Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мацальскі (д. с.) . Гэта баба ашалела, ці што?

Уршуля. Пойдзем! Пойдзем скакаць! Закружымся ў віхры вальса апошні раз… да заўтра… я прыйду… ох! я прыйду!.. (цягне яго за сабой) .

Мацальскі. Пачакайце–ж! Дайце ж мне хоць піва выпіць.

Уршуля. Пойдзем! пойдзем! (пайшлі скакаць)

Зьява 16

Мяшочак і Гаўдэнт.

Гаўдэнт (уваходзіць з самоварам, дзьмухае яго, пасьля ставіць на стале) . Я тут увесь час тапчуся на кухні, як кухарка якаясь, а яна вось якія штукі майструе! Пачакай–жаж! Гэтага я не пазволю! Няхай гэта будзе ня толькі граф, а навет сам губарнатар, а я не пазволю! (ідзе ў пакой, дзе скокі) .

Зьява 17

Мяшочак,пасьля Гаўдэнті Магдалена.

Мяшочак (пераварачваецца на другі бок праз сон нешта бармоча) .

Гаўдэнт (уваходзіць, цягне Магдалену за руку)

Магдалена. Ну, пусьці! Чаго хваціў як вар'ят за руку?

Гаўдэнт. Я цябе пытаюся, што ўсё гэта значыць?

Магдалена. Ну чаго дурыш? Што значыць?

Гаўдэнт. А вось чаго ты прыклеілася да гэтага графа?.. Глядзі ты мне!

Магдалена. А гэтага–ж што такое?! Ты пьяны, ці што? Хто прыклеіўся? Ён танцуе са мной, бо я найляпей за ўсіх танцую, а яны ўсе як козы скачуць.

Гаўдэнт. А куды гэта ён прасіў цябе прысьці, га? На рандаву? Я табе пакажу рандаву!

Магдалена. Прыйсьці? Калі? Першы раз чую.

Гаўдэнт. Але! «Першы раз чую!» А я вось, сідзячы там за канапай, усё вельмі добра чуў.

Магдалена (ірон.) . Ах, як хораша! Схаваўся як жулік пад канапу і падслухоўвае чужую гутарку! Фі! Які сорам!

Гаўдэнт. Ты мне зубы не загаварывай, а скажы мне вось, чаму ён казаў табе «ты»? Скуль–гэткае ўжо блізкае знаёмства?

Магдалена. Што?! Нічога падобнага! У цябе мусіць ужо ў вушох зьвініць ад злосьці або ты аглох.

Гаўдэнт. Не! Я добра чуў, як ён казаў табе «ты»… А чаму ён называў цябе «пумпачка»? Га? Можа й гэта няпраўда?

Магдалена. Казаў «пумпачка?» Вось далібог не памятаю… Ну, калі казаў «пумпачка», значыцца ёсьць такое слова.

Гаўдэнт. А я не хачу, каб ён называў цябе «пумпачкай»! Чуеш?

Магдалена. Вось яшчэ чаго! Ты думаеш, граф будзе цябе пыгацца, што ты хочаш, а чаго ня хочаш… Падумаеш! Фігура вялікая! (хоча йсьці) .

Гаўдэнт (устрымаўвае яе) . Пачакай! Яшчэ ня ўсё… А чаму ты з ім цалавалася? Можа скажаш, што й гэта няпраўда?

Магдалена. Што?! Як ты сьмееш казаць мне гэтакае! Мы зусім не цалаваліся, а граф навучаў мяне скакаць адзін новы загранічны танец — «тіп–топ».

Гаўдэнт. Але! (дразьнячы яе) топ! топ! Ніякіх танцаў не скачуць сідзячы.

Магдалена (упарта) . А не! Вось ёсьць такія, каторыя трэба скакаць сідзячы. Ты нічога ня ведаеш.

Гаўдэнт (бязьсільна) . О, Божа, мой! Які ў яе язык! Божа мой! Не дам я з ёю раданьні… О, сьвяты Язэп! зьлітуйся нада мной!

Магдалена. О! ужо пачаў свае охі ды ўздохі! А калі–б спытацца: чаго? — дык дальбог няма ведама.

Гаўдэнт. Магдзя! зашто мучаеш мяне? Зашто?! Я–ж табе сягоньня купіў матэрыі на спадніцу, думаў зрабіць сабе новыя портачкі, але вось купіў табе на спадніцу, бо сягоньня твае імяніны: для цябе я купіў гэтага віна, якога ніхто піць не хацеў, праз цябе я брытвай парэзаўся, — я для цябе ўсё, а ты што? Ты з гэтым графам шашні заводзіш!.. Ах, Божа мой! Божа мой!

Магдалена. Ну, ужо пачаў стагнаць, быццам скуру хто з яго абдзірае!

Гаўдэнт. Ты сэрца мне з грудзей выдзіраеш, гадаўка ты!

Магдалена. Калі ласка! Толькі бяз гэтакіх хамскіх слоў! Вось яшчэ чаго! Лаяцца пачаў! «Гадаўка!» Падумаеш!.. Сам ты гад, хам, мужык!

Гаўдэнт. Палятуха!

Магдалена. Мядзьведзь касалапы! Стары чорт!

Гаўдэнт. Магдзя! Змоўкні, бо не стрываю!

Магдалена. А што? біць будзеш? Ну, толькі папрабуй!

Гаўдэнт. А вось і папрабую! Памятаеш, як раз…

Магдалена. Ну, папрабуй!.. Пры людзёх не пасьмееш!

Гаўдэнт. А вось і пасьмею! (хоча не лупцаваць) .

Магдалена. Ня сьмей! Не чапай!.. Буду крычаць!.. Сорамна… там граф… пачуе… (тузаюцца) .

Зьява 18

Мяшочак, Гаўдэнт, Магдалена, Мацальскіі інш. госьці.

Мацальскі (уваходзіць, за ім госьці) . А цяпер, мэсье і мэдам, я прапаную…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x