— 3дароў, Кузьміч!
— Здарова, брат!
— Скажы, ты слухаў мой даклад?
І як жа слухаў? 3 захапленнем?
— Прыйшоў я крыху са спазненнем,
Аднак даслухаў.
Толькі ноччу
Ніяк не мог заплюшчыць вочы.
— Даклад усхваляваў цябе? Я рады...
— Не, выспаўся у час даклада.
МАРГАЛКА
Клім Іванавіч Маргалка
Узначаліў гаспадарку.
І ўсе справы з таго часу
Закульгалі у калгасе.
Пра любыя недаробк?
Гаварыў заўжды таропка.
На палях гніе салома...
— Тут віна мая, вядома.
У хлявах жа іней белы...
— Так, мы тут не даглядзелі.
Клуб таксама не ўцяплілі...
— Так, мы гэта упусцілі.
Ад другіх зусім адсталі...
— Тут, як кажуць, прамаргалі.
Гаспадарка ж, як снег, тае.
Старшыня адно — маргае.
Ды кіруе гаспадаркай
Дзе-нідзе такі Маргалка.
Каб там справы йшлі да ладу,
Старшыню б змагнуць з пасады.
Читать дальше