Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магдалена (як дзіця) . Не, пакажы мне котку, я хачу бачыць котку!

Мацальскі. Добра, добра, але пасьля!.. (выходзяць) .

Зьява 4

Мар'янна (адна) .

Мар'янна (таўстая, здаровая, чырвоная кухарка, уваходзіць праз уходныя дзьверы; глянуўшы, што на сцэне нікога няма, кліча:) Ільдэфонс! пан Ільдэфонс! я ўжо прыйшла… (Ідзе да дзьвярэй, у якія пайшоў Мацальскі з Магдаленай, хоча іх адчыніць, але дзьверы не адчыняюцца) . Гм… дзьверы зычынены, яго значыць няма, а прасіў прыйсьці… Як–жаж так? (падслухоўвае пад дзьвярыма) . Не! здаецца, нешта варухнулася! (кліча) : пан Ільдэфонс! а пан Ільдэфонс! (пауза) . Не, значыць яго няма… (Уршуля за сцэнай ізноў чыхнула) . А вось дзе ён! Чыхае бедненькі! Бадзяецца па якіхсь вечарынках, позна варочаецца, а пасьля прасьцюдзіўшыся чыхае! Ах, трэба яго выдзерці за вушы… (Ідзе да правых дзьвярэй, адчыняе іх і затрымоўваецца зьдзіўленая на парозе) . А–а!.. А гэта–ж што? А вы хто такая? (ірон.) . Вось гэта мне падабаецца! Са мной жаніцца абяцаўся, а другую ў пакоі на ноч зачыняе. Ну, я–ж яму задам, як ён прыйдзе!

Уршуля (уваходзячы без капелюша) . Выбачайце, але хто вы і якое вы маеце права?

Мар'янна. Якое права? — А вось якое права: гарэлку маю пье, на сьвежыя блінчыкі ў кухню да мяне бегае, як зьбярэцца ў мяне якаясь лішняя копейка, дык зараз да мяне: «панна Мар'янна! зыч! аддам, далібог аддам!» (ірон.) аддае, каб — ня скіс! — вось якім правам! Сьцямілі?

Уршуля. Выбачайце, але вы аб кім?

Мар'янна. Як аб кім? Ну, ведама, аб ім: графскім лёкаю!

Уршуля. Выбачайце, але я прыйшла да графа.

Мар'янна (зьмяніўшы тон) . Ах, што я нарабіла!.. Выбачайце, панічка, калі ласка, выбачце… ня ведала, я думала… (адыходзіць задам, але раптам устрымоўваецца) . Але хто–ж вас там зачыніў у гэтай каморцы на замок? Гэта–ж так непрыгожа.

Уршуля. Гэта ня ваша справа. Я тут прышла да графа Мацальскага і вам няма да мяне ніякага дзела.

Мар'янна (разьвязіўшы рот) . Вы… вы… бачайце… Да каго?

Уршуля. Ну, я–ж кажу: да графа Мацальскага.

Мар'янна. Да якога графа?

Уршуля. Ах, Божа–ж мой!.. Дык–жа кажу выразна: да Мацальскага!

Мар'янна. Да Ільдэфонса?

Уршуля. Ну але! Да Ільдэфонса Мацальскага.

Мар'янна. Дык–жа і я аб ім кажу. Але які–ж ён граф?

Уршуля. Выбачайце! Мне гэта ляпей ведаць.

Мар'янна. Ха–ха–ха! Вось–жа гад абдурыў. Дык–жа ён толькі служыць лёкаем у графа, а сам графам і ўва сьне ня быў.

Уршуля. Што?! Што я чую? Ён не граф! Ах! ах! ах! (ей робіцца млосна і яна апускаецца на крэсла) .

Мар'янна (дражніць яе) . «Ах, ах, ах!» Вы і паахайце цяпер. Вось і добра. А то захацела ганорнай дзяўчыне кавалера адбіваць!.. Ён абецаўся, што скоро ўжо запаведзі выйдуць, а я ўжо і пярсьцёнікі купіла, і белую спадніцу да шлюбу сабе пашыла, — а яна тут лезе са сваімі ахамі! Фі! фі! сорамна! не маладая ўжо, ужо трэба толькі Богу маліцца, а не аб каханьні думаць.

Уршуля (я. в) . Ах! ах! ах!..

Мар'янна. Вось цяпер табе і «ах!»

Чутно званок за сцэнай.

Мар'янна. Ай–ай! Мусіць ужо граф вярнуўся! трэ6а ўцякаць…

Уршуля. Што вы кажыце? Запраўдны граф прыйшоў?.. Ох, Божа мой! Уцякаю… Дзе мой капялюш? (выбягае ў дзьверы направа) .

Зьява 5

Нікога на сцэне няма. За сцэнай чутно колькі разоў званок. Пасьля ўбягае з левых дзьвярэй раскудлачаны Мацальскі, папраўляючы на сабе вопратку.

Мацальскі. Ах, Божа мой! Скандал! Пан прыйшоў!.. (бяжыць па ўсходах на гару і чэзьне) .

Пасьля за сцэнай чутно тузаніну і голас Гаўдэнта: «Я пытаюся, дзе мая жонка?..»

Зьява б

Гаўдэнт і Мацальскі (ўбягаюць) .

Мацальскі (ўцякае ад Гаўдэнта, трымаючыся рукамі за твар) .

Гаўдэнт (ганяючыся за ім з кіём у руцэ) . пытаюся яшчэ раз: дзе мая жонка? Дзе Магдзя?

Мацальскі. А чорт ведае, дзе ваша Магдзя. Што я? стораж вашай жонкі, ці што?! (д. с.) . Ах, крэпка гад б'ецца!

Гаўдэнт. Яна не начавала дома. Яна начавала тут!

Мацальскі. А што тут? начлежны дом, ці што?

Гаўдэнт (гонючыся за Мацальскім з кіём) . Я яшчэ раз пытаюся…

Мацальскі. А я яшчэ раз кажу, што няма… І калі ласка прашу без палкі, бо я паліцыю паклічу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x