Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаўдэнт. Я маю права… тут мая жонка, ведаю… Дзе мая жонка?! (кідаецца на Мацальскага)

Мацальскі (уцякаючы перад ім навокал стала) Пачакайце!.. пачакайце!.. Ах, праўда, я ўспомніў, я забыўся… Але! але! ёсьць ваша жонка… яна тут, але…

Гаўдэнт. Дзе? дзе яна?

Мацальскі (паказваючы на дзьверы, за якімі сядзіць схаваная Уршуля) . Яна там, вось там яна схавалася, вы ідзеце там, пагутарце з ёю.

Гаўдэнт. Ага! Вось я казаў, што яна тут! Не абмыліўся. (Ідзе направа, Мацальскі хутка зачыняе за ім дзьверы на ключ) .

Зьява 7

Мацальскі (адзін) .

Мацальскі (уздыхнуўшы) . Ух! нарэшце!.. Але што–ж мне цяпер рабіць? (раптам успомніўшы) Ах! парадныя дзьверы засталіся адчыняны, яшчэ злодзей забярэцца, гэтага толькі на маю галаву не хапала! (бяжыць па ўсходах, але раптам устрымоўваецца) . Не, раней трэба выпусьціць яе, няхай уцякае. (Ворочаецца на сцэну і адчыняе першыя дзьверы злева, дзе Магдалена) . Хутчэй! хутчэй! Муж прыйшоў. Хутчэй!

Зьява 8

Мацальскіі Магдалена.

Магдалена (выходзіць, папраўляючы валасы на галаве) . Ільдэфонс! Дай люстэрка, я мусіць чырвоная як рак, трэба папудравацца.

Мацальскі (шоптам) . Няма часу для люстэрка… Хутчэй! хутчэй! там муж..

Магдалена. Дзе ён?

Мацальскі (паказваючы рукой на дзьверы) . Там сядзіць, зачынены.

Магдалена. Ах, Божа мой!.. (хутка апранае на галаву капялюш і выбягае) .

Зьява 9

Мацальскі (адзін), пасьля Гаўдэнт (за сц.) .

Мацальскі. Што–ж мне цяпер рабіць? Вось дык бяда!.. Хіба Мар'янна мне паможа… (бяжыць да вакна і кліча) . Панна Мар'янна! а панна Мар'янна!.. (д. с.) Гм… не адклікаецца… (я. в.) Панна Мар'янна!.. (адыходзіць ад вакна) . Хоць ты галаву ў пятлю садзі! Вось палажэньне! Паліцыю паклікаць, ці што? Будзе скандал. Пан, як даведаецца, са службы прагоніць…

Чутно стук у правыя дзьверы.

Во! ўжо стучыць! ізноў пачне біцца… (гавора праз зачыненыя дзьверы) . А што? я тут.

Гаўдэнт (за сц.) . Як што?.. Адчыні!!

Мацальскі. Не магу… Ня ведаю, куды ключ падзеўся.

Гаўдэнт. Ключ сядзіць у дзірачцы.

Мацальскі. Ах, праўда, у дзірачцы… (варушыць ключом быццам прабуючы адчыніць) . Але не круціцца, зайржавеў, ці што?

Гаўдэнт. Дык алівай памазаць…

Мацальскі. Ах, праўда! Добра, я памажу, я зараз памажу… (д. с.) Я–бы цябе добра памазаў, калі–б не баяўся… Не, няма рады, пайду паліцыю паклічу… (хоча ісьці) .

Зьява 10

Мацальскіі Мар'янна (уваходзіць) .

Мацальскі. Ах, панна Мар'янна! пумпачка, мая! шчасьце маё! Вось у самую пару прыйша. Панна Мар'янна! у панны Мар'янны ёсьць знаёмы паліцэйскі… Панна Мар'янна пабяжыць да яго і скажа, каб ён хутка сюды прыйшоў. Пратаколу пісаць ня трэба, але так толькі крыху напалохала.

Мар'янна. Каго? Яе палохаць? (паказваючы на дзьверы) . Дык я яе ўжо тут добра напалохала, ажно пачала ахаць і дрыгаць нагамі.

Мацальскі. Каго панна Мар'янна напалохала?

Мар'янна. Ну–ж гэтую старую, каторая прыйшла сюды да пана Ільдэфонса.

Мацальскі. Але–ж я не аб ёй. Яна нічога… спакойная…

Чутно йзноў стук у дзьверы.

Мар'янна. Чаго яна стучыць? Чаму пан Ільдэфонс йзноў зачыніў яе на ключ?

Мацальскі (думаючы аб Гаўдэнце) . Хоча, каб дзірачку памазаць… (да дзьвярэй) . Я зараз…

Мар'янна (строга) . Як гэта: дзірачку памазаць?

Мацальскі. Алівай памазаць… Цсс! панна Мар'янна! я гэтаму вар'яту сказаў, што ключ зайржавеўшы, засеў у замку і я не магу адчыніць дзьверы, дык ён крычыць, каб мазаць… Што рабіць?

Мар'янна. Які ён? які вар'ят?

Мацальскі, А ведае панна Мар'янна, ёсьць адзін гэтакі вар'ят, бегае з кіём па вуліцы і шукае сваю жонку, — такую ўжо значыцца фіксацыю мае, — ну дык вось парадныя дзьверы былі незачынены, ён уварваўся сюды і крычыць, што тут яго жонка… Дык вось я зачыніў яго на ключ у гэтай каморцы…

Мар'янна (недаверчыва) . Эй, пан Ільдэфонс! ці толькі праўда? Бо мяне так, як гэтых учора на вечарыне не абдурыш, — я хітрая. Можа ён зусім і не вар'ят.

Мацальскі. Зусім вар'ят, панна Мар'янна! Як панна Мар'янна можа думаць… Дык–жа вось… проша паглядзець… Нідзе нікагусенькі няма, ніякай жонкі. Але–ж я панну Мар'янну так люблю, што ніколі ніякае… (Гаўдэнт стучыць у дзьверы) . Ужо мажу, мажу ўжо!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x