Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уршуля. Гэты Залепка надта кепска выхаваны чэлавек. Ён гэтага не разумее, што ёсьць душы, якія бяз доўгага знаёмства, бяз лішніх слоў, ад аднаго першага погляду адчуваюць сваю блізкасьць.

Мацальскі. Я ня ведаю, чым гэта кончылася, бо ўцёк… Што–ж? гэты вар'ят пабіў сваю жонку?

Уршуля. Не, куды там! Яго мужчыны схвацілі за рукі, а яна ўцякла да суседзяў і дома не начавала… Я цяпер, ідучы да вас, спаткалася з ёю на вуліцы недалёка ад вашай брамы… Я страшэнна засаромілася, баючыся, каб яна не падумала, што я йду да вас. Вы самі разумееце, што злыя людзі могуць падумаць, калі маладая паненка йдзе ў госьці да кавалера.

Мацальскі (д. с.) . Маладая паненка… гм… гм!..

Уршуля. Дык я з ёю прывіталася і сказала, што йду на гэты падворак да швачкі… Праўда, калі йдзе аб шчасьце двох людзей, дык можна сказаць няпраўду?

Мацальскі. Выбачайце, але я нічога не разумею… Значыцца, яна ня ведае, што вы пайшлі сюды? Гэта значыцца бяз яе ведама?

Уршуля. Што вы, граф! Як–жаж яна магла аб гэтым ведаць! што вы! (сароміцца) .

Мацальскі. Ага! (д. с.) . Значыцца сам муж прыслаў яе сюды, каб пагадзіцца… (голасна) што–ж! можаце сказаць гэтаму Залепцы, што я нічога проціў ня маю, — можна пагадзіцца, можна на згоду й выпіць.

Уршуля. Выбачайце, я не зусім разумею: вы, значыцца хочаце з гэтым хамам пагадзіцца?

Мацальскі. Ну, што ж такое, што ён раз мяне там ляпнуў, але–ж не скалечыў. Калі ён сам першы хоча…

Уршуля. Але скуль жа вам ведама, што ён хоча?

Мацальскі. Як: скуль? Вы–ж, здаецца, гэта казалі.

Уршуля. Я гэтага не казала.

Званок зьвініць пры дзьвярох.

Уршуля (спалохалася) . Ах, Божа! Нехта прыйшоў, можа гэта ваш лякай! Я не хачу, каб мяне хтоколечы тут бачыў… Раней чымсь адчыняць дзьверы, схавайце мяне, схавайце!..

Мацальскі (д. с.) . Каго–ж там чорт нясе?.. (да Уршулі) . Ну, хавайцеся вось сюды ў гэты пакой, сюды!.. (адчыняе дзьверы у пакой направа, упіхвае яе туды і зачыняе ключом, пакінуўшы ключ у дзірачцы замка; пасьля йдзе да дзьвярэй налева і адчыняе іх. Уваходзіць Магдалена) .

Зьява 3

Мацальскіі Магдалена.

Мацальскі (рад і зьдзіўлены; ціха) . А, пумпачка! А я й не спадзяваўся!..

Магдалена. А вось запамятала твой адрэс і прыйшла. Ты здаволены, што я прыйшла?

Мацальскі (зірнуўшы на дзьверы, за якімі сядзіць схаваная Уршуля, са страхам) . Цсс! Не так голасна! Ціха!

Магдалена (зьдзіўлечая) . Чаму?

Мацальскі (ня ведаючы, што адказаць) . Бо… бо… у мяне галава баліць, калі голасна гавораць… якая, можна сказаць, настальгія…

Магдалена (спагадліва) . Бедненькі! які дэлікатны! Якая ў цябе рыстакратычная натура!.. А ведаеш? і ў мяне так–сама галава баліць, калі хто голасна гавора, бо я так–сама з вышэйшага сьвету, хоця й выйшла замуж за гэтага хама Залепку… Ах, дарагі мой Ільдэфонс! Ты на мяне ня гневаешся за тое, што было ўчора?

Мацальскі. На цябе? А за што–ж на цябе? Ты–ж мяне ня біла!

Магдалена. Ух, як я ненавіджу гэтага… свайго мужа! Фу! мядзьведзь! без ніякага выхавачьня!.. Вось ты зусім іншы чэлавек!

Мацальскі. Ну, ведама, я, можна сказаць, маладзец! Гэтакі, проста кажучы, бон віван!

Магдалена (гледзячы на яго ачараваная) . Ах, які ты прыгожы!.. Слухай, Ільдэфонс! Ты ня ведаеш, ці развод дастаць лёгка? Кажуць, што заграніцай можна… бо я ужо не магу болей з ім жыць, я яго ненавіджу!

Мацальскі. Гм… развод? Нашто, пумпачка, развод? Калі глядзець на справу, так кажучы, з погляду, дык можна й без разводу… (абыймае яе) Ух, ты! ты! пумпачка! (цалуе яе) .

Уршуля за сцэнай чыхнула.

Магдалена (спалохаўшыся) . Што гэта? Хто там?

Мацальскі. Не, ніхто!.. Гэта я там котку зачыніў, гэта котка мяўкнула.

Магдалена. Не, мне здаецца, што там нехта чыхнуў.

Мацальскі. Чухнуў? Няўжож? Ну, значыць, котка чыхнула. Ну але! гэта котка чыхнула, там ляжыць адзежа і сьмярдзіць нафталінам.

Магдалена. Ах, я так люблю катоў! Пусьці сюды, я з ёю пагуляю. (Хоча ісьці ў пакой, дзе Уршуля) .

Мацальскі (устрымоўваючы яе) . Ды што ты, пумпачка! ня трэба! яна кусаецца. Гэта не звычайная котка, а такая дзікая… Лепш пойдзем сюды, у мой пакой, сюды, там спакайней… (абыймае і вядзе ў пакой налева) .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x